«Магазінныя злодзеі», «Догмэн», «Супа модо» і яшчэ шэсць фільмаў з лонг-ліста «Оскара», якія пакажуць на «Лістападзе»

Кожны год карціны, адабраныя ў конкурсныя і пазаконкурсныя праграмы кінафестывалю «Лістапад», аказваюцца і ў лонг-лісце «Оскара» ў намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове». На гэты раз на вялікіх экранах ММКФ будзе паказана адразу дзесяць фільмаў, вылучаных на суісканне прэміі Амерыканскай кінаакадэміі, што ўвайшлі ў нядаўна апублікаваны лонг-ліст. У іх ліку стужкі прызнаных майстроў кіно Хіракадзу Карэ-эда і Матэа Гаронэ, поўнаметражныя дэбюты рэжысёраў Крысціны Гальега і Лікарыона Вайнайны, а таксама адна карціна, аб удзеле якой будзе абвешчана ў панядзелак.

Асноўны конкурс ігравога кіно

Фільм адкрыцця (па-за конкурсам)

«Халодная вайна» (Польшча) Паўла Паўлікоўскі

5.jpg

Канскі МКФ – прыз за лепшую рэжысуру

У ролях: Томаш Кот, Ёана Куліг, Агата Кулеша, Барыс Шыц, Седрык Кан

Гісторыя немагчымага кахання ў немагчымы час. Яны знаёмяцца на руінах пасляваеннай Польшчы. Рознае паходжанне і непадобныя тэмпераменты – здаецца, яны зусім не сумяшчальныя. І ўсё ж ім нікуды адзін ад аднаго не дзецца. На працягу гадоў яны растаюцца і сустракаюцца зноў і зноў – у Берліне, Югаславіі і Парыжы... На шляху іх кахання ўстаюць палітыка, нягоды і іх уласныя недахопы, але нішто не ў сілах разарваць сувязь двух сэрцаў.

«Мне пляваць, калі мы ўвойдзем у гісторыю як варвары» (Румынія, Чэхія, Францыя, Балгарыя, Германія) Раду Жудэ

imgonline-com-ua-compressed-pihk17mginer1ed3-1120x580.jpg

Фільм-уладальнік «Крыштальнага глобуса» МКФ у Карлавых Варах

У ролях: Яана Якаб, Аляксандру Дабіжа, Алекс Богдан, Ілінка Маналаке, Шэрбан Паўлу

Юная мастачка Мар’яна Марын аднаўляе гістарычныя падзеі 1941 года, падчас якіх румынскі ўрад пры дапамозе арміі арганізавала этнічную чыстку на Усходнім фронце. Фільм – свайго роду новая рэдакцыя працы Ханны Арэнт пра банальнасць зла. Пры дапамозе гадараўскую бескампраміснай формы аповяду, фільм дэманструе, што да варварства прыводзіць не толькі здзяйсненне жорсткіх дзеянняў – каб зрабіць чалавека варварам, часам досыць усяго толькі сумлення, якое маўчыць.

Пазаконкурсная праграма ігравога кіно «Ільвы, мядзведзi, пальмавыя галiнкi»

«Магазінныя злодзеі» (Японія) Хіракадзу Карэ-эда

24289.jpg

Стужка-уладальніца «Залатой пальмавай галіны» і прыза журы Міжнароднага таварыства аматараў кіно МКФ у Канах

У ролях: Лілі Фрэнкі, Сакура Андо, Маю Мацуока, Кірын Кікі, Каіры Дзё

Вялікая сям’я беднага японскага працоўнага жыве на пенсію бабулі і па-майстэрску крадзе розныя дробязі ў вялікіх супермаркетах. У адзін з халодных зімовых дзён Асаму і яго сын знаходзяць на вуліцы маленькую галодную дзяўчынку Юры. У гэтай на першы погляд звычайнай сям’і не хапае грошай, але затое шмат любові і клопату адзін пра аднаго. Яны вырашаюць пакінуць малышку сабе, бо яе родным да яе няма справы. Неўзабаве ў навінах паведамляюць пра зніклую дзяўчынку, але новыя бацькі не спяшаюцца вяртаць Юры. Тады ў іх жыцці пачынаюцца сур’ёзныя праблемы, якія прыводзяць да раскрыцця важных таямніц...

«Догмэн» (Італія, Францыя) Матэа Гаронэ

23558.jpg

Фільм-уладальнік узнагароды за лепшую мужчынскую ролю, прэміі «Пальмавая сабака», прэміі Міжнароднага таварыства аматараў кіно за лепшую мужчынскую ролю на МКФ у Канах

У ролях: Марчэла Фонтэ, Эдаарда Пешэ, Алiда Балдары Калабрыя, Нунцыя Ск’яна, Адама Дзіанізі, Франчэска Акваролі, Джанлука Гобі

Марчэла – маленькі чалавек з вялікім сэрцам і сумнымі вачыма. Ён трымае цырульню для сабак «Догмэн» і ўмее ўціхамірыць ласкавым словам і піт-буля, і мясцовага грамілу Сімонэ, які тэрарызуе ўсю акругу. Марчэла марыць адвезці любімую дачку ў далёкае падарожжа, але па дабрыні душэўнай суправаджае Сімонэ ў яго крымінальных вылазках, і аднойчы гэта прыводзіць да катастрофы. Пасля здрады сябра Марчэла ўпершыню ў жыцці вырашаецца аб’явіць сапраўдную вайну...

