Завяршаецца прыём заявак на акрэдытацыю для прадстаўнікоў СМІ

25-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» пройдзе з 2 па 9 лістапада 2018 года ў Мінску. 30 верасня  ̶  апошні дзень, калі кінакрытыкі, журналісты і блогеры могуць падаць заяўку на акрэдытацыю, якая дазволіць прымаць удзел у мерапрыемствах кінафоруму, мець магчымасць наведваць кінапаказы і кантактаваць з гасцямі, а таксама найбольш поўна і аператыўна асвятляць фестываль.

IMG_0315.jpg

Для праходжання працэдуры акрэдытацыі неабходна запоўніць заяўку. Аўтараў, якія ніколі раней не асвятлялі Мінскі міжнародны кінафестываль, просім акрэсліць прыкладны план будучых публікацый. Дадатковую інфармацыю і форму для заяўкі можна таксама знайсці на афіцыйным сайце фестывалю listapad.com у раздзеле «Акрэдытацыя».

Калі заяўніку неабходна прымацаваць файлы, якія пацвярджаюць працу на кінафестывалі ў мінулыя гады, чакаем іх на listapadpress@gmail.com з тэмай «Акрэдытацыя. Вашыя імя і прозвішча».

Нагадваем, што акрэдытацыя журналістаў адбываецца ў межах квот:

  • друкаванае і анлайн-выданне – не больш за 2 чалавекі (журналіст і фатограф);
  • радыёкампанія – не больш за 1 чалавека ад праекта;
  • інфармацыйнае агенцтва – не больш за 2 чалавекі;
  • тэлекампанія – не больш за 3 чалавека ад праекта;
  • блог – 1 чалавек

Заяўкі з некарэктнымі адказамі на абавязковыя пытанні прэс-цэнтрам не разглядаюцца. Пытанні, звязаныя з працэдурай акрэдытацыі, дасылайце на listapadpress@gmail.com.

Заснавальнікі ММКФ – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Арганізатар «Лістапада» – Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн».

Генеральным партнёрам кінафестывалю выступае банкаўская плацёжная картка «Шчодрая» Mastercard.

Афіцыйныя партнёры  ̶  «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама, Falcon Club Буцік Кіно, авіякампанія «Белавія», «Белтэлекам», афіцыйны білетны аператар «Байкард». Пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі, кінастудыі «Беларусьфільм» і рэкламнага агенцтва «Фортэ».

Прапануем аб'ядноўваць прысвечаныя 25-му кінафестывалю «Лістапад» матэрыялы і публікацыі ў сацыяльных сетках хэштэгам #listapad25 .

Сачыце за навінамі на афіцыйным сайце www.listapad.com, а таксама ў сацыяльных сетках Facebook, Instagram, УКантакце, Twitter.