Сакамота і Шапэн – на «Лістападзе» будзе паказана праграма «Музыка DOC»

На гэты раз праграма дакументальных фільмаў «Музыка DOC», якая стала традыцыйнай для кінафестывалю «Лістапад», у тым ліку раскажа аб адным з самых вядомых кінакампазітараў Руіці Сакамота і польскім фестывалі «Шапэн і яго Еўропа». І пакажа, як для дакументалістаў, што заваявалі фестывальныя экраны і прызнанне публікі, музыка становіцца нагодай пагаварыць пра чалавека, складаныя сацыяльныя з'явы, а часам нават экалагічныяпраблемы.

сайт.jpg

Карціна «Руіці Сакамота: Кода» Стывена Намуры Шыбле распавядае пра лаўрэата прэмій Оскар, Грэмі і BAFTA, які працаваў з Бернарда Берталучы, Нагісам Асімай, Пэдра Альмадоварам і іншымі знакамітымі рэжысёрамі. У 80-я Руіці Сакамота быў папулярны нібы поп-зорка і заваяваў рэпутацыю аднаго з самых арыгінальных інтуітыўных кампазітараў свайго пакалення. У 2014 годзе на афіцыйным сайце музыканта з'явілася аб'ява аб адмене выступленняў з-за захворвання на рак. Пачаўшы барацьбу з хваробай, Сакамота прыпыніў працу над праектамі, выкінуў шматлікія запісы і пачаў працаваць над апошнім альбомам. Перамогшы рак, ён стаў усё больш турбавацца аб ядзерных і экалагічных катастрофах, прыняў удзел у акцыях пратэсту супраць АЭС «Фукусіма», даў публічны канцэрт на піяніна, што цудам перажыла цунамі.

«Фільм здымаўся на працягу пяці гадоў. Тонкі і вытанчанынібы японская гравюра, ён адлюстраваў не проста інтымны працэс стварэння музыкі, а спасціжэнне гукавой прыроды свету, што рэдка атрымліваецца ў кіно. Герой спрабуе запісаць гукі ветру, вады, растаючага ільду. Пасля прагляду застаецца шэра-белы каларыт фільма, голас жывой прыроды, гукавая гармонія, музыка і адчуванне таго, што на нейкае імгненне ты зразумеў генія», – распавядае праграмны дырэктар Ірына Дзям'янава.

Прэм'ера дакументальнага фільма «Фестываль» Томаша Вольскага і Ганны Гаўліты адбылася на міжнародным кінафестывалі ў Кракаве, прызнанай культурнай сталіцы Польшчы. Карціна прысвечана адной з найбуйнейшых музычных падзей у Варшаве – фестывалю «Шапэн і яго Еўропа». Нягледзячы на ​​тое, што большую частку жыцця музыкант пражыў па-за межамі радзімы, ён стаў сімвалам Польшчы. Дзеля яго музыкі Варшава штогод збірае дзясяткі музыкаў з усяго свету. І хоць кожнае іх выступленне завяршаецца авацыямі, пасля канцэрту выканаўцы часта адчуваюць тое, што называецца demi-succès (палавінчаты поспех).

сайт2.jpg

«Камеру Вольскага і Гаўліты не цікавяць эфектныя моманты накшталт гучных імёнаў на афішах, фрагментаў выступленняў, авацый. Рэжысёры разглядаюць фестывальны мікрасвет  зазіраюць за кулісы, фіксуюць урыўкі размоў перад выхадам на сцэну, работу тэхнічных службаў, аўтографы і сэлфі з артыстамі, шыкоўныя ўборы. Сцэна, здаецца, застаецца дзесьці далёка, а на першы план выходзіць спадарожная мітусня. Аўтары не фіксуюць вынік, а ўзіраюцца ў працэс, працэс нараджэння музыкі».

Праграма «Музыка DOC» будзе паказвацца ў кінатэатры «Мір», які па традыцыі стане галоўнай пляцоўкай дакументальнага кіно на «Лістападзе». Поўны змест секцыі стане даступным пасля 17 кастрычніка. Мінскі міжнародны кінафестываль пройдзе з 2 да 9 лістапада.

Заснавальнікі ММКФ «Лістапад» – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Арганізатар «Лістапада» – Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн».

Генеральным партнёрам кінафестывалю выступае банкаўская плацежная картка «Шчодрая» Mastercard.

Афіцыйныя партнёры  ̶  «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама, Falcon Club Буцік Кіно, авіякампанія «Белавія», «Белтэлекам», афіцыйны білетны аператар «Байкард». Пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі, кінастудыі «Беларусьфільм» і рэкламнага агенцтва «Фортэ».

Прапануем аб'ядноўваць прысвечаныя 25-му кінафестывалю «Лістапад» матэрыялы і публікацыі ў сацыяльных сетках хэштэгам #listapad25 .

Сачыце за навінамі на афіцыйным сайце www.listapad.com, а таксама ў сацыяльных сетках FacebookInstagram,УКантакцеTwitter.