«Лістападзік» раздаў узнагароды

К радости
Тры дні і восем фільмаў – 5 лістапада ў кінатэатры «Піянер» падвялі вынікі «Лістападзіка». Лепшай у Конкурсе фільмаў для дзіцячай і юнацкай аудыторыі названа стужка з Нідэрландаў.

Залаты «Лістападзік» за найлепшы фільм

«Маё неверагоднае лета з Тэс» (Нідэрланды, Германія), рэжысёр Стывен Ваўтэрлод

Спецыяльны прыз журы

«Булбул можа спяваць» (Індыя), рэжысёр Рыма Дас

Найлепшая дзіцячая роля

Эмілі Б'ер, «Калонія» (Канада)

Найлепшая работа дарослага акцёра ў дзіцячым фільме

Соні ван Утэрэн, «Маё неверагоднае лета з Тэс» (Нідэрланды, Германія)

У склад журы ўвайшлі:

●      Клара Суарэс (Аргенціна) – старшыня журы

●      Томас Хайнеман (Германія)

●      Улада Сянькова (Беларусь)

Генеральным партнёрам Мінскага міжнароднага кінафестываля «Лістапад» выступае Прэміальная картка Mastercard Беларусбанка. Карта World Mastercard Black Edition ААТ «Беларусбанк» выпускаецца ў межах клуба прывілей Персона.

Арганізатар «Лістапада» – Цэнтр візуальных і выканаўчых мастацтваў «АРТ Карпарэйшн». Заснавальнікі ММКФ – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры падтрымцы Нацыянпальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз кінематаграфістаў» і рэкламнага агенства Forte Grey.

Сачыце за навінамі на афіцыйным сайце, а таксама ў сацыяльных сетках FacebookInstagramВКонтактеTwitter.