Праграма конкурсу ігравога кіно «Маладосць на маршы» 25-га ММКФ «Лістапад»

КОНКУРС ІГРАВОГА КІНО «МАЛАДОСЦЬ НА МАРШЫ»

Ліла АВІЛЕС
ПАКАЁЎКА
Мексіка

Эва працуе пакаёўкай ў адным з раскошных гатэляў-небаскробаў у Мехіка. Яна прыбірае нумары, пастаяльцы якіх завоблачна багатыя. Пра гэта сведчаць іх мудрагелістыя просьбы, эксцэнтрычны паводзіны і раскіданыя рэчы, якія абуджаюць у маладой пакаёўкі цікаўнасць і схаваныя фантазіі. Доўгія працоўныя змены не дазваляюць Эве праводзіць час з уласным дзіцем, хаця ёй даводзіцца адцягвацца на патрэбы гасцей і няньчыцца з іх немаўлятамі. Жанчына гатовая паступацца сваімі інтарэсамі і працаваць не пакладаючы рук. Яна верыць, што яе становішча зменіцца да лепшага, як толькі начальства даверыць ёй абслугоўванне элітных нумароў.

Пхуціпхонг АРУНПХЕНГ
МАНТА РЭЙ
Тайланд, Францыя, Кітай

Тайландская вёсачка на беразе мора, у якім патанулі тысячы бежанцаў рахінджа з М'янмы. Мясцовы рыбак знаходзіць у лесе параненага мужчыну у непрытомным стане. Ён ратуе маўклівага незнаёмца, прапануе яму сваё сяброўства і дае імя Тхангчай. Калі рыбак нечакана знікае ў моры, Тхангчай паступова прысвойвае сабе яго жыццё – дом, працу і жонку...

Рахена ГЕРА
СПАДАР
Індыя, Францыя

Ратна працуе пакаёўкай у Ашвіна – маладога чалавека з заможнай сям'і. Здаецца, што яму няма на што скардзіцца, але Ратна бачыць, што на самой справе ён прыгнечаны і паставіў крыж на сваіх марах... Сама Ратна, не маючы нічога за душой, не губляе надзеі выканаць сваю мару – авалодаць швейным мастацтвам і стаць дызайнерам адзення. Калі два настолькі розных свету дакранаюцца адзін да аднаго, а збліжэнне сэрцаў непазбежна, саслоўныя бар'еры аказваюцца наўрад ці пераадольнымі...

Эрэ ГOДА
ГАНДЛЯР БРАНЗАЛЕТАМІ
Индыя

Жонка вясковага гандляра бранзалетамі не можа зацяжарыць. Па вёсцы распаўзаюцца чуткі. Нават у закрытай патрыярхальнай супольнасці ў Паўднёвай Індыі ёсць месца таемнай страсці і забароненым жаданням. Ці стане яўным сакрэт гандляра бранзалетамі?

ЛІ Сяаафэн
ПРАХ
Кітай

Калісьці томік «Уваскрэсення» Льва Талстога звязаў лёсы студэнта-медыка і працоўнага хлопца, зрабіўшы іх сябрамі па перапісцы. Але запал, нянавісць, два страшных злачынства разводзяць герояў у розныя бакі. Амбіцыйны паліцэйскі бярэцца расследаваць жорсткія забойствы, але пошук забойцы не прыносіць вынікаў. Праз дзесяць гадоў нераскрытая справа па-ранейшаму не ідзе ў яго з галавы. І мінулае нагадвае пра сябе, калі шляхі двух былых сяброў зноў сыходзяцца ў адной кропцы... Пралетар-няўдачнік і вядомы лекар – што звязвае іх на гэты раз?

Жаан САЛАВІСА, Рэнэ НАДЭР МЕСОРА
МЁРТВЫЯ І ІНШЫЯ
Бразілія, Партугалія

15-гадовы Іяк жыве ў племені Краха на поўначы Бразіліі. З тых часоў, як ён страціў бацьку, па начах яму не дае спакою прывід. Юнак уваходзіць у цёмны маўклівы лес, поўны прытаіўшыхся духаў і змей. Голас бацькі кліча яго да вадаспада. Каб душа нябожчыка змагла спакойна дасягнуць краіны мёртвых, сын павінен здзейсніць пахавальны абрад. Але Іяк не жадае выконваць свой доўг, як і не хоча станавіцца шаманам. Ён ўцякае ў горад. Удалечыні ад свайго народа, сваёй культуры юнак пазнае, як гэта быць індзейцам ў сучаснай Бразіліі.

