26-Ы ММКФ «ЛІСТАПАД» ПАЧЫНАЕ АКРЭДЫТАЦЫЮ ДЛЯ ПРАДСТАЎНІКОЎ СМІ

Акрэдытацыя

Запрашаем кінакрытыкаў, журналістаў і блогераў падаць заяўку на акрэдытацыю да 25 верасня. Акрэдытацыя дазволіць прымаць удзел у мерапрыемствах кінафорума, наведваць кінапаказы і мець зносіны з гасцямі, а таксама найбольш поўна і аператыўна асвятляць працу фестывалю.

Каб акрэдытавацца на кінафестываль, неабходна запоўніць заяўку на беларускай, рускай ці англійскай мове. Аўтараў, якія ніколі раней не асвятлялі «Лістапад», просім акрэсліць прыкладны план будучых публікацый. Дадатковую інфармацыю і формы заявак вы знойдзеце на афіцыйным сайце фестывалю listapad.com у абноўленым раздзеле «Акрэдытацыя».

Калі вам неабходна прымацаваць файлы, якія пацвярджаюць працу на кінафестывалі ў мінулыя гады, дасылайце іх на listapadpress@gmail.com з тэмай «Акрэдытацыя. Вашыя імя і прозвішча».

Акрэдытацыя на «Лістапад» адбываецца ў межах квот:

друкаванае і анлайн-выданне – не больш за 2 чалавекі (журналіст і фатограф);

радыёкампанія – не больш за 1 чалавека ад праекта;

інфармацыйнае агенцтва – не больш за 2 чалавекі;

тэлекампанія – не больш за 3 чалавекі ад праекта;

блог ад 4 тысяч падпісчыкаў – 1 чалавек.

Прэс-цэнтр не разглядае заяўкі з некарэктнымі адказамі на абавязковыя пытанні. Пытанні, звязаныя з працэдурай акрэдытацыі, дасылайце на listapadpress@gmail.com.

Звяртаем вашу ўвагу: у верасні стартуе інфармацыйная рассылка, прысвечаная падзеям будучага кінафорума. Падпісацца на рассылку можна, даслаўшы запыт на listapadpress@gmail.com

26-ы кінафестываль «Лістапад» адбудзецца з 1 по 8 лістапада ў Мінску. Арганізатар самай значнай кінападзеі года – Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн». Заснавальнікі – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры падтрымцы Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз кінематаграфістаў».