«Той самы боль» стаў фільмам-прызёрам конкурсу нацыянальных кінашкол

Першыя ўзнагароды «Лістапада» знайшлі сваіх уладальнікаў. Учора ў Музеі гісторыі беларускага кіно ўзнагародзілі пераможцаў Конкурсу нацыянальных кінашкол. Галоўны прыз зноў адправіўся ў Польскую нацыянальную школу кіно, тэлебачання і тэатра ў Лодзі.

IMG_9462.JPGФота: Маргарэт По

На працягу трох дзён рэжысёры з 12 кінашкол прадстаўлялі свае фільмы, раскрывалі іх ідэю і адказвалі на пытанні гледачоў. Перад журы конкурса – Ёзэфіна Зэтмахер (Германія), Ілона Бічэўска (Латвія), Марыя Касцюковіч (Беларусь) – стаяла складаная задача выбраць лепшага з 25 удзельнікаў.

Дыпломам «За аператарскую працу і мужнасць» была адзначана карціна пра жыццё ў няспыннай барацьбе «Адчужэнне»  Бегім Жалдубай кызы (Кыргызска-турэцкі ўніверсітэт «Манас»). Пра наступную работу журы сказалі: «Гэта фільм, які вымусіў нас усміхнуцца і задумацца аб сур’ёзных рэчах». «За дасціпны арыгінальны падыход» узнагароду атрымала стужка пра незвычайны рытуал зпальвання грошаў «На ўсход» Імэн Чжан (Мабільная Кінашкола «DOCNOMADS»). Нарэшце, журы адзначылі работу Мірны Эверхард пра бясстрашнага аматара бэйс-джампа «Скокі Бруна», ганараваўшы яе дыпломам «За тое, што гаварыце жыццю «Так», разумея яго скарабежнасць».

Галоўны прыз «За лепшы фільм» дастаўся Петэру Санд Магнусену (Польская нацыянальная школа кіно, тэлебачання і тэатра ў Лодзі) за стужку «Той самы боль». Петэр прызнаўся, што сам знаём з пачуццем, якое апісывае ў карціне: «Мне была значна рэакцыя гледачоў і разуменне, што я не адзін у гэтай тэме. Фільм – гэта гісторыя майго знаёмага, з якім мы вельмі зблізіліся падчас працы. У свеце і ў грамадстве шмат складанасцей і дзякуючы ім мы становімся бліжэй, атрымоўваем праз гэта новыя адчуванні».

Заснавальнікі ММКФ «Лістапад» – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Арганізатар – Цэнтр візуальных і выканаўчых мастацтваў «АРТ Карпарэйшн».

Генеральным партнёрам кінафестывалю выступае банкаўская плацежная карта «Шчодрая» Mastercard. 

Афіцыйныя партнёры – «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкам, FalcomClub Буцік Кіно, авіакампанія «Белавіа», «Белтэлекам», афіцыйны квітковы аператар «Байкард». Пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі, кінастудыі «Беларусьфільм» і рэкламнага агенцтва «Фортэ».

Прапануем аб’ядноўваць прысвечаныя 25-аму кінафестывалю «Лістапад» матэрыялы і публікацыі ў сацыяльных сетках хэштэгам #listapad25.

Сачыце за навінамі на афіцыйным сайце www.listapad.com, а таксама ў сацыяльных сетках FacebookInstagramУКантакцеTwitter.

Тэкст: Надзея Тачыцкая