Фiльм ад рэжысёра «Сына Саула» выходзiць у «Лiстапад. Калекцыi»

«Жахі свету хаваюцца пад бясконца мiлымi рэчамi» – слоган новага фiльма Ласла Немеша. Драма «Захад» ад рэжысёра самага тытулаванага еўрапейскага фiльма 2016 года – «Сын Саула» – раскажа гiсторыю дзяўчыны, якая пераехала з правiнцыi ў сталiцу Венгрыi напярэдаднi Першай cусветнай вайны. Паглядзець карцiну можна будзе ў двух кiнатэатрах сталiцы – з 18 па 31 кастрычнiка ў Falcon Club Буцiк Кiно, з 18 кастрычнiка па 2 лiстапада ў «Пiянеры».

444.jpg
1913 год, Будапешт, сэрца Еўропы. Маладая, поўная рашучасцi Iрыс Лэйтар прыязджае ў сталiцу Венгрыi. Яна спрабуе ўладкавацца на працу мадысткай у легендарную капялюшную краму, якая калiсьцi належала яе бацькам-нябожчыкам. Новы ўласнiк выганяе былую спадчынніцу – ахвяру жорсткіх інтрыг. Ірыс адмаўляецца пакінуць горад і пачынае ўласнае расследаванне таямніц мінулага на цёмных вуліцах Будапешта перад самым пачаткам вайны. Карціна адначасова распавядае пра лёс дзяўчыны і пра рэвалюцыйныя падзеі ў Еўропе.

«Захад» – другая работа венгерскага рэжысёра Ласла Немеша. Ягоны папярэднi поўнаметражны фiльм «Сын Саула» атрымаў Гран-пры Канскага кiнафестывалю, прыз ФIПРЭСI, «Залаты глобус», «Оскар» i ўзнагароду Брытанскай кiнаадакэмii як «Лепшы фiльм на замежнай мове». У 2016 годзе яго гэтаксама можна было паглядзець у межах праекта «Лiстапад.Калекцыя».

Новы фiльм вылучаецца неверагоднымi дэкарацыямi i касцюмамi, пры дапамозе 35-мiлiметровай плёнкi i суб'ектыўнай камеры рэжысёр перадае атмасферу Будапешта, якi ў ХХ стагоддзi лiчыўся культурнай сталiцай Еўропы. Як i ў «Сыне Саула», Немеш факусуецца на вобразе выпадковага ўдзельнiка падзей – таямнiчай i бясстрашнай Iрыс Лейтар, вачамi якой глядач назiрае за ходам гiсторыi.

«Я сапраўды хацеў, каб гледачы адчулi, якiм хаатычным быў Будапешт на мяжы стагоддзяў. Немагчыма дасягнуць гэтага з дапамогай высокіх тэхналогій – гэта сканчваецца тым, што фільм выглядае нібы відэаролік для гульні. Мы ўжо заняволены нашымі тэлефонамі, камп’ютэры завалодалі нашымі галавамі. Давайце не будзем здавацца ў кіно. Гледачам патрэбна нейкая адлегласць ад таго, што яны назіраюць, каб мець уласны погляд», – кажа Ласла Немеш пра свой новы фільм.

Прэм’ера «Захаду» прайшла на Венецыянскім кінафестывалі. Фільм быў прадстаўлены ў асноўным конкурсе агляду і атрымаў галоўны прыз журы.

Ролю Ірыс у фільме сыграла маладая венгерская акцёрка Юлі Якаб, якая прымала ўдзел і ў здымках «Сына Саула». Сусветная прэса аднагалосна адзначыла: «Юлі Якаб выглядае так неаспрэчна, быццам толькі што выйшла з машыны часу». Таксама ў «Захадзе» сыгралі румынскі акцёр Улад Іваноў, вядомы па фільму «4 месяцы, 3 тыдні і 2 дні», папулярная аўстрыйская акцёрка Сюзанна Вуэст, знаёмая гледачам па «Леках ад здароўя», і Левентэ Молнар.

«Фільм зацягвае цалкам і поўнасцю», – піша The Guardian. «Захад» адначасова падобны на яркі ўспамін і на мару, нібы гэта адбывалася з вамі на самой справе», – IndieWire. «Фільм нагадвае ўраганны віхор, што імчыцца і ўвесь час змяняе напрамак, закалдаваны лабірынт, звар’яцелы танец хуткай смерці, ён бударажыць кволай, трывожнай прыгажосцю», ­– «Коммерсантъ».