Чацвёртая Індустрыяльная платформа Bel:Cinema стане месцам сустрэчы беларускага і міжнароднага кіно

У рамках 25-га «Лістапада» з 3 да 8 лістапада пройдуць мерапрыемствы Індустрыяльнай платформы Bel:Cinema. Прадстаўнікі беларускай і міжнароднай кінаіндустрый сустрэнуцца, каб абмеркаваць актуальныя пытанні кінавытворчасці, прасоўвання нацыянальнага кіно ў Беларусі і за яе межамі. На гэты раз галоўнай пляцоўкай праекта стане кінастудыя «Беларусьфільм».

tDCOJ58rQxY.jpg

«Калі стваралася Індустрыяльная платформа, у нас была творчая задача зрабіць яе месцам сустрэчы беларускіх і міжнародных прафесіяналаў з свету кіно. У гэтым годзе мара зноў стане рэальнасцю: мы назіраем жывую цікавасць да прадуктыўнай камунікацыі і жаданне выбудаваць працоўны дыялог, як з боку прыватных беларускіх прадзюсераў і кінастудыі «Беларусьфільм», так і з боку міжнародных кінаэкспертаў», – расказвае пра Bel:Cinema каардынатар Індустрыяльнай платформы Лізавета Бобрыкава. – «Індустрыя застаецца вернай абраным напрамкам: адукацыя, наладжванне стасункаў паміж беларускімі і міжнароднымі кінематаграфістамі і прасоўванне беларускага кіно».

Для Індустрыі гэтага года вылучана некалькі ключавых тэм. Разам з прадзюсерскім Цэнтрам сучаснай культуры «Чарапаха, што бяжыць» удзельнікі паразмаўляюць пра беларускую кінадыстрыбуцыю, а незалежныя эксперты міжнароднага рынку раскажуць пра свой вопыт прасоўвання нацыянальных фільмаў. Дыялог прыватнага і дзяржаўнага, айчыннага і замежнага кіно на тэму капрадукцыі беларускіх кінакампаній з міжнароднымі адбудзецца на пляцоўцы кінастудыі «Беларусьфільм».

Чацвёртая платформа Bel:Cinema таксама дазволіць кінематаграфістам прыняць удзел у майстар-класе дырэктара анімацыйнага фестывалю Tindirindis Валентаса Аскініса і майстар-класе сцэнарыста і прафесара Чыкагскага ўніверсітэта Рональда Фальзонэ.

Індустрыя працягвае супрацоўніцтва з беларускай актрысай Алесяй Грыбок: у рамках Bel:Cinema пройдзе адзіная прэзентацыя другога выдання яе кнігі «Менеджмент і прасоўванне кінаакцёра».

У працяг мінулагодняй ініцыятывы «Дзень віртуальнай рэальнасці», сумесна са студыяй імерсіўных рашэнняў Feeling Digital, будзе праходзіць «VR-лабараторыя мастацкіх праектаў». Задача VR-лабараторыі – пазнаёміць з магчымасцямі стварэння гісторый у віртуальнай рэальнасці і падказаць, калі іх выкарыстанне дарэчнае і эфектыўнае. Вынікам трох дзён працы каманд удзельнікаў і ментараў стануць прататыпы – першыя крокі ў стварэнні паўнавартаснага праекта для віртуальнай рэальнасці. Каб стаць удзельнікам, трэба запоўніць форму па спасылцы. Дэдлайн падачы заявак – 20 кастрычніка.

Трэці раз у рамках супрацоўніцтва B2B Doc і ММКФ «Лістапад» дакументалісты з краін ад балтыйскага да чорнага мора сустрэнуцца ў Мінску на трэнінгу «Story development workshop».

Адной з самых важных падзей праграмы стане штогадовы пітчынг праектаў. Рэжысёры і прадзюсеры, якія прайшлі адбор, прадставяць свае ідэі экспертам. Спецыялісты міжнароднага рынку кіно, прадстаўнікі фестываляў і індустрый Еўропы абмяркуюць работы аўтараў і дадуць практычныя рэкамендацыі. Удзельнікі змогуць пазмагацца за партнёрскія прызы і фестывальныя акрэдытацыі. Запоўніць заяўку на ўдзел можна па спасылцы.

Разнастайнасць формаў і зместу мерапрыемстваў індустрыяльнай платформы дазваляе пабудаваць найбольш прадуктыўнае супрацоўніцтва паміж прафесіяналамі сферы кінамастацтва. Bel:Cinema з’яўляецца крыніцай ідэй і спрыяе фарміраванню нацыянальнага рынку кіно і выбудоўванню сувязяў з іншымі работнікамі гэтай сферы.

Сімвалічна, што пляцоўкай Індустрыі, што накіравана на будучыню кінематографа і прадстаўляе прагрэсіўнае яго бачанне, упершыню становіцца «Беларусьфільм».

«Мы хочам даць зразумець, што кінастудыя адкрыта да супрацоўніцтва і гатова да самых нечаканых яго формаў. Што яна наладжвае кантакты і шукае партнёраў і сяброў. Што тут вялікая гісторыя і магчымасці, а сама кінастудыя можа стаць месцам для рэалізацыі творчых ідэй», – каментуе дырэктар «Беларусьфільма» Уладзімір Карачэўскі.

Партнёрамі Індустрыяльнай платформы Bel:Cinema выступаюць кампанія Feeling Digital, краўдфандынгавая пляцоўка «Вулей» і мінскі Планетарый.

Заснавальнiкi ММКФ «Лістапад» – Мiнiстэрства культуры Республiкi Беларусь i Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт. Арганiзатар – Цэнтр вiзуальных i выканальнiцкiх мастацтв «АРТ Карпарэйшн».

Генеральным партнёрам кінафестывалю выступае банкаўская плацежная картка «Шчодрая» Mastercard.

Афіцыйныя партнёры «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама, Falcon Club Буцік Кіно, авіякампанія «Белавія», «Белтэлекам», афіцыйны білетны аператар «Байкард». Пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі, кінастудыі «Беларусьфільм» і рэкламнага агенцтва «Фортэ».

Прапануем аб'ядноўваць прысвечаныя 25-му кінафестывалю «Лістапад» матэрыялы і публікацыі ў сацыяльных сетках хэштэгам #listapad25.

Сачыце за навінамі на афіцыйным сайце www.listapad.com, а таксама ў сацыяльных сетках FacebookInstagramУКантакцеTwitter.