Юбілейны «Лістапад» абвясціў першых пераможцаў

MC-OK_Listapad_1702x630.png

Сёння ў музеі гісторыі беларускага кіно 25-й Мінскі міжнародны кінафестываль узнагародзіў пераможцаў Конкурсу нацыянальных кінашкол.

ПРЫЗ «ЗА ЛЕПШЫ ФІЛЬМ»

«Той самы боль», Петэр Санд Магнусен (Польская нацыянальная школа кіно, тэлебачання і тэатра ў Лодзі)

ДЫПЛОМ «ЗА АПЕРАТАРСКУЮ ПРАЦУ І МУЖНАСЦЬ»

«Адчужэнне», Бегім Жалдубай кызы (Кыргызска-турэцкі ўніверсітэт «Манас»)

ДЫПЛОМ «ЗА ДАСЦІПНЫ АРЫГІНАЛЬНЫ ПАДЫХОД»

«На ўсход»Імэн Чжан (Мабільная Кінашкола «DOCNOMADS»)

ДЫПЛОМ «ЗА ТОЕ, ШТО ГАВАРЫЦЕ ЖЫЦЦЮ «ТАК», РАЗУМЕЯ ЯГО СКАРАБЕЖНАСЦЬ»

«Скокі Бруна», Мірна Эверхард (Мабільная Кінашкола «DOCNOMADS»)

Члены жюри:

·       Ёзэфіна Зэтмахер

·        Ілона Бічэўска

·        Марыя Касцюковіч

Заснавальнікі ММКФ «Лістапад» – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Арганізатар – Цэнтр візуальных і выканаўчых мастацтваў «АРТ Карпарэйшн».

Генеральным партнёрам кінафестывалю выступае банкаўская плацежная карта «Шчодрая» Mastercard. 

Афіцыйныя партнёры – «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкам, FalcomClub Буцік Кіно, авіакампанія «Белавіа», «Белтэлекам», афіцыйны квітковы аператар «Байкард». Пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі, кінастудыі «Беларусьфільм» і рэкламнага агенцтва «Фортэ».

Прапануем аб’ядноўваць прысвечаныя 25-аму кінафестывалю «Лістапад» матэрыялы і публікацыі ў сацыяльных сетках хэштэгам #listapad25.

Сачыце за навінамі на афіцыйным сайце www.listapad.com, а таксама ў сацыяльных сетках FacebookInstagramУКантакцеTwitter.