Дакументальнае кіно, якое нельга прапусціць 5 лістапада

«Лістапад» любіць дакументальнае кіно і кожны год паказвае, наколькі гэта цудоўнае, шматграннае і чароўнае мастацтва. У гэтыя дні ў кінатэатры «Мір» праходзяць паказы ўражальных дакументальных карцін, уключаных у Асноўны конкурс і пазаконкурсныя секцыі. Расказваем, што прапускаць непажадана.

Фільм «За межамі» гледачам прадставіць сама рэжысёр Марта Прус, якая паказала «ідэалогію» расійскага вялікага спорту і псіхалагічны партрэт мастацкай гімнасткі Маргарыты Мамун, якая імкнецца да алімпійскага тытулу. Ужо сёння, 5 лістапада, а 19:00, свае пытанні можна будзе задаць рэжысёру.

Удзельнік і прызёр кінафестываляў у Канадзе, Бельгіі, Нідэрландах «Другі бок усяго» Мілы Турайліч паказвае сямейнае жыццё ў бялградскай кватэры з таямнічымі, дзесяцігоддзямі замкнёнымі дзвярыма, за якімі хаваецца эпоха вялікіх узрушанняў. Сёння а 21:00.

Карціна «Сінія хуліганы» будзе прадстаўлена гледачам рэжысёрам Цэзары Гжэсюкам і сцэнарыстам Крысціянам Каміньскі. Фільм ствараўся на працягу дзесяці гадоў – аўтары здымалі футбольных балельшчыкаў і даследвалі гэты свет знутры, паказвая як светлыя, так і цёмныя яго бакі. Кіно можна будзе абмеркаваць са стваральнікамі. Сёння а 18:30.

А яшчэ сёння а 20:30 у Музеі гісторыі беларускага кіно будуць падведзены вынікі Конкурсу нацыянальных кінашкол. Вас будуць там чакаць.

666.jpg

Заснавальнiкi ММКФ «Лістапад» – Мiнiстэрства культуры Республiкi Беларусь i Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт. Арганiзатар – Цэнтр вiзуальных i выканальнiцкiх мастацтв «АРТ Карпарэйшн».

Генеральным партнёрам кінафестывалю выступае банкаўская плацежная картка «Шчодрая» Mastercard.

Афіцыйныя партнёры «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама, Falcon Club Буцік Кіно, авіякампанія «Белавія», «Белтэлекам», афіцыйны білетны аператар «Байкард». Пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі, кінастудыі «Беларусьфільм» і рэкламнага агенцтва «Фортэ».

Прапануем аб'ядноўваць прысвечаныя 25-му кінафестывалю «Лістапад» матэрыялы і публікацыі ў сацыяльных сетках хэштэгам #listapad25.

Сачыце за навінамі на афіцыйным сайце www.listapad.com, а таксама ў сацыяльных сетках FacebookInstagramУКантакцеTwitter.