Праграма нацыянальнага конкурсу 25-га ММКФ «Лістапад»

НАЦЫЯНАЛЬНЫ КОНКУРС

Ігравое кіно

Дар’я ЖУК
КРЫШТАЛЬ
Беларусь, ЗША, Германія, Расія

Беларусь, 90-я гады. Вольналюбівая дзяўчына-дыджэй Вэля марыць уляцець у Чыкага, на радзіму хаус-музыкі, але праз памылку ў падробленай анкеце на амерыканскую візу аказваецца ў завадскім гарадку Хрустальны. Пакуль прытуліўшая яе сям’я занята падрыхтоўкай да вяселля, яна збіраецца што б там ні было дабіцца здзяйснення сваёй «амерыканскай мары».

Андрэй КРЫВЕЦКІ
ВАХЦЁР
Беларусь

Тэатр. Звычайны вечар. Дэкарацыі ўсталяваны, касцюмы гатовы, акцёры паўтараюць тэкст і грыміруюцца – прывычная мітусня перад спектаклем, але не для ўсіх... У гэты вечар Сяргей Іванавіч Гаўрылаў апошні раз выйдзе на сцэну тэатра, якому прысвяціў большую частку свайго жыцця. Маўклівы і хмурны, ён праходзіць па калідорах, заходзіць у сваю грымёрку і зачыняе дзверы, застаючыся сам-насам з пытаннем: «Што далей?». Гледачы занялі свае месцы. Патухае свет. Спектакль пачаўся...

Раман ПАДАЛЯКА,  Міхаіл ЗУЙ
ЯГОР
Беларусь

Кароткаметражны фільм «Ягор» – рэжысёрскі дэбют Рамана Падалякі і Міхаіла Зуя, акцёраў тэатра імя Янкі Купалы. За аснову ўзяты фрагмент кнігі Андруся Горвата «Радзіва Прудок».

Аляксей ПАЛУЯН
ПАРУШЭННЕ СПАКОЮ
Беларусь, Германія

Маладога студэнта Якуба ў сталоўцы выпадкова аблівае супам незнаёмая дзяўчына. Ён адразу закахаўся ў яе, але згубіў у натоўпе. Калі ён нарэшце знаходзіць незнаёмку, то разумее, што слоў ім недастаткова. Тады Якуб знаходзіць спосаб размаўляць з Наталляй без словаў.

Мітрый СЯМЁНАЎ-АЛЕЙНІКАЎ,  Кацярына ТАРАСАВА,  Дзмітрый ФЕДАРОВІЧ,  Ігар ВАСІЛЬЕЎ
ВАЙНА. ЗАСТАЦЦА ЧАЛАВЕКАМ
Беларусь

Вялікая Айчынная вайна пакінула глыбокі след у гісторыі нашай краіны. Няма такога чалавека, якога б не закранулі наступствы самага вялікага ўзброенага канфлікту дваццатага стагоддзя. Кінаальманах «Вайна. Застацца чалавекам» – гэта чатыры гісторыі пра вайну, знятыя маладымі кінематаграфістамі, у якіх галоўным пытаннем для аўтараў з’яўляецца маральны выбар: «Ці можна застацца чалавекам ў нечалавечых абставінах?»

Мара ТАМКОВІЧ
ДАЧКА
Польшча

Пётр вяртаецца дахаты ў шаснаццаты дзень народзінаў дачкі і знаходзіць яе непрытомную ў лужы крыві. Што рабіць бацьку, калі дачцэ прычыняюць такі боль? Як яму быць, калі сістэма ўстае на шляху правасуддзя?

Дакументальнае кіно

Галіна АДАМОВІЧ
НАШЫ ДЗЕЦІ
Беларусь

Кожны з бацькоў упэўнены, што яго дзіця асаблівае. Але іншы раз зразумець і прыняць такое дзіця бывае складана нават бацькам. Гэта зусім не проста, калі яно не самае зручнае, не заўсёды зразумелае і часам вельмі перашкаджае. Але менавіта гэтыя дзеці робяць свет дабрэйшым, вучаць нас цярплівасці і любові. Перадусім, гэта фільм пра бацькоў – іх штодзённы подзвіг уражвае, выклікае спачуванне, захапленне і прымушае задумацца аб тым, штó значыць быць маці і бацькам. Любога дзіцяці, не толькі асаблівага. Гэта фільм для ўсіх, у каго ёсць дзеці. І для тых, хто толькі плануе: «Калі-небудзь у мяне будзе дзіця…».

Аляксандра МАРКАВА
ЦІХАЯ ВУЛІЦА
Беларусь

Сітуацыя з ушчыльненнем гарадоў, знаёмая шмат каму да болю, у гэтым фільме паказана з боку васьмігадовай дзяўчынкі, якая жыве з бацькамі і хатнімі жывёламі ў двухкватэрным доме. Вуліца, на якой знаходзіцца дом, пойдзе пад знос. Жыхары ціха пратэстуюць…

Аляксандр СВІШЧАНКОЎ
МАЯ ГЕРМАНІЯ
Беларусь

Нашчадак этнічных немцаў, які жыве ў Беларусі, перакананы, што Германія – найлепшая краіна ў свеце. Але яго Германія існуе толькі ў яго ўяўленні. Што можа змяніць такі погляд? Новыя ўражанні, новыя знаёмствы, новае каханне?..

Кірыл УЛАСЕНКА
ДАЙ МНЕ ЗНАК
Беларусь

Паводле статыстыкі, у Рэспубліцы Беларусь за год у праваахоўныя органы паступае каля адзінаццаці тысяч зваротаў аб грамадзянях, якія зніклі без вестак. Фільм падрабязна распавядае пра тое, як грамадства можа дапамагчы вырашыць праблему зніклых людзей.

