ПЛАНЫ НА ДЗЕНЬ: 8 ЛІСТАПАДА

Перадапошні дзень «Лістапада» рыхтуе для нас ежу для розуму і задавальненне для сэрца. Закрыццё Нацыянальнага конкурса, «Ласкавая абыякавасць свету» Адзільхана Ержанава, займальнае падарожжа ўнукаў у мінулае сваіх бабуль у «Праекце «Бабуля» Балінта Рэвеса – больш падрабязнасцей у нашым дайджэсце.

Кадр з фільма «Яго страчанае імя»

Кінатэатр «Цэнтральны»

Чацвер у кінатэатры «Цэнтральны» пачнецца з пазаконкурснага фільма Бенхаміна Найштата «Роха» з рэзаніруючым дэтэктыўным сюжэтам пра жыццё правінцыяльнага гарадка 70-х. Пачнецца ў 12:00.

У 14:00 мы рэкамендуем зазірнуць на «Яго страчанае імя» Нанака Хірасэ. Удавец Тэцура знаходзіць на беразе ракі бяздомнага юнака ў безпрытомным стане і адводзіць да сябе дадому. Пра жыццё хлопца нічога не вядома, ён толькі просіць называць яго Сін-Іці. Тым часам па вёсцы пачынаюць хадзіць чуткі пра непрыемны інцыдэнт і людзі пачынаюць адносіцца да Сін-Іці насцярожана.

У 16:40 адбудзецца паказ фільма Лі Сяофэна «Прах». Па сюжэту дэтэктыў спрабуе разгадаць загадку злачынства дзесяцігадовай даўнасці, на гэтым матэрыяле Лі Сяофэн збівае гледача з рытму і забяспечвае захапляльнае даследаванне маралі, помсты, віны і чалавечых слабасцей.

Кінакарціна «Ласкавая абыякавасць свету» Адзільхана Ержанава пачнецца ў 19:20 і распавядзе гісторыю сям’і Салтанат. Маладая казахская пара пераязжае з далёкага аула ў недружалюбны горад і спрабуе супрацьстаяць непрыемнасцям, якія сыплюцца з усіх бакоў. Фільм-удзельнік конкурснай праграмы «Асобы погляд» у Канах.

Скончыцца дзень эпічнай меладрамай з Асноўнага конкурса ігравога кіно «Маладосць» Фэна Сяогана – фільмам пра «культурную рэвалюцыю» ў Кітаі і аб апошніх гадах праўлення Мао Цзэдуна. Лепшы фільм 2018 года па версіі Азіяцкай кінаакадэміі. Паказ пачнецца ў 21:40.

Кінатэатр «Мір» (зала 1 і зала 2) 

Асноўны конкурс дакументальнага кіно працягнецца ў кінатэатры «Мір» вячэрнімі паказамі фільмаў «Вайна» і «Праект «Бабуля».

Эстонскі фільм «Вайна» Сулева Кеэдуса пачнецца ў 19:00. Рэжысёр ілюструе жыццё салдата Рыва, які двойчы ўдзельнічаў у міратворчай місіі ў Афганістане. Ён перажывае «афганскі сіндром» і ў выніку здзяйсняе самагубства. У перадсмяротнай запісцы ён просіць прабачэння.

«Праект «Бабуля» Балінта Рэвеса – гэта складае роўд-муві пра дыялог пакаленняў, гісторыя сталення трох хлопцаў і вяртанне ў маладосць іх бабуль – англійскай шпіёнкі, танцоўшчыцы з нацысцкай Германіі і венгерскай камуністкі, якая перажыла Халакост. Сеанс пачнецца ў 20:30.

Кадр з фільма «Сэрца свету»

Рэжысёр Орбан Уолес прапануе свежы погляд на міграцыйны працэс. Спачатку вы ўбачыце патокі бежанцаў, якія памкнуліся ў 2015 годзе на грэчаскі востраў Лесбас, потым перамесціцеся з імі ў Венгрыю і Харватыю. Паглядзець на праблему вачамі журналістаў вы зможаце на сеансе фільма «Яшчэ адна навіна» ў 19:10.

Апошняя і самая эмацыянальная карціна ў чацвер у кінатэатры «Мір» – «Любоў – гэта бульба». Галандскі аўтар Алена ван дер Хорст распавядае пра тое, як атрымала спадчыну – шэсць квадратных метраў і шостую частку маленькага драўлянага дома ў расійскай вёсцы, дзе вырасла яе маці, і пра тое, як дзякуючы гэтай спадчыне пачала сваё падарожжа ў мінулае, у дзяцінства маці і яе пяці сясцёр, якія перажывалі жах, голад і вайну ў сталінскай Расіі. «Любоў – гэта бульба» – гісторыя не толькі пра простых людзей, але і пра Вялікі тэрор, бязмерную мужнасць і жах, які ніколі не пакідаў сцены дома. Пачнецца паказ у 21:00.

