Індустрыяльная платформа адкрывае прыём заявак

У рамках юбілейнага Мінскага МКФ «Лістапад» пройдзе чацвёртая серыя праектаў Індустрыяльнай платформы Bel:Cinema. Падзея дае кінематаграфістам магчымасць атрымаць унікальны вопыт у стварэнні і прасоўванні фільмаў ад спецыялістаў міжнароднага рынку кіно, прадстаўнікоў найважнейшых фестываляў і індустрый Еўропы.

1_1.jpg

Індустрыяльная платформа ММКФ «Лістапад» Bel:Cinema была адкрыта ў 2015-м годзе з мэтай стварэння ўмоў для зносін прафесіяналаў у сферы кіно, абмену вопытам, распрацоўкі спосабаў узаемадзеяння кінематаграфістаў і прадзюсараў з улікам спецыфікі рэгіёна. Індустрыяльная платформа − практыка сусветнай кінаіндустрыі, яна служыць крыніцай новых праектаў і кааперацый.

Мерапрыемствы Ідустрыяльнай платформы Bel:Cinema пройдуць з 3 па 8 лістапада 2018 года.

Як і ў 2017 годзе, у рамках 4-ай Індустрыяльнай платформы Bel: Cinema адбудзецца пітчынг кінапраектаў перад журы, у склад якога ўвойдуць прадстаўнікі міжнародных кінафестываляў і іншыя прафесіяналы.

Форма для падачы заяўкі на ўдзел у пітчынгу (дэдлайн: 15 кастрычніка): https://goo.gl/forms/CPMp1m7ujzZtngrF2

Форма для падачы заяўкі на ўдзел у VR-лабараторыі мастацкіх праектаў (удзел платны, дэдлайн: 20 кастрычніка):  https://goo.gl/forms/BznxGVQQV2gj1yMx1

3_3.jpg

Поўны расклад мерапрыемстваў з'явіцца ў кастрычніку.

Сачыць за навінамі праграмы Індустрыяльнай платформы можна таксама ў групе праекта.

Заснавальнiкi ММКФ «Лістапад» – Мiнiстэрства культуры Республiкi Беларусь i Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт. Арганiзатар – Цэнтр вiзуальных i выканальнiцкiх мастацтв «АРТ Карпарэйшн».

Генеральным партнёрам кінафестывалю выступае банкаўская плацежная картка «Шчодрая» Mastercard.

Афіцыйныя партнёры «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама, Falcon Club Буцік Кіно, авіякампанія «Белавія», «Белтэлекам», афіцыйны білетны аператар «Байкард». Пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі, кінастудыі «Беларусьфільм» і рэкламнага агенцтва «Фортэ».

Прапануем аб'ядноўваць прысвечаныя 25-му кінафестывалю «Лістапад» матэрыялы і публікацыі ў сацыяльных сетках хэштэгам #listapad25.

Сачыце за навінамі на афіцыйным сайце www.listapad.com, а таксама ў сацыяльных сетках FacebookInstagramУКантакцеTwitter.