«САЛЯРЫС. ДАНАТАС БАНІЁНІС»: выстава ў рамках «Лістапада» адкрыецца 31 кастрычніка

У рамках 26-га ММКФ «Лістапад» пройдзе выстава «САЛЯРЫС. ДАНАТАС БАНІЁНІС», прысвечаная артысту Данатасу Баніёнісу. У Музеі гісторыі беларускага кіно прадставяць дакументы, якія паказваюць, як акцёр бачыў, адчуваў і разумеў легендарную карціну Андрэя Таркоўскага «Салярыс». Урачыстае адкрыццё адбудзецца 31 кастрычніка а 18:00.

Солярис

Задума экранізаваць навукова-фантастычны раман «Салярыс» Станіслава Лема паўстала ў Андрэя Таркоўскага яшчэ ў 1968 годзе. Аднак пасля выхаду ў 1966 годзе кінафільма «Андрэй Рублёў», які не адпавядаў тагачаснай ідэалогіі, Таркоўскі доўгі час не мог атрымаць дазвол на здымкі фільмаў. Таму тое, што перакладзены ў 1961 годзе на расейскую мову «Салярыс» атрымаў дазвол на экранізацыю, стала нечаканасцю і для самога Таркоўскага.

Гэта адбылося таму, што фільм павінен быў стаць адказам савецкай кінаіндустрыі на «Касмічную адысею 2001 г.» Стэнлі Кубрыка, знятую ў 1968 годзе. Для таго каб канкураваць у галіне тэхнічнай рэалізацыі фільма, на здымкі вылучылі мільён рублёў – гэта дазволіла Таркоўскаму стварыць адзін з найвыбітнейшых кінафільмаў.

Сцэнар, напісаны Андрэем Таркоўскім сумесна з Фрыдрыхам Гарэнштэйнам, быў зацверджаны пасля паправак і выпраўленняў Камітэту па кінематаграфіі і Станіслава Лема, хоць Лем усё роўна быў незадаволены канчатковым варыянтам.

Ролю астранаўта Крыса Кельвіна выканаў літоўскі акцёр Данатас Баніёніс, але праз акцэнт яго агучваў іншы актыст. Жонку Крыса Хары грала васямнаццацігадовая актрыса Наталля Бандарчук, якая ў свой час і дала Таркоўскаму пачытаць раман Станіслава Лема «Салярыс».

У 1972 годзе «Салярыс» быў узнагароджаны на Канскім кінафестывалі Гран-пры журы і прызам міжнароднай асацыяцыі кінакрытыкаў.

У літоўскім архіве літаратуры і мастацтва захоўваецца культурная спадчына артыста Данатаса Баніёніса. На выставе Музея гісторыі беларускага кіно ўпершыню прадставяць архіўныя дакументы, якія дэманструюць, як артыст Данатас Баніёніс бачыў, адчуваў і разумеў фільм «Салярыс»: два варыянты сцэнара, працоўная дамова, лісты і тэлеграмы, перапіска з рэжысёрам Таркоўскім, першыя паведамленні ў друку аб пачатку здымак, фотаздымкі са здымачнай пляцоўкі, кадры з фільма і інфармацыйныя матэрыялы Канскага кінафестывалю 1972 года.

Заснавальнікі ММКФ «Лістапад» – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Арганізатар – Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн».

Афіцыйныя партнёры – «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама, Falcon Club Буцік Кіно, авіякампанія «Белавія», «Белтэлекам», афіцыйны білетны аператар «Байкард». Пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі, кінастудыі «Беларусьфільм» і рэкламнага агенцтва Forte Grey.

Сачыце за навінамі на афіцыйным сайце, а таксама ў сацыяльных сетках Facebook, Instagram, ВКонтакте, Twitter.