«Анатомія шлюбу»: «Уікенды з Бергманам» прапануюць стаць сведкам самага пранікнёнага даследвання шлюбных адносін

Працягваецца рэтраспектыўны паказ «Уікенды з Бергманам» у кінатэатры «Піянер». 19, 20 і 21 кастрычніка кіназнаўца Ігар Сукманаў прадставіць карціны, аб’яднаныя адной з “фірменных” тэм Інгмара Бергмана – тэмай сямейных адносін. Уікенд «Анатомія шлюбу» – гэта знакамітыя стужкі рэжысёра, створаныя ў розныя перыяды яго творчасці. Ранні – фільм «Смага», сталы – «Сцэны са шлюбнага жыцця» і класіка – «З жыцця марыянетак».
  torst-9.jpg
Кінапрагляды гэтага тыдню пачнуцца 19 кастрычніка фільмам «Смага». Псіхалагічную драму 1948 года можна назваць першай з вяршыняў Інгмара Бергмана на шляху да сусветнай славы. «Смага» – тры навелы аб шлюбе і адзіноце. Балерына Рут зазнала горыч расчаравання, калі страсны раман з жанатым мужчынам назаўсёды пазбавіў яе радасцяў мацярынства. Ажаніўшыся з канторскім служачым, яна праводзіць з ім мядовы месяц у безупынных сварках. Яе сяброўка па балетнай школе дэкларуе сваю незалежнасць ад мужчын, але спробы ганарлівай прыгажуні здабыць прыхільнасць жанчын выклікаюць у апошніх жах і агіду. Нарэшце трэцяя гераіня – Віёла, пасля расставання з палюбоўнікам, хварэючы на нярвовавае расстройства, становіцца ахвярай страшэнных маніпуляцый свайго лечачага ўрача: ужываючы шантаж, ён спрабуе падпарадкаваць сабе яе волю і пачуцці.

sfm-11.jpg
Кінараман-уладальнік «Залатога глобуса-1975» за лепшы замежны фільм працягне рэтраспектыву 20 кастрычніка. У цэнтры сюжэта стужкі «Сцэны са шлюбнага жыцця» (1973) – узорная пара Юхан і Марыяна. Вось ужо шмат гадоў яны знаходзяцца ў шлюбе, які нішто не можа азмрочыць – ні лёгкія сваркі, ні аднастайнасць паўсюдзённага жыцця. Але аднойчы Юхан аб’яўляе Марыяне, што зыходзіць ад яе да новай каханкі. Прызнанне мужа ашаламляе Марыяну. Яна яшчэ спрабуе знайсці кампраміс, і ўсё ж нішто не ў сілах прадухіліць катастрофу – ні позняе раскаянне, ні прага прымірэння. Развод непазбежны, як непазбежна новая гісторыя збліжэння змучаных сардэц.

lotm-01.jpg
Трэці ўікенд завяршыць непрадузяты аналіз сэксуальнага злачынства. У нядзелю праект прапануе паглядзець фільм, якім ганарыцца Бергман, – «З жыцця марыянетак» (1980). У вачах навакольных шлюб Петэра і Марыяны – прадмет зайздрасці і захаплення. Ён – выдатны бізнесмен. Яна – модны дызайнер. Але ў гэтым паспяховым свеце прыхільнасць мужа і жонкі ўжываецца з пагардай, бяссіллем, злосцю і дэпрэсіяй. Загнаны ў кут муж аказваецца на грані нярвовага зрыву. Не дачакаўшыся дапамогі, ён вырашае пайсці на крайнія меры…

«Уікенды з Бергманам» праходзяць у рамках праекта «Лістапад. Калекцыя».

Сачыце за навінамі праекта на сайце artcorporation.by і ў сацыяльных сетках па хэштэгу #bergmanweekends.

Праект «Уікенды з Бергманам» ажыццяўляецца пры падтрымцы Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь і Шведскага інстытута.