Пазаконкурсная праграма ігравога кіно «Майстар-клас»

«Анёл» (Аргенціна, Іспанія) Луіса Артэга

Angel_4.jpg

Фільм-удзельнік конкурснай праграмы «Асабісты погляд» Канскага МКФ

У ролях: Ларэнца Фэра, Чына Дарын, Даніэль Фанего, Мэрсэдэс Моран

Буэнас-Айрэс, 1971. Бяляваму Карлітасу 17, у яго замашкі кіназоркі і знешнасць анёла. З дзяцінства ён прывык прысвойваць сабе чужыя рэчы і ўжо падлеткам вырашаў, што яго закліканне − быць злыднем. У новай школе Карлітас сустракае Рамона і неадкладна спрабуе заваяваць яго ўвагу. Разам яны пачынаюць падарожжа, поўнае адкрыццяў, злачынстваў і кахання. Забойствы становяцца руціннай справай на шляху гвалту і усёдазволенасці. Калі Карлітас нарэшце трапляе пад арышт, праз яго анёльскую знешнасць прэса заве яго «Анёлам смерці»…

«Пералётныя птушкі» (Калумбія, Мексіка, Данія, Францыя) Крысціны Гальега, Сіра Герра

4.jpg

Фільм-удзельнік секцыі «Двухтыднёвік рэжысёраў» на МКФ у Канах

У ролях: Кармінья Марцінэс, Хасэ Акоста, Джон Нарваэс, Наталія Рэес

1970-я гады, Калумбія. У Амерыцы квітнее культура хіпі, абавязковым атрыбутам якой становіцца марыхуана. З-за гэтага простыя калумбійскія фермеры ператвараюцца ў прапаленых бізнэсмэнаў. Выявіўшы, што з дапамогай незаконнага бізнэсу можна разбагацець і дамагчыся немалой ўлады, сям’я з племя Ваю у пустыні Гуахіра паглыбляецца ў свет гандлю наркотыкамі. Але разам з грашыма ў герояў з’яўляюцца і прычыны баяцца за сваё жыццё і традыцыі – прагнасць і славалюбства вядуць да нянавісці і братазабойства..

«Дзікая груша» Турцыя, Францыя, Германія, Балгарыя) Нуры Більге Джэйлан

TheWildPearTree_2 @nbcfilm.jpg

Фільм-удзельнік асноўнай конкурснай праграмы Канскага МКФ

У ролях: Айдзін Догу Дземірколь, Мурат Джэмджыр, Бэну Йілдірімлар, Хазар Эргючлю

Сінан − малады пісьменнік, які падае надзеі. Ён вяртаецца дадому ў турэцкую вёску, спадзеючыся сабраць сродкі для сваёй першай публікацыі, але непасільныя даўгі бацькоў могуць разбурыць яго кар'еру і разбіць мары.

Пазаконкурсная праграма неігравога кіно «ХХ стагоддзе. Драмы гісторыі»

«Вальс Вальдхайма» (Аўстрыя) Рут Бекерман

Anti-Waldheim Pferd.jpg

Фільм-удзельнік Берлінскага МКФ – праграма «Форум»

«Вальс Вальдхайма» – фільм пра праўду і хлусню, пра «альтэрнатыўныя факты», пра індывідуальную і масавую свядомасці. «Не Вальдхайму!» – скандзіруе натоўп у цэнтры Вены ў 1986 годзе. Рут Бекерман сярод актывістаў, якія намагаліся прадухіліць выбранне Курта Вальдхайма, яна задакументавала палітычныя падзеі. Былы Генеральны сакратар ААН патрапіў у складаную сітуацыю, калі ўтаіў два гады са сваёй ваеннай біяграфіі. У фільме паказана імклівая змена рэалій: абвінавачванні Сусветнага яўрэйскага кангрэса, іх адмаўленне аўстрыйскімі палітычнымі элітамі і,нарэшце, выбух антысемітызму і патрыятызму, якія прывялі да абрання Вальдхайма прэзідэнтам.

Конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік»

«Супа модо» (Кенія, Германія) Лікарыона Вайнайна

SUPA MODO © One Fine Day Films sumo_12.jpg

Фільм-уладальнік прыза за лепшы замежны мастацкі фільм МКФ у Эдынбургу.

У ролях: Стайсі Ваверу, Марыяна Нунга, Ньявара Ндамбіа

Дзевяцігадовая Джо смяротна хворая. Дзяўчынка вяртаецца ў родную кенійскай вёсцы дажываць апошнія дні. Але малая не губляе цікавасці да жыцця. Ёй падабаецца гуляць у супергерояў і хочацца ператварыцца ў чалавека, які валодае выдатнымі якасцямі. Гэтую мару Джо вырашаюць ўвасобіць у рэальнасць жыхары пасёлка Мавені, уключаючы яе старэйшую сястру Мвікс і маму Катрын.

Заснавальнікі ММКФ «Лістапад» – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Арганізатар «Лістапада» – Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн».

Генеральным партнёрам кінафестывалю выступае банкаўская плацежная картка «Шчодрая» Mastercard.

Афіцыйныя партнёры «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама, Falcon Club Буцік Кіно, авіякампанія «Белавія», «Белтэлекам», афіцыйны білетны аператар «Байкард». Пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі, кінастудыі «Беларусьфільм» і рэкламнага агенцтва «Фортэ».

Прапануем аб'ядноўваць прысвечаныя 25-му кінафестывалю «Лістапад» матэрыялы і публікацыі ў сацыяльных сетках хэштэгам #listapad25.

Сачыце за навінамі на афіцыйным сайце www.listapad.com, а таксама ў сацыяльных сетках Facebook, Instagram, УКантакце, Twitter.