Шчасце альбо пакуты: псіхатрылер «Бездакорнае жыццё» пакажуць у Falcon Club Буцік Кіно

Напярэдадні «Лістападу» ў «Лістапад. Калекцыі» выйдзе фільм, які сабраў больш за дваццаць розных узнагарод па ўсім свеце. Дэбютная стужка рэжысёра Луіша Дыёга – «вострасюжэтная гісторыя аб тым, як лячыць дэпрэсію радыкальным спосабам». Партугальскую карціну «Бездакорнае жыццё» можна ацаніць з 18 па 31 кастрычніка.

site45.jpg

Здавалася, жыццё ўсміхаецца Жылу Марэйры. У яго вялікі дом, выдатны аўтамабіль і няпыльная работа. Аднак жонка дапякае Жылу сваімі прычэпкамі, дачкі яго ні ў грош не ставяць і толькі кленчаць грошы на новыя пакупкі, а сам ён знемагае ад нудоты на працоўным месцы. Аднойчы гэтаму бязрадаснаму існаванню прыходзіць канец. Жыл бярэцца дапамагчы незнаёмцу. Ён садзіцца ў яго машыну, каб паказаць дарогу да бліжэйшага рэстаранчыку, не здагадваючыся, што яго падпільноўвае смяротная небяспека. 

«Гэта карціна – і драма, і трылер адначасова. Яна расказвае аб доктары, чыё жыццё сапраўды бездакорна, і ён жадае, каб ува ўсіх было жыццё, падобнае таму, што ў яго», – дадае ў сваім звароце да гледачоў рэжысёр.

Прэм’ера поўнаметражнага дэбюта Луіша Дыёга адбылася на міжнародным кінафестывалі «Фантаспорту» ў лютым гэтага года. Сам Дыёга выступіў у праекце не толькі ў якасці рэжысёра, але і сцэнарыста, і за сваю работу быў намінаваны на званне лепшага рэжысёра на кінафестывалі ў Феніксе, а таксама – лепшага рэжысёра і сцэнарыста на Unrestricted View Film Festival.

Галоўную ролю ў фільме выканаў Эрык да Сільва – партугальская зорка серыялаў «Самазванка», «Забароненыя сады», «Сіндром Уіліса». Для яго кампаньёна Руя Олівейра «Бездакорнае жыццё» стала першай роляй за 25 гадоў. Сама стужка «Бездакорнае жыццё» стала намінантам на лепшы фільм фестываляў «Фантаспорту», «FESTin», кінафестывалю лацінаамерыканскага кіно ў Чыкага – 2018, «Unrestricted View Film Festival», а Эрык да Сільва і Руй Олівейра – «Лепшыя акцёры» фестывалю «Фантаспорту» і кінафестывалю ў Дарбхангу.