«Спартыўныя жарсці» – лепшы док пра тое, як нас змяняе спорт, глядзіце на кінафестывалі «Лістапад»

3.jpg

Што такое футбол, як не код чалавечай цывілізацыі? «Бясконцы футбол» румынскага рэжысёра Карнеліу Парумбою – адзін з галоўных хітоў Берлінскага кінафестывалю гэтага года. Дзеля небяспечнасці і прыгажосці любімага спорта галоўны герой фільма Лаўрэнціу вырашае змяніць яго правілы. На нашых вачах твор, які мяжуе з сюрам, пераўтвараецца ў «актуальнае выказванне эпохі харасменту і перагляду сацыяльных нормаў» (Васіль Сцяпанаў, Seance). Увогуле, мяч круглы, Бог усё бача, магчыма, усё.

4.jpg

«Сінія хуліганы» Цэзары Гжэсюка – гэта 10 гадоў назіранняў за футбольнымі фанатамі клуба «Рух Хажув». Погляд не з боку, не з-за паліцэйскага ачаплення, а з самой гушчы падзей, з сектара ультрас. Усё для таго, каб знайсці, нарэшце, адказ на пытанне, чаму людзі становяцца футбольнымі заўзятарамі?

jchFdEOA.jpeg

«Кубінскія жанчыны павінны быць прыгожымі, а не біць у твар», – сказаў Педра Роке, былы галоўны трэнер кубінскай мужчынскай зборнай па боксу. «Занадта прыгожая: наша права на барацьбу» захоплена расказвае пра тое, што ў кубінскім боксе адбываецца свая рэвалюцыя. На Кубе бокс для жанчын забаронены. І хоць тут уладальнікаў залатых медалёў у боксе больш, чым у любой другой краіне свету, жанчыны не дапускаюцца на рынг. Занадта слабая. Занадта старая. Занадта прыгожая. Галоўная гераіня Намібія занадта часта чуе гэтыя словы. Калі вы шукаеце натхнення, каб не здавацца, гэты фільм для вас.

Заснавальнiкi ММКФ «Лістапад» – Мiнiстэрства культуры Республiкi Беларусь i Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт. Арганiзатар – Цэнтр вiзуальных i выканальнiцкiх мастацтв «АРТ Карпарэйшн».

Генеральным партнёрам кінафестывалю выступае банкаўская плацежная картка «Шчодрая» Mastercard.

Афіцыйныя партнёры «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама, Falcon Club Буцік Кіно, авіякампанія «Белавія», «Белтэлекам», афіцыйны білетны аператар «Байкард». Пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі, кінастудыі «Беларусьфільм» і рэкламнага агенцтва «Фортэ».

Прапануем аб'ядноўваць прысвечаныя 25-му кінафестывалю «Лістапад» матэрыялы і публікацыі ў сацыяльных сетках хэштэгам #listapad25.

Сачыце за навінамі на афіцыйным сайце www.listapad.com, а таксама ў сацыяльных сетках FacebookInstagramУКантакцеTwitter.