25 фільмаў за тры дні: распавядаем аб Конкурсе нацыянальных кінашкол

На 25-м «Лістападзе» Конкурс нацыянальных кінашкол збірае рэкордную колькасць удзельнікаў. У гэтым годзе ў праграму маладога дакументальнага кіно ўвайшлі 25 студэнцкіх работ з 12 еўрапейскіх кінашкол. Усе паказы фільмаў пройдуць у малай зале кінатэатра «Піянер» з 3 да 5 лістапада.

kinoshkoly.jpg

Арганізаваны для таго, каб дапамагчы студэнтам і пачынаючым кінематаграфістам зарыентавацца ў міжнароднай прасторы дакументальнага кіно, Конкурс нацыянальных кінашкол працягвае пашыраць сваю геаграфію і знаёміць гледачоў з эксперыментальнымі фільмамі. Праграма дае магчымасць наладзіць неабходныя прафесійныя кантакты і абмеркаваць не толькі зробленае, але і будучыя праекты ўдзельнікаў.

Усе сеансы, а ў гэтым годзе яны будуць праходзіць у кінатэатры «Піянер», уключаюць прэзентацыі школ, прагляд фільмаў і абмеркаванне іх з аўтарамі. Не ўпершыню гледачы пазнаёмяцца са студэнцкімі работамі найстарэйшых еўрапейскіх кінашкол: Факультэта кіно і тэлебачання Акадэміі музычых мастацтваў у Празе (FAMU), Польскай школы кіно, тэлебачання і тэатра ў Лодзі, мабільнай кінашколы «DOCNOMADS». Студэнтамі апошняй таксама з’яўляюцца і беларусы: у 2016 годзе на Мінскім МКФ была прадстаўлена беларуска-бельгійская работа «Белы ліст паперы» Аляксандра Міхалковіча.

Па традыцыі Конкурс нацыянальных кінашкол адкрыецца стужкай «гаспадароў» – 3 лістапада на вялікім экране будзе паказана работа студэнткі майстэрні Сяргея Шульгі БДАМ Алены Буяковай – «Адзін дзень з жыцця Алеся і Алесі».

Акрамя ўдзельнікаў з Прагі і Лодзі, у гэты ўікенд у Мінск прыедуць студэнты кінашкол з Масквы, Мадрыда, Кёльна, Ерывана, Брусэля, Бішкека і Кіева. Як адзначае праграмны дырэктар дакументальнага кіно Ірына Дзям’янава, асаблівасцю конкурсу з’яўляецца тое, што ўсе ўдзельнікі прыяжджаюць не толькі на свае паказы, але на ўсе тры дні конкурсу. У іх будзе дастаткова часу пазнаёміцца, абмеркаваць работы і абмяняцца вопытам.

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў

Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў

Школа дакументальнага кіно і тэатра Марыны Разбежкінай і Міхала Угарава


Мабільная кінашкола «DOCNOMADS»

ECAM / Школа кіна і аўдыявізуальных мастацтваў у Мадрыдзе

FAMU / Факультэт кіна і тэлебачання Акадэміі музычнага мастацтва

Вышэйшая вольная школа Брусэля

IFS / Міжнародная кінашкола ў Кёльне

Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт тэатра, кіно і тэлебачання імя І. К. Карпенка-Карога

Кыргызска-Турэцкі ўніверсітэт «Манас»

Польская школа кіно, тэлебачання і тэатра ў Лодзі 

Ерыванскі дзяржаўны інтытут тэатра і кіно

Заснавальнік ММКФ «Лістапад» – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Арганізатар – Цэнтр візуальных і выканаўчых мастацтваў «АРТ Карпарэйшн».

Генеральным партнёрам кінафестывалю выступае банкаўская плацежная карта «Шчодрая» Mastercard.

Афіцыйныя партнёры – «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкам, FalcomClub Буцік Кіно, авіакампанія «Белавіа», «Белтэлекам», афіцыйны квітковы аператар «Байкард». Пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі, кінастудыі «Беларусьфільм» і рэкламнага агенцтва «Фортэ».

Прапануем аб’ядноўваць прысвечаныя 25-аму кінафестывалю «Лістапад» матэрыялы і публікацыі ў сацыяльных сетках хэштэгам #listapad25.

Сачыце за навінамі на афіцыйным сайце www.listapad.com, а таксама ў сацыяльных сетках FacebookInstagram, УКантакцеTwitter..