Даніэл САНДУ
ЗА СПІНОЙ У СЕРАФІМА
Румынія

Румынія, нашы дні. 15-гадовы Габрыэль хоча стаць святаром і для гэтага паступае ў духоўную семінарыю. Спачатку падлетак імкнецца выконваць усе правілы, але неўзабаве бачыць, што сістэма адукацыі прагніла знутры. Школьны савет аб’яўляе Габрыэля і траіх яго аднакласнікаў бунтаўнікамі. Вучні становяцца ахвярамі барацьбы за ўладу ў сценах дырэктарату. Падлеткі разумеюць, што выжыць у семінарыі можна толькі пры дапамозе падману, крадзяжу і здрады. Якімі святарамі яны стануць, правёўшы некалькі гадоў у такіх умовах?

Жофія СІЛАДЗЬІ
АДЗІН ДЗЕНЬ
Венгрыя

Ганна, маці траіх дзяцей, пастаянна разрываецца паміж працай, яслямі, школай, дзіцячымі балетнымі класамі і заняткамі па фехтаванні. У дадатак да гэтага яна падазравае, што муж ёй здраджвае. Гісторыя звычайная, але ў Ганны проста няма часу спыніцца і на хвілінку задумацца пра тое, што з ёй адбываецца. Праблемы растуць як снежны ком і вось-вось задушаць яе. Сілы ў яе амаль што скончыліся і працягваць у такім духу яна болей не можа. Ці атрымаецца ў яе выратаваць тое далікатнае і незвычайнае пачуцце, што яшчэ засталося ў яе жыцці?

Садаф ФАРУГІ
АВА
Канада, Іран

Маці прымушае 16-гадовую Аву наведаць гінеколага. Даведаўшыся, што ў яе ўзросце маці здзяйсняла ўчынкі, у якіх цяпер падазрае дачку, узрушаная несправядлівым стаўленнем да сябе Ава спрабуе пакончыць з жыццём ў школе. Пад пагрозай выключэння, Ава згаджаецца данасіць на сваіх аднакласніц, але яе хутка пачынае мучыць сумленне. Ня знаходзячы падтрымкі ў сям'і і ў школе, Ава выбірае трэці шлях.

Нанака ХІРОСЭ
ЯГО СТРАЧАНАЕ ІМЯ
Японія

Удавец Тэцура знаходзіць на беразе ракі бяздомнага юнака ў паўпрытомным стане і адвозіць да сябе. Пра жыццё хлопца нічога не вядома, ён толькі просіць называць яго Сін-Іці. Спачатку Сін-Іці збянтэжаны сардэчнасцю старога, які дае яму прытулак, працу і абыходзіцца з ім як з родным сынам, але неўзабаве таксама пранікаецца да яго сімпатыяй і шукае магчымасць расказаць пра сваё мінулае. Тым часам па вёсцы пачынаюць хадзіць чуткі пра нейкае непрыемнае здарэнне ў горадзе, і людзі пачынаюць ставіцца да Сін-Іці вельмі насцярожана.

ЦАЙ Чэнцзэ
АЎДАВЕЛАЯ ВЕДЗЬМА
Кітай

Ван Эрхаа цудам выжывае пасля выбуху на заводзіку феерверкаў, якім кіравала разам з мужам. Яна ў трэці раз становіцца ўдавой, пазбаўляецца прытулку над галавой і цяпер вымушана бадзяцца па навакольных вёсачках разам з 10-гадовым братам нябожчыка мужа. Каб перажыць халодную зіму, жанчына прыкідваецца ведзьмай, здольнай з дапомогай заклінанняў адганяць злых духаў. Па іроніі лёсу Ван Эрхаа і напраўду чыніць цуды, дапамагаючы мясцовым жыхарам. Але нават вядзьмарства не ў сілах перамагчы чалавечую прагнасць і душэўную чэрствасць.

Заснавальнiкi ММКФ «Лістапад» – Мiнiстэрства культуры Республiкi Беларусь i Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт. Арганiзатар – Цэнтр вiзуальных i выканальнiцкiх мастацтв «АРТ Карпарэйшн».

Генеральным партнёрам кінафестывалю выступае банкаўская плацежная картка «Шчодрая» Mastercard.

Афіцыйныя партнёры «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама, Falcon Club Буцік Кіно, авіякампанія «Белавія», «Белтэлекам», афіцыйны білетны аператар «Байкард». Пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі, кінастудыі «Беларусьфільм» і рэкламнага агенцтва «Фортэ».

Прапануем аб'ядноўваць прысвечаныя 25-му кінафестывалю «Лістапад» матэрыялы і публікацыі ў сацыяльных сетках хэштэгам #listapad25.

Сачыце за навінамі на афіцыйным сайце www.listapad.com, а таксама ў сацыяльных сетках FacebookInstagramУКантакцеTwitter.