«Руіці Сакамота. Кода» як спасціжэнне гукавой прыроды свету

У апошні час у музычных дакументальных фільмах, фільмах яскравых, якія заваявалі фестывальныя экраны і прызнанне публікі, музыка часта становіцца падставай, каб пагутарыць з гледачом пра сэнс жыцця, складаныя сацыяльныя з’явы, а часам і экалагічныя праблемы. «Руіці Сакамота. Кода» рэжысёра Стывена Номура Шыбле – адзін з такіх.

У 80-ыя ён быў папулярны як поп-зорка, заваяваў рэпутацыю аднаго з самых арыгінальных інтуітыўных кампазітараў свайго пакалення, працаваў у кіно з Берталучы, Асімай, Альмадоварам. Атрымаў усе магчымыя музычныя сусветныя прэміі. А ў 2014 годзе на сайце Сакамота з’явілася інфармацыя аб тым, што ў кампазітара рак і ўсе выступленні адмяняюцца. Пачаўшы барацьбу з хваробай, ён прыпыніў работу над усімі праектамі, выкінуў шматлікія запісы і накіды і пачаў працаваць над сваім апошнім альбомам. «Калі наканавана завяршаць, то хай будзе адзін альбом, апошні», – разважаў ён.

сайт.jpg
Фільм здымаўся на працягу пяці гадоў. Тонкі і зграбны, як японская гравюра, у ім захаваны інтымны творчы працэс не проста стварэння музыкі, але спасцігнення гукавой прыроды свету. А гэта ў кіно ўдаецца вельмі рэдка. Аднымі з самых цікавых эпізодаў з’яўляюцца тыя, у якіх герой спрабуе пачуць, запісаць, спасцігнуць гукі ветру, вады, растаючага лёду. Калі перамог хваробу, Сакамота стаў усё больш хвалявацца пра ядзерныя і экалагічныя катастрофы чалавецтва, прыняў удзел у акцыях пратэсту супраць Фукусімы, даў публічны канцэрт на піяніна, цудам перажыўшы цунамі. Яго экалагічная актыўнасць прадстаўлена ў фільме як функцыя яго мастацтва.

Што застаецца пасля прагляду? Шэра-белы, як жураўлінае крыло, каларыт фільма, голас жывой прыроды, гукавая гармонія, музыка і адчуванне таго, што ты на нейкае імгненне зразумеў генія.

Паказ адбудзецца 4 лістапада а 20:50 у к/т «Мір»

Ірына Дзям’янава, дырэктар праграм дакументальнага кіно кінафестывалю «Лістапад»

Заснавальнiкi ММКФ «Лістапад» – Мiнiстэрства культуры Республiкi Беларусь i Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт. Арганiзатар – Цэнтр вiзуальных i выканальнiцкiх мастацтв «АРТ Карпарэйшн».

Генеральным партнёрам кінафестывалю выступае банкаўская плацежная картка «Шчодрая» Mastercard.

Афіцыйныя партнёры «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама, Falcon Club Буцік Кіно, авіякампанія «Белавія», «Белтэлекам», афіцыйны білетны аператар «Байкард». Пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі, кінастудыі «Беларусьфільм» і рэкламнага агенцтва «Фортэ».

Прапануем аб'ядноўваць прысвечаныя 25-му кінафестывалю «Лістапад» матэрыялы і публікацыі ў сацыяльных сетках хэштэгам #listapad25.

Сачыце за навінамі на афіцыйным сайце www.listapad.com, а таксама ў сацыяльных сетках FacebookInstagramУКантакцеTwitter.