Індустрыяльная платформа BEL:CINEMA: вынікі першага дня

Трэцяга лістапада на кінастудыі «Беларусьфільм» прайшоў першы дзень Індустрыяльнай платформы ММКФ «Лістапад». Тэмай першага дня стала дыстрыбуцыя, і сваім вопытам пракату і прасоўвання фільмаў падзяліліся беларускія і замежныя госці.

IMG_1994.jpg
Індустрыяльная платформа Bel:Cinema пачалася з прэзентацыі конкурсу сцэнараў і праекта «Аб’ектыў_на. Правы дзіцяці». Канстанцін Варабей, намеснік дырэктара Майстэрні сацыяльнага кіно, распавёў пра працэс адбору заявак, пра працу над кінапраектам і падзяліўся планамі дыстрыбуцыі на 2019 год.

Леанід Каліценя, Наталля Бружнік і Ядзвіга Лукашык выступілі з прэзентацыяй праекта «СВАЁ КІНО: Любім і глядзім». Госці расказалі пра адрозненні праекта ад астатніх паказаў і фестываляў, а гэтаксама пра юрыдычныя аспекты паказа фільма ў Беларусі і пра стратэгіі прасоўвання ўласных фільмаў (чаму Youtube – гэта забойны варыянт, пра селекцыю фестываляў, супрацоўніцтва з «Белкінавідэапракатам» і пра будучыню Video on demand).

IMG_2011.jpg
Працягам Дня Дыстрыбуцыі стала выступленне Мікалая Лаўранюка, каардынатара Нацыянальнага конкурсу ММКФ «Лістапад». Ён падзяліўся вопытам пракату беларускіх фільмаў у гарадах і маленькіх рэгіёнах Беларусі, закрануўшы тэму дыстрыбуцыі фільма «Крышталь» Дар’і Жук – аб чым падрабязна раскажа рэжысёр фільма на сваём майстар-класе 6 лістапада а 16:00. Яшчэ адзін госць – Таццяна Раманоўская, дырэктар Falcon Club Буцік Кіно, распавяла пра стварэнне кінатэатра, фарміраванне яго рэпертуара, а гэтаксама пра супрацоўніцтва з кінафестывалям «Лістапад».

IMG_2070.jpg
Увечары Кшыштаф Герэт, дырэктар кінафестывалю ў Кракаве, прэзентаваў Krakow Film Foundation – арганізацыю, якая займаецца дыстрыбуцыяй польскага кіно і арганізацыяй фестывалю. Якія фільмы чакаюць на фестывалі, якімі якасцямі павінны валодаць аўтар, каб паспяхова прадставіць работу на пітчынгу, ­– гэтымі і іншымі інсайтамі падзяліўся Кшыштаф.

IMG_2134.jpg
Заключным госцем у першы дзень Індустрыяльнай платформы стаў Раман Дарафеяў, дырэктар па кінапракату ў агенстве «Рускі рэпартаж». Ён расказаў, як адбываецца адбор, набыццё фільмаў і адаптацыя назваў і як прадказваюць акупнасць фільмаў.

IMG_2150.jpg

Заснавальнiкi ММКФ «Лістапад» – Мiнiстэрства культуры Республiкi Беларусь i Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт. Арганiзатар – Цэнтр вiзуальных i выканальнiцкiх мастацтв «АРТ Карпарэйшн».

Генеральным партнёрам кінафестывалю выступае банкаўская плацежная картка «Шчодрая» Mastercard.

Афіцыйныя партнёры «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама, Falcon Club Буцік Кіно, авіякампанія «Белавія», «Белтэлекам», афіцыйны білетны аператар «Байкард». Пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі, кінастудыі «Беларусьфільм» і рэкламнага агенцтва «Фортэ».

Прапануем аб'ядноўваць прысвечаныя 25-му кінафестывалю «Лістапад» матэрыялы і публікацыі ў сацыяльных сетках хэштэгам #listapad25.

Сачыце за навінамі на афіцыйным сайце www.listapad.com, а таксама ў сацыяльных сетках FacebookInstagramУКантакцеTwitter.