Узнагароды нацыянальнага конкурсу 26-га ММКФ «Лістапад»

Да радасці

Найлепшы ігравы фільм

«Пляж/лес/тамбур», рэжысёры Кірыл Галіцкі, Святлана Казлоўская (Беларусь)

«За прастату гісторыі, мінімалістычныя сродкі і добрае выкананне, якое выклікае моцнае пачуццё ў гледача»

 

Найлепшы дакументальны фільм

«Summa», рэжысёр Андрэй Куціла (Беларусь, Польшча)

«За элегію пра чалавечую восень»

 

Найлепшы анімацыйны фільм

«Магістр вольных мастацтваў», рэжысёр Алена Пяткевіч (Беларусь)

«За дыдактычную каштоўнасць і вытанчаную графічную форму»


Дыплом «За аператарскую работу»

Саша Кулак, «Хронікі ртуці» (ЗША, Расія)


Члены журы:

Кшыштаф Занусі (Польшча) – старшыня журы

Фрэдзі Ульсан (Швеция) 

Вольга Дашук (Беларусь)

Генеральным партнёрам Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» выступае Прэміяльная картка Mastercard Беларусбанка. Картка World Mastercard Black Edition ААТ «Беларусбанк» выпускаецца ў рамках клуба прывілей Персона.

Арганізатар «Лістапада» – Цэнтр візуальных і выканаўчых мастацтваў «АРТ Карпарэйшн». Заснавальнікі ММКФ – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры падтрымцы Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз кінематаграфістаў» і рэкламнага агенцтва Forte Grey.

Сачыце за навінамі на афіцыйным сайце, а таксама ў сацыяльных сетках FacebookInstagramУКантакцеTwitter.