Настальгiя на «Лістападзе»: аб чым успамiналi на адкрыццi юбiлейнага кiнафестываля

Першы дзень «Лістапада» апынуўся даволi насычаным: у «Цэнтральным», акрамя непасрэдна кiнапаказаў, адбылася прэс-канференцыя, дзе члены журы i шаноўныя госцi кiнафестываля Святлана Немаляева i Рустам Сагдуллаеў далi журналiстам свае iнтэрв`ю, а ўжо ўвечары ў кiнатэатры “Масква” прайшла цэремонiя адкрыцця 25-га «Лiстапада», на якой быў уручаны Прыз Прэзiдэнта, а таксама па старой кiнематаграфiчнaй традыцыi аб штатыў кiнакамеры разбiлася  талерка. Кiнафестываль абъяўлены адкрытым. 

11 слайд.jpgФота: Вераніка Вельб

На прэс-канференцыi Cвятлане Немаляевай i Рустаму Сагдуллаеву прапанавалi нагадаць сваю першую фестывальную ўзнагароду (увечары яны атрымалi яшчэ па адной).

– За спектаклi, якiм я аддавала жыццё, я не атрымлiвала нiякiх узнагарод, – успамiнае расейская актрыса тэатра i кiно Святлана Немаляева. – Потым у маiм лёсе здарыўся нейкi пераварот, i яны пасыпалiся як з рога дастатку. Для мяне самая дарагая ўзнагарода – гэта тэатральная прэмiя «Залатая маска». Я ганаруся тым, што атрымала яе першай у тэатры Маякоўскага, у якiм я працую ўжо шмат гадоў. 

Узбекскi акцёр, прадзюсар i рэжысер Рустам Сагдуллаеў быў удастоены свайго першага прыза на фестывалi ў Баку за лепшую мужчынскую ролю ў фiльме «Закаханыя»: «У тым жа годзе мяне ўзнагародзiлi прэмiяй Ленiнскага камсамолу Узбекiстана. Канешне, атрымлiваць такiя ўзнагароды ў той час было вельмi пачэсна. Але я павiнен казаць, што прызы прызамi, аднак галоўнае – гэта калi глядач гаворыць, што фiльм, у якiм ты здымаўся, атрымаўся добрым. На маю думку, гэта i ёсць самая вялiкая ўзнагарода».

Члены журы, ад якiх, дарэчы, залежаць вынiкi 25-га «Лiстапада», нагадалi свое першыя кiнафестывалi.

Для старшынi журы галоўнага конкурсу iгравога кiно Юсупа Разыкава першым стаў  «Кiнашок»: «Я прыехаў туды з фiльмам «Аратар». Ранiцай пайшоў да мора i пабачыў Сяргея Юрскага, якi купаўся. Ен напiсаў нейкую запiску дзеля журы i потым зляцеў. Як я потым даведаўся, менавiта гэтая запiска сыграла вырашальную ролю, i я атрымаў Гран-пры».

– 15 гадоў таму на Венецыянскiм кiнафестiвалi я прадстаўляу фiльм «Каф’ Люм`ер», – паведамляе член журы конкурсу «Маладосць на маршы», Iтiро Ямамото. – Тры годы таму мяне запрасiлi сюды ў якасцi рэжысеру i ўзнагарадзiлi дыплёмам. Ён для мяне – вялiкi скарб, бо ў iм гаворылася аб важнасцi японскага кiно.

З «Лістапада» пачалася фестывальная гiсторыя прадстаўнiка журы Конкурса нацыянальных кiнаошкол кiнаведа Марыi Касцюковiч: «Я абсалютна вынiкова трапiла на цэрэмонiю адкрыцця. Як раз выпаў першы снег, памятаю, як я iшла ў Палац Рэспублiкi, а на сцене адбывалася нешта чарадзейнае. I з таго часу «Лістапад» для мяне – гэта прадчуванне першага снега i пераход у iншую рэальнасць».

– Cinema Perpetuum Mobile быў маім першым фестывалем, – нагадвае член журы FIPRESCI, кiнакрытык Максiм Карпiцкi. – Гэта было яшчэ ў старой Грушаўцы, у маленькай хатцы, якую мы здымалі для правядзення розных культурных мерапрыемстваў. Пасля мы паказвалі працы маладых рэжысёраў ужо ў кінатэатрах.

Член журы Асноўнага конкурсу дакументальнага кiно, адборшчык нацыянальнага конкурсу МКФ «Пасланне да чалавека» Яўгенiя Марчанка сваiм першым лiчыць Санкт-Петэрбургскi фестываль Open Cinema, тады яна была студэнткай першага курса: «Усе сеансы праходзiлi пад адкрытым небам увечары i ноччу на пляжы Петропаўлаўскай крэпасцi ў цэнтры города, па-гэтаму  атмосфера была своеасаблiвай, а кiно здавалася магiчным».

