Праграма асноўнага конкурсу ігравога кіно 25-га ММКФ «Лістапад»

АСНОЎНЫ КОНКУРС ІГРАВОГА КІНО 

Раман БАНДАРЧУК
ВУЛКАН
Украіна, Германія

Па дзіўным збегу абставінаў, перакладчык АБСЕ Лукас трапляе ў згублены сярод паўднёвых стэпаў Украіны гарадок. Ён кінуты на волю лёсу і вымушаны сутыкнуцца з новым, абсурдным светам, жыццё у якім не падпарадкоўваецца законам разумнага сэнсу. Але калі Лукас знаходзіць прытулак і заступніцтва ў каларытнага мясцовага жыхара Вовы, бацькі загадкавай Марушкі, яго першапачатковая непрыязнасць да правінцыйнага жыцця патроху знікае – магчыма, ён здолее знайсці сваё шчасце там, дзе і не думаў яго шукаць.

Ісіар БАЛЬЯІН
ЮЛІ
Іспанія, Велікабрытанія, Германія

«Юлі» – мянушка, якую даў Карласу Акосце яго бацька Пэдра. Юлі з дзяцінства цярпець не мог дысцыпліну і вучобу. Большую частку сваіх ведаў ён атрымліваў на вулачках беднага квартала ў Гаване. Але, распазнаўшы ў сыне талент, Пэдра прымусіў яго паступіць у Нацыянальную балетную школу Кубы. Супраць волі Юлі і насуперак яго недысцыплінаванасці, свет танца зачараваў хлопца. Так пачалася гісторыя аднаго з легендарных кубінскіх танцораў, які не спыняўся ні перад якімі табу і стаў першым цемнаскурым Рамэа Лонданскага каралеўскага балета.

Огнен ГЛАВОНІЧ
ГРУЗ
Сербія, Францыя, Харватыя, Іран, Катар

1999 год, войскі НАТА бамбяць Сербію. Дальнабойнік Улада атрымлівае заданне перавезці сакрэтны груз з Косава ў Бялград. Яго шлях праходзіць па знявечанай вайной краіне, якую ён ледзьве пазнае. Улада разумее, што па завяршэнні сваёй місіі яму прыйдзецца вернуцца дадому і адказаць за зробленае.

Раду ЖУДЭ
«МНЕ ПЛЯВАЦЬ, КАЛІ МЫ ЎВОЙДЗЕМ У ГІСТОРЫЮ ЯК ВАРВАРЫ»
Румынія, Чэхія, Францыя, Балгарыя, Германія

Юная мастачка Мар'яна Марын аднаўляе гістарычныя падзеі 1941 года, падчас якіх румынскі ўрад пры дапамозе арміі арганізавала этнічную чыстку на Усходнім фронце. Фільм – свайго роду новая рэдакцыя працы Ханны Арэнт пра банальнасць зла. Пры дапамозе гадараўскую бескампраміснай формы аповяду, фільм дэманструе, што да варварства прыводзіць не толькі здзяйсненне жорсткіх дзеянняў – каб зрабіць чалавека варварам, часам досыць усяго толькі сумлення, якое маўчыць.

Адзільхан ЕРЖАНАЎ
ЛАСКАВАЯ АБЫЯКАВАСЦЬ СВЕТУ
Казахстан, Францыя

Куандык і Салтанат прыязджаюць у сталіцу з далёкага аула. Сям'я Салтанат ў велізарных даўгах, і дзяўчыне даводзіцца выбіраць паміж доляй палюбоўніцы багатых бізнэсоўцаў і даўгавой турмой для маці. Куандык хоча выратаваць Салтанат і гатовы працаваць без стомы. Але хутка зарабіць у сталіцы немагчыма, калі ты ўмееш толькі паляваць у стэпе з дзедавай стрэльбай. Горад з яго жорсткімі законамі разбурае ўсё каштоўнае, што ёсць у маладых закаханых. Куандык і Салтанат спрабуюць гэтаму супрацьстаяць – прычым усімі магчымымі спосабамі.

Надзея КОСЕВА
ІРЫНА
Балгарыя

Ірына жыве ў невялікім балгарскім мястэчку і падзарабляе афіцыянткай у кафэ. У дзень, калі яе са скандалам выганяюць з працы, з яе мужам адбываецца няшчасны выпадак. Сям'я Ірыны аказваецца на мяжы галечы. Каб неяк звесці канцы з канцамі, маладая жанчына вырашае стаць сурагатнай маці. Сваркі, бунт, адчай і новае жыццё, якое расце ўнутры, становяцца часткай яе няпростага існавання. Але выпрабаванні, якія выпалі на долю Ірыны, навучаць яе дараваць і любіць.

