Дзень віртуальнай рэальнасці зноў на “Лістападзе”

На Індустрыяльнай платформе Мінскага кінафестывалю “Лістапад” трэці раз пройдзе Дзень віртуальнай рэальнасці. У гэтым годзе эксперты з Германіі, Расіі і Беларусі раскажуць, як эфектыўна прымяніць віртуальную рэальнасць у кінематографе, анімацыі і сторытэлінгу. Стаць часткай свету VR можна 4 лістапада ў Галерэі “Арт-Беларусь”.

23331126_1653080278075478_6477116113795813383_o.jpg

Упершыню Індустрыяльная платформа правяла Дзень віртуальнай рэальнасці ў межах 23-га ММКФ. Мэтай было далучыць беларускага гледача да “мастацтва віртуальнасці”, магчымасці знаёмства са знешнім светам праз сучасныя тэхналогіі. Наведвальнікі атрымалі магчымасць паўдзельнічаць у мностве разнастайных мерапрыемстваў: ад стварэння лічбавых інсталяцый да непасрэднага кантакту з аб’ектамі віртуальнай прасторы.

Секцыі віртуальнай рэальнасці сёння з’яўляюцца неад’емнай часткай праграмы найбуйнейшых кінафестываляў класа А. Расце попыт гледача на кантэнт, які стварае эфект прысутнасці, і гэта натхняе рэжысёраў, прадзюсараў, аніматараў і мастакоў на пошукі прыёмаў і тэхнік працы з новым медыа. Назіраючы за гэтай тэндэнцыяй, Індустрыяльная платформа кінафестывалю “Лістапад” сумесна са студыяй імерсіўных рашэнняў Feeling Digital вырашылі працягнуць развіваць тэму ў межах Bel:Cinema.

У мінулым годзе мерапрыемствы Дня віртуальнай рэальнасці наведала больш за 500 чалавек. У гэты раз арганізатары робяць акцэнт на майстар-класах міжнародных экспертаў. Сярод іх ілюстратар і digital-мастак Тобіас Вюстэфельд (Гамбург), рэжысёр і прадзюсар VR-праектаў і 360-фільмаў Георгій Маладцоў (Масква), сустваральнік праекта Tvori Віктар Камароўскіх (Санкт-Пецярбург) і стваральнікі галерэі ВІР – Мітрый Соркін і Павел Лукашэвіч (Мінск).

З 10.00 да 20.00 у галерэі “Арт-Беларусь” будзе працаваць дэманстрацыйная зона, дзе будуць паказаны праекты з Польшы, Украіны, Расіі, Літвы і Беларусі. Сярод іх – праца «Nominal Empire», пераможца намінацыі «Open Frame Award» фестываля goEast 2018 у Вісбадэне (Германія). Акрамя таго, наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з выставай «EXIT IN» мастачкі Веры Судзілоўскай, частка экспанатаў якой створана з выкарыстаннем VR-тэхналогіі.

Дзень віртуальнай рэальнасці пройдзе ў Галерэі “Арт-Беларусь” па адрасе вул. Казлова, 3. Кошт наведвання мерапрыемства пры папярэдняй рэгістрацыі – 25 BYN. У выпадку наяўнасці вольных месцаў квіткі будуць даступныя і 4-га лістапада ў касах “Арт-Беларусь” па кошце 35 BYN.

Дзень віртуальнай рэальнасці – толькі частка трохдзённай VR-лабараторыі мастацкіх і анімацыйных праектаў, якая працягнецца 5 і 6 лістапада на пляцоўцы Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”.

Партнёрамі Індустрыяльнай платформы Bel:Cinema выступаюць кампанія Feeling Digital, краўдфандынгавая пляцоўка «Вулей».

Заснавальнікі ММКФ «Лістапад» – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Арганізатар – Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн».

Генеральным партнёрам кінафестываля выступае банкаўская плацёжная карта «Шчодрая» Mastercard.

Афіцыйныя партнёры – «Кінавідэапракат» Мінгорыканкама Falcon Club Буцік Кіно, авіякампанія «Белавія», «Белтэлеком», афіцыйны квітковы аператар «Байкард». Пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі, кінастудыі «Беларусьфільм» і рэкламнага агенцтва «Фортэ».

Прапаноўваем аб’ядноўваць прысвечаныя 25-му кінафестывалю «Лістапад» матэрыялы і публікацыі ў сацыяльных сетках хэштэгам #listapad25.

Сачыце за навінамі на афіцыйным сайце www.listapad.com, а таксама ў сацыяльных сетках FacebookInstagram, ВКонтактеTwitter.