«Закону тут не месца» – камедыя ад лепшых комікаў сучаснага італьянскага кіно выходзіць у абмежаваны пракат

У рамках праекта «Лістапад.Калекцыя» выходзіць новая праца сіцылійскага дуэта Ficarra&Picone. «Свежы вецер камедыйнага жанру», на думку Comingsoon.it, у лёгкай манеры раскажа пра самага сумленнага мэра сіцылійскага гарадка і пра падзеі, якія пацягнулі за сабой яго абранне. Лідара касавых збораў 2017 года ў Італіі можна будзе ўбачыць з 20 верасня па 3 кастрычніка ў Falcon Club Буцік Кіно.

222.jpgКадр з фільма «Закону тут не месца» 

Жыхары маленькага сіцылійскага гарадка стаміліся ад карупцыі і бязмежжа ўлад і выбралі сабе новага мэра – такога сумленнага, якіх не бачыў свет. Новаабраны кіраўнік адміністрацыі дае слова змагацца з усім, што супярэчыць закону – і гэта не проста прыгожыя словы для агітацыі. Ён абяцае гараджанам чыстыя вуліцы, веладарожкі, дармовую медыцыну, але апынаецца, не ўсе жыхары гарадка гатовы да такіх змен. Асабліва незадаволены зяці новага мэра, якія прывыклі да лёгкага жыцця пры мінулай уладзе. Яны вырашаюць вярнуць усё на колы свая і прыдумляюць падступны план.

Выдуманы сіцылійскі гарадок Пьетрамаре робіцца мадэллю грамадства, у якой кожны зможа пазнаць сябе. Гісторыя ад галоўных комікаў сучаснага італьянскага кіно, дуэта Фікара і Піконе, якая заваявала еўрапейскага гледача – не проста лепшая камедыя года, а новае слова ў жанры камедыі па-італьянску, якое трэба пачуць і зразумець усім нам.

Камедыя ўжо паспела скарыць журы галоўных італьянскіх кінапрэмій: «Срэбныя стужкі» – Nastri d'argento (лепшая камедыя года і лепшы прадусар), «Залатая покаўка» – CineCiak d'oro (лепшая камедыя і лепшы камедыйны актор), «Прэмія Масіма Троізі» – Premio Massimo Troisi (лепшы фільм), «Прэмія Флайано» – Premio Flaiano (лепшы сцэнар).

Дуэт Сальваторе Фікара і Валентына Піконе ўтварыўся ў 1993 годзе, і сіцылійскія комікі хутка заваявалі ўсю Італію. Фікара і Піконе здымаюць свае фільмы, якія робяцца абсалютнымі рэкардсменамі пракату, абыходзячы па зборах нават карціны Паола Сарэнціна. Сярод іх фільмаў – уладальнік адмысловага прыза журы «Венецыянскія гарызонты» і Прэміі за лепшы італьянскі фільм па версіі моладзевага журы Венецыянскага МКФ у 2014 годзе – «Белусконе. Сіцылійская гісторыя». А ў 2017 годзе мінчукі ў рамках «Лістапад.Калекцыі» глядзелі жыццесцвярджальную стужку творчага дуэта Фікара і Піконе «З'едзем к нячысціку».

Самы папулярны італьянскі сайт пра кінематограф Mymovies.it назваў фільм «больш, чым камедыяй, праўдай жыцця, якая дакранаецца ўсіх нас». «Гэта трыумф Фікара і Піконе. Першае месца бокс-офіса. За такое кіно хочацца дзякаваць», - напісаў італьянскі тыднёвік Ilfattoquotidiano.it.