Наталля МЕШЧАНІНАВА
СЭРЦА СВЕТУ
Расія

Ягор працуе ветэрынарам на адной з трэніровачных станцый для паляўнічых сабак дзесьці ў глушы. Лісы, алені, барсукі, сабакі – гэта яго жыццё. Жыве ён у прыбудове побач з домам гаспадара. Лечыць звяроў, чысціць клеткі, наглядае за рабочымі, сустракае кліентаў і іх сабак. З жывёламі яму прасцей, чым з людзьмі. Ён бярэцца за любую працу, абы стаць сваім для гаспадара станцыі Мікалая Іванавіча і яго блізкіх. Ягору хочацца амаль немагчымага – зрабiцца часткай гэтай сям'і.

Аш МЭЙФЭР
ТРЭЦЯЯ ЖОНКА
В'етнам

В'етнамская правінцыя, XIX стагоддзе. 14-гадовую Мэй выдаюць замуж – дзяўчына становіцца трэцяй жонкай багатага землеўладальніка Хунга. Неўзабаве ёй даюць зразумець, што ў сямейнай іерархіі яна здолее заняць годнае месца толькі пры адной умове – нарадзіўшы мужу нашчадка. Зацяжарыўшы, Мэй думае, што вось-вось даб'ецца прызнання і аўтарытэту. Але калі яна становіцца сведкай забароненай любові і яе разбуральных наступстваў, ёй адкрываецца жорсткая праўда – на самай справе яе магчымасці вельмі абмежаваныя.

Лізавета СЦIШОВА
СУЛЕЙМАН ГАРА
Кыргызстан, Расiя

Карабас – не надта прыемны персанаж: заўзяты гулец i аматар выпіць, ён надзвычайна iнфантыльны і прывык, што свет круціцца вакол яго. Калі яго першая жонка Жыпара паведамляе, што знайшоўся іх даўно зніклы сын, Карабас спяшаецца да яе, што зусім не цешыць яго новую жонку, Турганбюбю, якая таксама чакае дзіця. Вузел адносін унутры сям'і зацягваецца і Карабас разумее, што жыць па-старому не атрымаецца. Гісторыя пра запозненае сталенне чалавека, які павінен страціць любоў, каб яе знайсці, была знята ў ваколіцах гары Сулейман, аб'екта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

ФЭН Сяаган
МАЛАДОСЦЬ
Кітай

Эпічная меладрама. Кітай, 70-я гады. Разгар «культурнай рэвалюцыі» і апошнія гады кіраваньня Маа Цзэдуна.З-за сямейных сварак Хэ Сяапін вымушаная пайсці з дому. Яна спадзяецца пачаць жыццё з чыстага ліста, паступіўшы ў армейскі ансамбль песні і танца ў Чэнду, але стаўленне яе новых калегаў аддае пагардай і непрыязнасцю.Лю Фэн – усеагульны любімчык, закаханы ў салістку ансамбля Лін Дзіндзін. Яго заляцанні да дзяўчыны і таемнае прызнанне ў каханні становіцца здабыткам грамадскасці і ператварае юнака ў ізгоя. І толькі Хэ Сяапін поўная спачування да «спатыкнуўшагася» героя...

ЦЗЯ Чжан-кэ
ПОПЕЛ БЕЛАСНЕЖНЫ
Кітай, Францыя, Японія

Гангстарская меладрама і «эпас аб прыродзе часу» ў эпоху пераменаў. Цяо закахана ў Біна, злачыннага аўтарытэта правінцыі Шаньсі. Падчас спантаннай сутычкі паміж бандыцкімі групоўкамі яна вырашае заступіцца за каханага і страляе з пісталета ў паветра. За гэта жанчына атрымлівае пяць гадоў турмы. Выйшаўшы на волю, яна адпраўляецца на пошукі свайго страчанага кахання...

Анджэй ЯКІМОЎСКІ
АДНОЙЧЫ Ў ЛІСТАПАДЗЕ
Польшча

Марэк і яго мама выстаўлены з кватэры судовым прыставам. Хлопец вучыцца на юрыста і спадзяецца атрымаць у хуткім часе пакой у інтэрнаце. А пакуль маці і сын бадзяюцца па начлежках, прытулках, чужых дачах і варшаўскіх сквотах. З часам да іх далучаецца яшчэ адзін небарака – бяздомны сабака Кент, і знайсці начлег становіцца ўсё цяжэй. 

Заснавальнiкi ММКФ «Лістапад» – Мiнiстэрства культуры Республiкi Беларусь i Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт. Арганiзатар – Цэнтр вiзуальных i выканальнiцкiх мастацтв «АРТ Карпарэйшн».

Генеральным партнёрам кінафестывалю выступае банкаўская плацежная картка «Шчодрая» Mastercard.

Афіцыйныя партнёры «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама, Falcon Club Буцік Кіно, авіякампанія «Белавія», «Белтэлекам», афіцыйны білетны аператар «Байкард». Пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі, кінастудыі «Беларусьфільм» і рэкламнага агенцтва «Фортэ».

Прапануем аб'ядноўваць прысвечаныя 25-му кінафестывалю «Лістапад» матэрыялы і публікацыі ў сацыяльных сетках хэштэгам #listapad25.

Сачыце за навінамі на афіцыйным сайце www.listapad.com, а таксама ў сацыяльных сетках FacebookInstagramУКантакцеTwitter.