Праект «Год літоўскай анімацыі ў свеце. Вялікі тур» у межах «Лістапада»

У якасці часткі культурнай праграмы 25-га Мінскага МКФ "Лістапад" 4 лістапада  а 15-й гадзіне ў выставачнай зале Музея гісторыі беларускага кіно – філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь – адбудзецца прэзентацыя ўнікальнага праекта "ГОД ЛІТОЎСКАЙ АНІМАЦЫІ Ў СВЕЦЕ. ВЯЛІКІ ТУР", прысвечанага 100-годдзю аднаўлення незалежнасці Літвы  і  будучаму 110-годдзю літоўскай анімацыі.

Poster (для рассылки).jpg

Вядома, што Уладзіслаў Старэвіч, заўзяты энтамолаг, які вырашыў здымаць фільмы з жыцця насякомых, у 1910 годзе ў Каўнасе (Літва) стварыў свой першы лялечны анімацыйны фільм пад назвай “Lucanus Cervus" і пачаў працу яшчэ над пяццю карцінамі, якую завяршыў пазней у Маскве. Мяркуецца, што ў азнаменаванне гэтай ганаровай даты на працягу бліжэйшых двух гадоў праект "Год літоўскай анімацыі ў свеце. Вялікі тур" будзе паказаны 110 разоў не толькі ў Літве, але і ў многіх іншых краінах, падарожжа па экранах якіх ён ужо пачаў – Вільня, Заграб, Штутгарт, Мінск…

Праект злучыў пад адной назвай рэтраспектыву лепшых кароткаметражных і поўнаметражных літоўскіх мультфільмаў розных гадоў і выставу выяўленчых матэрыялаў да іх, якія досыць поўна прадстаўляюць жанрава-тэматычныя асаблівасці і арыгінальную стылістычную экспрэсію анімацыі Літвы. Рэтраспектыва работ рэжысёраў розных пакаленняў (як вопытных прафесіяналаў, так і пачынаючых аўтараў) складаецца з трох блокаў – фільмаў для дзяцей, дарослых і дэбютна-студэнцкіх. Аснову экспазіцыі выставы складаюць разнастайныя працы літоўскіх кінематаграфістаў Ніёле Валадкявічутэ, Іллі Беразніцкаса, Юратэ Лейкайтэ-Ашкінене, Валентаса Ашкініса, а таксама карыкатуры Зянона Штэйніса.

Праект падрыхтаваны асацыяцыяй "Asifa Lietuva" сумесна з міжнародным фестывалем анімацыйных фільмаў ў Вільні "Tindirindis", Літоўскай гільдыяй аніматараў і Літоўскім кінацэнтрам і экспануецца ў Мінску пры падтрымцы Амбасады Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Прэзентацыі праекта будзе папярэднічаць прэс-канферэнцыя а 14-й гадзіне з удзелам гасцей – прадзюсара, рэжысёра і дырэктара МКФ анімацыйных фільмаў у Вільні "Tindirindis" Валентаса Ашкініса, прадзюсара і рэжысёра Юратэ Лейкайтэ-Ашкінене, прафесара Вільнюскай мастацкай акадэміі і рэжысёра анімацыі Іллі Беразніцкаса, сцэнарыста анімацыйных і дакументальных фільмаў і адміністратара Саюза кінематаграфістаў Літвы Відмантаса Гайгаласа. 

Адрас: Музей гісторыі беларускага кіно, г. Мінск, вул. Свярдлова, 4

Час працы: штодня з 11-00 да 19-00

Даведкі па тэл. (8 017) 327-10-75, (8 029) 627-10-75

Кошт квіткоў для наведвання як выставачнай, так і экраннай частак праекта:

2  руб. – для дзяцей, школьнікаў і пенсіянераў;   

2,5 руб. – для студэнтаў;  

3 руб. – для дарослых.

Заснавальнiкi ММКФ «Лістапад» – Мiнiстэрства культуры Республiкi Беларусь i Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт. Арганiзатар – Цэнтр вiзуальных i выканальнiцкiх мастацтв «АРТ Карпарэйшн».

Генеральным партнёрам кінафестывалю выступае банкаўская плацежная картка «Шчодрая» Mastercard.

Афіцыйныя партнёры «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама, Falcon Club Буцік Кіно, авіякампанія «Белавія», «Белтэлекам», афіцыйны білетны аператар «Байкард». Пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі, кінастудыі «Беларусьфільм» і рэкламнага агенцтва «Фортэ».

Прапануем аб'ядноўваць прысвечаныя 25-му кінафестывалю «Лістапад» матэрыялы і публікацыі ў сацыяльных сетках хэштэгам #listapad25.

Сачыце за навінамі на афіцыйным сайце www.listapad.com, а таксама ў сацыяльных сетках FacebookInstagramУКантакцеTwitter.