Самыя пікантныя фільмы «Лістапада» будуць паказвацца ноччу

Падчас «Лістапада» на начным вялікім экране гледачы змогуць убачыць карціны, у якіх таямніцы, жахі і страсці «нізкіх» жанраў становяцца толькі адпраўной кропкай для віртуозных аўтарскіх разважанняў аб поўнай супярэчнасцяў і парадоксаў чалавечай натуры. Прапануем самую вострую і пікантную пазаконкурсную секцыю 25-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю – «Колер ночы».

Нароўні з фільмамі класікаў сучаснага кіно Ларса фон Трыера, Паола Сарэнціна і Клер Дэні тут будуць паказаны работы малазнаёмых аўтараў з Паўднёвай Афрыкі і Францыі, якія працуюць на стыку папулярнага і аўтарскага кінематографа. Клаўстрафобія ў космасе, прысвячэнне Хічкоку, «салодкае жыццё» моцных гэтага свету, каханне, якое перамагае сэкс, злачынствы і пакаранні, начныя шорахі і цені запануюць на фестывальных экранах у познія гадзіны.

Фільмы секцыі «Колер ночы» будуць паказвацца ў кінатэатрах «Масква», «Цэнтральны», «Falcon Club Буцік Кіно».

ДОМ, ЯКІ ПАБУДАВАЎ ДЖЭК (Данія, Швецыя, Францыя, Германія) Ларса фон Трыера

У ролях: Мэт Дзілан, Бруна Ганц, Ума Турман, Шывон Фэлан Хоган, Сафі Грабёль

1.jpg

Амерыка 70-х, гісторыя надзвычай інтэлігентнага серыйнага забойцы па імені Джэк. Сюжэт будуецца вакол пяці забойстваў, якія ахопліваюць 12 гадоў яго жыцця. Аповед вядзецца ад асобы Джэка, для якога кожнае забойства – вытанчаны твор мастацтва. І хоць відавочна, што ўмяшання паліцыі пазбегнуць не атрымаецца, Джэк гатовы пайсці на ўсё, каб давесці свой шэдэўр да дасканаласці.

ЛОРО (Італія, Францыя) Паола Сарэнціна

У ролях: Тоні Сервіла, Рыкарда Скамарчо, Фабрыцыа Бенцівольо, Алена Сафія Рычы, Раберта Херліцка, Ана Банаюта, Касiя Смутняк

2.jpg

На закрытых вечарынах і дарагіх прыёмах, у Рыме і на Сардзініі, – яго заўсёды акружаюць самыя прыгожыя і самыя небяспечныя людзі, гатовыя на ўсё, толькі б атрымаць доступ да жывой легенды. «Лоро» («яны») – гэта нуварышы-італьянцы і іх норавы, увасабленне якіх – тыран і весялун, геданіст і рамантык, скандальны палітык і мільярдэр Сільвіа Берлусконі.

ВЫШЭЙШАЕ ГРАМАДСТВА (Францыя, Германія, Польшча, Вялікабрытанія, ЗША) Клер Дэні

У ролях: Роберт Пацінсан, Жульет Бінош

3.jpg

Дзесьці ў адкрытым космасе, паза межамі Сонечнай сістэмы лунае касмічны карабель, які выконвае незвычайную місію. Яго мэта – найбліжэйшая ад Зямлі чорная дзірка. На яго борце каманда, якая складаецца з маладых мужчын і жанчын – злачынцаў, якія адбываюць пажыццёвае пакаранне. У іх ліку Мантэ, малады мужчына, які добраахвотнаа дмовіўся ад кахання і інтымных адносін. Падманным шляхам яго семя ўжыўляецца ў цела адной з касмічных вязніц. Нараджаецца дзяўчынка, якой наканавана змяніць жыццё героя…

КВАТЭРА 37 (ПАР)  Насіфа Думісы

У ролях: Іршад Элі, Манік Рокман, Эфраім Гордан, Сэндзі Шульц, Дэні Рос

siteanons_cr.jpg

Вольная інтэрпрэтацыя фільма Альфрэда Хічкока «Акно ў двор». Трапіўшы ў пераплёт, Рэндал Хендрыкс аказаўся прыкаваным да інваліднага крэсла. Каб хлопец не звар’яцеў між чатырох сцен, яго дзяўчына Пэм дорыць яму бінокль. Але ў жыцці Рэндэла ёсць яшчэ адна праблема – ён завінаваціў буйную суму Эмі, падпольнаму ліхвяру з задаткамі садыста. Аднойчы, назіраючы ў бінокль за суседзямі, ён бачыць, як верхавод мясцовай хеўры Лоэр забівае чалавека. Рэндал вырашае пайсці на рызыку і пры дапамозе шантажу разабрацца з грашовым доўгам. Аднак Рэндал і Пэм сутыкаюцца са здрадай на глебе сквапнасці, праз што жыццё ператвараецца ў смяротны атракцыён.

ДРАПЕЖНІКІ (Францыя) Венсана Марыет

У ролях: Лілі-Роўз Дэп, Лоран Лафіт, Каміль Катэн, Алаіз Саваж

56.jpg

На поўдні Францыі, у маляўнічым кутку, акружаным лясамі, азёрамі і пячорамі, разбіты летні лагер, дзе дарослыя і падлеткі праводзяць свой адпачынак. Ідылію бестурботных дзён парушае слых аб ягуары, дзікім зверы, чый грозны рык палохае па начах загулялую моладзь і закаханыя пары. Чарада дзіўных здарэнняў і прыезд паліцыі, якая расследуе справу аб знікненні людзей, толькі ўзмацняюць таямнічую атмасферу. Юная Лора спрабуе самастойна раскрыць загадку, аднак становіцца галоўнай падазраванай у новым злачынстве.

Заснавальнікі ММКФ «Лістапад» – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Арганізатар «Лістапада» – Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн».

Генеральным партнёрам кінафестывалю выступае банкаўская плацежная картка «Шчодрая» Mastercard.

Афіцыйныя партнёры «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама, Falcon Club Буцік Кіно, авіякампанія «Белавія», «Белтэлекам», афіцыйны білетны аператар «Байкард». Пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі, кінастудыі «Беларусьфільм» і рэкламнага агенцтва «Фортэ».

Прапануем аб'ядноўваць прысвечаныя 25-му кінафестывалю «Лістапад» матэрыялы і публікацыі ў сацыяльных сетках хэштэгам #listapad25 .

Сачыце за навінамі на афіцыйным сайце www.listapad.com, а таксама ў сацыяльных сетках Facebook, Instagram, УКантакце, Twitter.