Руслан ФЯДОТАЎ
ПЕСНІ ДЛЯ КІТА
Беларусь

Жанчына-дзяўчынка ў яркім чырвоным шаліку, у яе руках – плюшавая мыш. Гледзячы на яе не адразу зразумееш, што ёй пяцьдзясят і што яна ўжо тры гады жыве без дома. Неверагодная любоў да жыцця не дае ёй замерзнуць на халодных вуліцах Масквы.

Алена ЦАГЕЛЬСКАЯ
АЛЯКСАНДР ЗАБАЎЧЫК. МОЙ ДЖАЗ
Беларусь

Як да мастака прыходзіць натхненне, як, з якіх гукаў, мелодый, музычных імправізацый нараджаюцца візуальныя вобразы? Вядомы беларускі мастак-авангардыст Аляксандр Забаўчык дзеліцца з намі сакрэтамі майстэрства, нібы дазваляючы ўвайсці ў сваю майстэрню і дакрануцца да таемнасці творчасці. Не парушаючы атмасферы даверу, аўтары ствараюць фільм аб тонкай сувязі жывапісу і музыкі.

Алена ЯСІНСКАЯ
НЕЖАНІХ
Беларусь

Малады хлопец даведваецца, што яго дзяўчына цяжарная. Але ён лунае ў аблоках і разумее, што сам яшчэ дзіця і зусім не жаніх. Гэта шчырае інтэрв’ю на тэму сталення.

Анімацыйнае кіно

Раман БУРМАКОЎ,  Руслан СІНКЕВІЧ,  Святлана КАТЛЯРОВА,  Марта ГЕРАШЧАНКА 
У ПАЛЕССІ НА БАЛОЦЕ
Беларусь

Дзіўная гісторыя пра хлопчыка, які не шанаваў прыроду, жывёл і аднойчы трапіў у няпростае становішча – стары філін перанёс малога ў сваю хату, якая знаходзілася ў гушчары пасярод палесскага балота. Пасля філін ператварыўся ў дзеда, які пачаў расказваць хлопчыку захапляльныя гісторыі пра небачных чалавечаму воку істот. Малы давеведаўся пра Цмока і Красналюдак, пра Крыжаціка і Малімона, зразумеў, што яны, як толькі спатрэбіцца, прыходзяць на дапамогу чалавеку. Дзякуючы адной даждлівай ночы, праведзенай сярод міфічных істот, хлопчык вяртаецца у рэальны свет зусім іншым – добрым і спачуваючым чалавекам.

Ігар ВОЎЧАК
ВАЎЧЫШКА
Беларусь

Жыў у лесе Ваўчышка, кожны дзень адкрываў для сябе што-небудзь новае, любаваўся павуцінкай, плывучым па вадзе лістом, гуляў з жабай і зайцам, пужаўся велізарнага, быццам гара, лася. Але аднойчы Ваўчышку знайшоў чалавек. Ён прынёс шчанё ў свой дом і стаў прыручаць, а за гэтым усім раўніва назіралі сабака і кот. У Ваўчышкі пачалося новае, непадобнае да папярэдняга жыццё, але сны пра мінулае не давалі спакою.

Наталія ДАРВІНА
ЛАГОДНЫ ВОЎК
Беларусь

На краю палянкі ў глыбіні лесу жыў Галодны воўк. А галодным ён быў увесь час таму, што меў жаласлівае сэрца. Харчаваўся травамі, мёдам і піў гарбату. Аднойчы ўзімку ваўку ўжо стала не пад сілу галадаць, і ён усё ж такі вырашыў у бабы з дзедам выкрасці баранчыка. Выкраў і не змог яго з’есці, пашкадаваў. Замест гэтага напаіў яго гарбатай і наладзіў танцы. А ў гэты час дзед з ружжом і сабакам прыйшлі да дому ваўка, каб вярнуць баранчыка і пакараць ваўка…

Марына КАРПАВА
ГУЛЬТАЙКА ВАСІЛІСА
Расія

Парафраз італьянскай народнай казкі «Ленаватая Бручаліна» пра капрызную дзяўчынку.

Таццяна КУБЛІЦКАЯ
АЗБУКА НЕБЯСПЕК
Беларусь

Зіма. Дамавічкі Бакуня і Чаруша катаюцца на санках. Падчас аднаго з ліхіх з’ездаў санкі ламаюцца. Бакуня і Чаруша ідуць у павець за інструментамі, але зусім не заўважаюць, як за німі назіраюць злая Мурза і яе паслухмяныя слугі павучкі. Мурзе нудна жыць у сваёй замурзанай хаце, і яна вырашае выкрасці дамавічкоў, каб тыя прыслужвалі ёй і распавядалі казкі...

Заснавальнiкi ММКФ «Лістапад» – Мiнiстэрства культуры Республiкi Беларусь i Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт. Арганiзатар – Цэнтр вiзуальных i выканальнiцкiх мастацтв «АРТ Карпарэйшн».

Генеральным партнёрам кінафестывалю выступае банкаўская плацежная картка «Шчодрая» Mastercard.

Афіцыйныя партнёры «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама, Falcon Club Буцік Кіно, авіякампанія «Белавія», «Белтэлекам», афіцыйны білетны аператар «Байкард». Пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі, кінастудыі «Беларусьфільм» і рэкламнага агенцтва «Фортэ».

Прапануем аб'ядноўваць прысвечаныя 25-му кінафестывалю «Лістапад» матэрыялы і публікацыі ў сацыяльных сетках хэштэгам #listapad25.

Сачыце за навінамі на афіцыйным сайце www.listapad.com, а таксама ў сацыяльных сетках FacebookInstagramУКантакцеTwitter.