Falcon Club Буцік Кіно (зал 3, зал 4)

Новы фільм ад сцэнарыста «Арытміі» Наталлі Мяшчанінавай пра юнага ветэрынара ў лясной глушы – «Сэрца свету» – можна будзе паглядзець у 19:00.

У 21:00 «Догмэн» Матэа Гаронэ раскажа гісторыю пра Марчэла, які трымае цырульню для сабак і ўмее ўціхамірваць ласкавым словам і пітбуля, і мясцовага грамілу Сімонэ, які тэрарызуе ўсю акругу. Марчэла марыць звазіць любімую дачку ў далёкае падарожжа, але па дабраце душэўнай суправаджае Сімонэ ў яго крымінальных вылазках, і аднойчы гэта прыводзіць да катастрофы. Марчэла, якому здрадзіў сябар, упершыню ў жыцці вырашае аб’явіць сапраўдную вайну.

Музей гісторыі беларускага кіно

Першы паказ нашумелага фільма «Працэс» Сяргея Лазніцы аказаўся аншлагавым, таму «Лістапад» вырашыў паказаць карціну яшчэ раз – у 19:00 у Музеі пройдзе другі сеанс «Працэсу» ў рамках Мінскага кінафестываля.

Кінатэатр «Беларусь»

У 17:00 тут пакажуць «Крышталь» Дар’і Жук. Беларусь, 90-я гады. Свабодалюбівая дзяўчына-дзіджэй Веля марыць паляцець у Чыкага, на радзіму хаўс-музыкі, але з-за памылкі ў анкеце на амерыканскую візу аказваецца ў завадскім гарадку Крыштальны.

Рэкамендуем наведаць паказ кароткаметражак «Ягор», «Вахцёр», «Парушэнне спакою», «Дачка», які пачнецца ў 18:50.

У канцы дня глядач можа зазірнуць на фільмы «Нашы дзеці» Галіны Адамовіч і «Песні для кіта» Руслана Фядотава. Старт паказа ў 21:20.

Кадр з фільма «На мяжы»

Кінатэатр «Піянер» (вялікая і малая залы)

У вялікай зале «Піянера» дзень пачнецца ў 12:30 з паўторнага паказу фільма «Таварыш дзіця» Моонікі Сійметс. Яна раскажа гісторыю маленькай дзяўчынкі, якая пасля арышту мамы павінна самастойна знайсці адказы на многія недзіцячыя пытанні.

«На мяжы» Алдзіяра Байракімава растлумачыць, чаму падлеткам неабходна сямейнае цяпло і сяброўскі ўдзел. Фільм пачнецца ў 14:30.

У 17:00 мы можаце зазірнуць на паказ ленты Асноўнага конкурса ігравога кіно «Аднойчы ў лістападзе» Анджэя Якімоўскі, у якім маці з сынам вымушаны бадзяцца па недружалюбнай Варшаве. А ў 19:00 – наведаць сеанс пазаконкурснай ігравой карціны «Запчасткі» Дам’яна Казоле, у якой людзі, жадаючыя нелегальна перасекцы мяжу, становяцца часткай жудаснай сістэмы, дзе яны толькі «запасныя часткі».

Вольную южнаафрыканскую інтэрпрэтацыю фільма Альфрэда Хічкока «Вакно ў двор» глядач можа ўбачыць у карціне Насіфа Думісы «Кватэра 37» у 21:00.

Гісторыю Эвы, якая працуе пакаёўкай у адной з раскошных атэляў-храмачосаў у Мехіка, праілюструе Ліла Авілес у фільме «Пакаёўка», уключаным у Конкурс ігравога кіно «Маладосць на маршы». Сеанс пачнецца ў 18:00.

Вечарам гледача чакаюць пазаконкурсныя паказы ігравога кіно. У 20:00 – правакацыйная і далікатная рамантычная докудрама пра далікатнасць жаночай душы «Майстар Кунг-Фу» Аньес Варда, а ў 21:40 – жыццё калумбійскіх фермераў 70-х, якія ўцягнуліся ў наркатаргоўлю, у фільме «Пералётныя птушкі» Сіра Гера і Крысціны Гальяга.

Заснавальнік ММКФ «Лістапад» – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Арганізатар – Цэнтр візуальных і выканаўчых мастацтваў «АРТ Карпарэйшн».

Генеральным партнёрам кінафестывалю выступае банкаўская плацежная карта «Шчодрая» Mastercard.

Афіцыйныя партнёры – «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкам, FalcomClub Буцік Кіно, авіакампанія «Белавіа», «Белтэлекам», афіцыйны квітковы аператар «Байкард». Пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі, кінастудыі «Беларусьфільм» і рэкламнага агенцтва «Фортэ».

Прапануем аб’ядноўваць прысвечаныя 25-аму кінафестывалю «Лістапад» матэрыялы і публікацыі ў сацыяльных сетках хэштэгам #listapad25.

Сачыце за навінамі на афіцыйным сайце www.listapad.com, а таксама ў сацыяльных сетках FacebookInstagramУКантакцеTwitter.