– Маiм самым першым кiнафорумам стаў Маскоўскi мiжнародны кiнафестiваль у 1989 годзе. У одной з паралельных праграм паказвалi фiльм Пола Верховена «Робат-палiцейскi». На «Лістападзе» я упершыню апынуўся  ў 1997 годзе. Мы глядзелi добры фiльм Вадзiма Абдрашытава i Аляксандра Мiндадзе «Час танцора». Гэта мае першыя ўражаннi як гледача, – паставiў кропку ва ўспамiнах член журы Асноўнага конкурсу iгравога кiно, кiнакрытык, журналiст Антон Сiдарэнка.

_DSC0520.jpgФота: Ян Зыгмантовіч

Увечары ў кiнатэатры «Масква» удзельнiкаў цэрэмонii адкрыцця чакалi вядучыя – старшыня кiнафестывалю Генадзь Давыдзька i «Мiсс Беларусь-2018» Марыя Васiлевiч. Яны паведамiлi аб значымых старонках гiсторыi «Лістапада», аб пераломных момантах у лёсе кiнафорума.

– 25 гадоў – гэта цэлая гiсторыя, гэта блiскучыя фiльмы, гэта кiнаадкрыццi, гэта прызы, перамогi, – падкрэслiў Генадзь Давыдзька. – Але ў першую чаргу – гэта iмёны тых, хто ствараў наш кiнофестываль i развiваў яго.

Запрашаны на сцэну намеснiк прэмьер-мiнiстра Беларусi Iгар Петрышэнка перадаў гасцям i ўдзельнiкам фестываля пасланне ад кiраўнiка дзяржавы Аляксандра Лукашенка: «Ужо чвэрць стагоддзя наш кiнафорум прапануе аўдыторыi цiкавыя, якасныя i глыбокiя фiльмы, выконваючы высокую асветнiцкую мiсiю i захоўваючы прыхiльнасць да сваiх прiнцыпаў i традыцiй. Тое, што з кожным годам колькасць удзельнiкаў фестываля павялiчваецца, наглядна говорыць пра яго аўтарытэт сярод прафесiяналаў i аматараў кiнамастацтва. Тут заўжды пануе атмасфера мастацкай свабоды, няспыннага духоўнага пошуку i справядлiвага спаборнiцтва».

Кожны год Прэзiдент прысуджае спецыяльны прыз за захаванне i развiцце традыцый духоўнасцi ў кiнамастацтве. На гэты раз яго ўручылi Рустаму Сагдуллаеву, вядомаму сваей роллю Рамэа ў фiльме «У бой iдуць адны старыя».

– Я зусiм не чакаў гэтага. Не думайце, што артысты, выходзячы на сцэну, могуць адразу штосьцi сказаць. У такi момант мы таксама можам разгубiцца. Дзякуй гэтай зямлi, усiм кiнематаграфiстам Беларусi, – казаў акцёр.

Вось ужо 10 гадоў Выканаўчы камiтэт Садружнасцi Незалежных Дзяржаў уручае на фестывалi спецыяльны прыз «Кiно без мяжы» за развiцце культурнага супрацоўнiцтва i умацаванне сяброўства памiж народамi. Афiцыйны прадстаўнiк камiтэта Таццяна Кавалёва ўручыла прыз Святлане Немаляевай. Пад музыку з фiльма «Службовы раман» гледачы сустрэлi актрысу стоячы, што расчулiла яе да слез.

Фестiваль лiчыцца адкрытым, калi аб штатыў кiнакамеры разбiваецца талерка: зрабiць гэта папрасiлi Рустама Сагдуллаева з дапамогай Светланы Немоляевой i Генадзя Давыдзька.

Далей на экране показалi нарэзку кадраў з фiльмаў-удзельнiкаў юбiлейнага «Лістапада», а таксама пазнаёмiлi з журы фестываля. Цэрэмонiя адкрыцця скончылася i ўступiла месца меладраме Паўла Паўлiкоўскi «Халодная вайна».

Заснавальнiкi ММКФ «Лістапад» – Мiнiстэрства культуры Республiкi Беларусь i Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт. Арганiзатар – Цэнтр вiзуальных i выканальнiцкiх мастацтв «АРТ Карпарэйшн».

Генеральным партнёрам кінафестывалю выступае банкаўская плацежная картка «Шчодрая» Mastercard.

Афіцыйныя партнёры «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама, Falcon Club Буцік Кіно, авіякампанія «Белавія», «Белтэлекам», афіцыйны білетны аператар «Байкард». Пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі, кінастудыі «Беларусьфільм» і рэкламнага агенцтва «Фортэ».

Прапануем аб'ядноўваць прысвечаныя 25-му кінафестывалю «Лістапад» матэрыялы і публікацыі ў сацыяльных сетках хэштэгам #listapad25 .

Сачыце за навінамі на афіцыйным сайце www.listapad.com, а таксама ў сацыяльных сетках FacebookInstagramУКантакцеTwitter.