«ХХ стагоддзе. Драмы гісторыі»: пра тое, як змяняўся свет

Anti-Waldheim Pferd.jpgКадр з фільма «Вальс Вальдхайма»

«Не Вальдайхму!» – скандзіруе натоўп у цэнтры Вены ў 1986 годзе. Адзін з тысяч галасоў – голас актывісткі Рут Бекерман, сёння аўстрыйскай пісьменніцы і рэжысёра, стваральніцы фільма «Вальс Вальдхайма». Праўда і хлусня, «альтэрнатыўныя факты» і асоба Курта Вальдхайма ў эпоху выбрання былі задакументаваны на плёнку кінарэжысёра, на якой змяняюць адна адну дзве рэальнасці: абвінавачанні Сусветнага еўрапейскага кангрэса, іх адмаўленне аўстрыйскай палітычнай верхавіны і, нарэшце, успышка антысемітызму і патрыятызму, якія прывялі да выбрання Вальдхайма прэзідэнтам. Калі гэта гучыць як урок сухой гісторыі, падумайце яшчэ раз.

Удзельнік фестываляў у Таронта і Венецыі, фільм «Працэс» Сяргея Лазніцы прадстаўляе сабой рэканструкцыю аднаго з першых публічных працэсаў, арганізаваных Сталіным у пачатку Вялікага тэрору. Выкарыстоўвая ўнікальную хроніку 30-ых, рэжысёр стварае спектакль, у якім усе ўдзельнікі-акцёры – абвінавацелі, сведкі, суддзі і падсудныя – хлусяць самі сабе, аўдыторыі і ўсяму свету, ператварая ў жыццё вар’яцтва герояў аднайменнага твора Кафкі і дадавая лозунгам антыўтопіі Оруэла яшчэ адзін радок – «Праўда – гэта хлусня». Матэрыял фільма ­­– сапраўдны падарунак лёсу, узнагароджанне для тых, хто капаецца ў архівах. Праз фантасмагорыю сталінскага часу Лазніца дазваляе ўглядзецца ў твары людзей, якія засталіся «там». Але час праяўляе сутнасць, і вось ужо перад намі непрыкрытая чалавечая прырода.

Адзін голас з шасці мільёнаў. Голас дзіцяці, сіле і чалавечнасці якога немагчыма не верыць. Голас Машы Ральнікайтэ (1927-2016), «літоўскай Ганны Франк», якая пер жыла халакост у юнацтве, прайшоў праз дзесяцігоддзі ­– разам са старонкамі яе дзённіка, пераведзенага на сямнаццаць моў свету. «Я павінна распавесці» – дэвіз і сэнс жыцця дзяўчынкі, якая адкрыла свету гісторыі мільёнаў ахвяраў.

Заснавальнiкi ММКФ «Лістапад» – Мiнiстэрства культуры Республiкi Беларусь i Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт. Арганiзатар – Цэнтр вiзуальных i выканальнiцкiх мастацтв «АРТ Карпарэйшн».

Генеральным партнёрам кінафестывалю выступае банкаўская плацежная картка «Шчодрая» Mastercard.

Афіцыйныя партнёры «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама, Falcon Club Буцік Кіно, авіякампанія «Белавія», «Белтэлекам», афіцыйны білетны аператар «Байкард». Пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі, кінастудыі «Беларусьфільм» і рэкламнага агенцтва «Фортэ».

Прапануем аб'ядноўваць прысвечаныя 25-му кінафестывалю «Лістапад» матэрыялы і публікацыі ў сацыяльных сетках хэштэгам #listapad25.

Сачыце за навінамі на афіцыйным сайце www.listapad.com, а таксама ў сацыяльных сетках FacebookInstagramУКантакцеTwitter.