Наша кіно: Віктар Аслюк і Вольга Дашук прадставілі новы фільм аб Крэўскам замке «Беларуская Атлантыда»

3 лістапада ў кінатэатры «Мір» адбыўся паказ фільму рэжысёраў Віктара Аслюка і Вольгі Дашук «Беларуская Атлантыда». У гэтага тандэма кінадакуметалістаў атрымалася паведамленне аб беларускай вёсцы і аб першым каменным замку ВКЛ, Крэўскім замку, якія, як і старажытны горад Атлантыда, могуць схавацца ў хвалях гісторыі, пакінуўшы за сабой толькі фантастычныя легенды.

Фота: Ігар Чышчэня

Першыя кадры. Дзеці, якія прыехалі паглядзець на замак здзіўляюцца: − Мам, і гэта усё, што засталося ад замка? Пасуцца каровы, сярод кароў стаяць абгароджаныя руіны, якія ў летні час штурмуюць адпачывальнікі: узбіраюцца на сцены дзеля прыгожых фатаздымкаў. Замак прыходзіць у заняпад не толькі пад цяжарам часу, але і ад патоку турыстаў. І некалі першы каменны замак у ВКЛ становіцца тонкай ваколіцай.

Некалькі гадаў назад Вольга Дашук і Віктар Аслюк прыехалі да замку разам са здымачнай камандай, каб паглядзець на працы па аднаўленню замка. Планавая паездка ператварылася ў фільм аб унікальным месцы, дзе кожны каменчык мае сваю легенду.

Cяргей Бандарэнка − жыхар крэўскага мястэчка, паведамляе пра казліны камень, дзе, паводле падання, можна знайсці адбітак капыткі казы, якая выратавалася ад ваўкоў, таму шта паспела забрацца на вялікі валун.

Нават ў камня ёсць свая гісторыя, а тут цэлы замак! Цудоўнымі, часам нават жудаснымі чуткамі абрасла старадаўняя пабудова. Жыхары расказваюць пра дзяўчынку, якая адмовіла ў каханні шляхцічу − гаспадару замка. Уколаты адмовай, шляхціч прыказаў замураваць дзяўчынку ў сценах замка. Гавораць, прывід дзяўчынкі і зараз з’яўляецца тут. Сяргей зразумее, што прыйдзе час і ад Крэўскага замка, як ад Атлантыды, застануцца толькі падання.

Ён жадае захаваць гісторыю, таму зараз ён будуе копію замка ў сабе на ўчастку. Суседзі ўжо паспелі папляткарыць: − Гавораць, што я будую царкву, каб людзі прыходзілі і маглі маліцца. − Я напісаў, вось, − паказвае Сяргей, − гэта копія Крэўскага замка.

Фота: Ігар Чышчэня

Меркавалі, што «Беларуская Атлантыда» стане апошнім фільмам Аслюка на тэму беларускай вёскі.

Я для сябе ставіў такую задачу – закончыць з гэтай тэмай, – паведамляе Віктар сваім глядачам пасля фільма.  −  Каб вы ведалі колькі гадоў я таптаўся ў гэтых вёсках.

Рэжысёр прызнаўся, што развітацца з гэтай тэмай не атрымаецца. У час, калі здымаў «Беларускую Атлантыду» − з’явілася магчымасць зняць яшчэ адзін фільм, таксама пра беларускую вёску. На пытанне − чаму рэжысёр выбраў громкую назву для фільма аб крэўскім мястэчку, Віктар Аслюк адказаў:

– Атлантыда, па-перш, гэта зыход традыцыйнай беларускай вёскі. І мне было тады цікава, што гэта ўсе адбываецца каля замка ў мястэчку Крэва.

− А гісторыя героя?

– Сяргея знайсці было не цяжка. У яго і старонка ў Фэйсбуку ёсць. Но ён у гэтым фільме хутчэй праваднік. Калі знімаць толькі пра Сяргея Бандарэнка, то гэта быў бы трохі іншы фільм. А мне было цікава зняць пра жыццё, якое існуе ў такіх мястэчках, як Крэва.

На думку Віктара Асюка, з кожным годам каштоўнасць традыцый будзе толькі расці. Рэжысёр упыўнены: тое, што можа знікнуць бясследна, павінна быць захавана ў памяці, жывапісу, кіно:

− Жыццё на нашай планеце такое – усе знікае і з канцамі. І для таго, каб не знікла канчаткова, трэба, каб людзі пра гэта не толькі памятавалі, але здымалі, малявалі.

Тэкст: Аляксандра Ткачова

Заснавальнiкi ММКФ «Лістапад» – Мiнiстэрства культуры Республiкi Беларусь i Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт. Арганiзатар – Цэнтр вiзуальных i выканальнiцкiх мастацтв «АРТ Карпарэйшн».

Генеральным партнёрам кінафестывалю выступае банкаўская плацежная картка «Шчодрая» Mastercard.

Афіцыйныя партнёры «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама, Falcon Club Буцік Кіно, авіякампанія «Белавія», «Белтэлекам», афіцыйны білетны аператар «Байкард». Пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі, кінастудыі «Беларусьфільм» і рэкламнага агенцтва «Фортэ».

Прапануем аб'ядноўваць прысвечаныя 25-му кінафестывалю «Лістапад» матэрыялы і публікацыі ў сацыяльных сетках хэштэгам #listapad25.

Сачыце за навінамі на афіцыйным сайце www.listapad.com, а таксама ў сацыяльных сетках FacebookInstagramУКантакцеTwitter.