Планы на дзень: 7 лістапада

Фінішная прамая: у перадапошні дзень гледачоў чакае «Беларусаая панарама», фільм ад аднаго з самых багатых на тытулы жысера сучаснасці і шмат прыемных сюрпрызаў у праграме Індустрыяльнай платформы. Дайджэст «Лістапада» сабраў усе падзеі разам, каб вы нічога не прамінулі!

Белым по беломуКадр з фільма «Белым па беламу»

Кінатэатр «Цэнтральны»

Паўторны паказ азіяцкага нэануара «Возера дзікіх гусей» распачне фестывальны дзень. Фільм кітайскага рэжысёра Дзяа Інань пачнецца ў 12:00. Далей гледачоў чакаюць «Залежныя (усяго толькі 6,5)». Дэбютная работа Саіда Рустаі распавядзе пра апанаванасць да лоўлі злодзея і расчараваннем, якое яна прынесла ў 14:00.

Конкурс «Маладосць на маршы» працягне фільм «Белым па беламу» рэжысёра Тэа Курта. Карціна пра лёс вясельнага фатографа і межах творчасці, якія лепш не пераходзіць, ураўтлс журы Венецыянскага МКФ і атрымала прыз за лепшую рэжысуру і ўзнагароду ФІРРЭСІ. Гледачы «Лімтапада» убачаць карціну ў 16:30.

У 18:50 у межах Асноўнага конкурсу пакажуць гульнёвы фільм «Злачынны чалавек» рэжысёра Змітрака Мамуліі. Галоўны герой становіцца сведкам забойства. Тое, што ён убачыў уразіць яго, і хоча разабрацца ў гэтым, пры тым , што сам ён ідзе на нечаканыя для сябе ўчынкі. Ці стане герой смі забойцай альбо героем? Глядзіце д 18:50.

still 2-1.jpgКадр з фільма «Цела Божае»

Асноўны конкурс гульнёвага кіно працягнецца ў 21:45 работай польскага рэжысёра Яна Касачы «Цела Божае». Гісторыя Даніэля, які марыць стаць святаром, але ўсё яго плячамі судзімасць, і таму не можа гэтага зрабіць. Карціна ўжо атрымала прыз на міжнародных кіеафестывалях у Польшчы і Італіі, а цяпер будзе пакараць «Лістапад».

У 23:55 вас чакае «Палакасць ночы»: пазаконкурсная карціна «Д'ябал паміж ног» рэжысёра Артура Рыпштэйна разважае пра тое, што адбываецца з парай, якая даўно стала адным цэлым.

Falcon Club Бутык Кіно

У чацвер у кіназале пройдуць паўторы сеансаў секцыі Пазаконкурсных паказаў гульнёвага кіно «Артстрым». У 19:00 стартуе фільм «Малочныя зубы» Шэран Мёрфі, а ў 21:15 пачнецца «Патрык» Ціма Міланца.

На водеКадр з фільма «На вадзе»

Кінотэатр Silver Screen Galileo (зала №2, №6)

У 16:30 у зале №6 зноў можна будзе ўбачыць дакументальны фільм «Жанчыны ГУЛАГа» Марыяны Яроўскай. Карціна з секцыі «Жаночыя гісторыі» распавядае пра жах дзён няволі вуснамі жанчын, якія перажылі рэпрэсіі 1930-х гадоў.

«Таму што мы мужыкі» Петера Сомера і Ю Венмун Свенсэн, які крануў сэрцы журы кіеафестываляў Нарвегіі і Даніі, а цяпер прымае ўдзел у серыі «МузыкаДок». Фільм пакажа важны кавалак жыцця дваццаці пяці мужчын, мара якіх спяваць перад любімым гуртам, ажыццяўляецца. Але ў аднаго з мужчын застаецца надта мала часу на падрыхтоўку… Карціна пра перамогу мужнасці і сяброўства пачнецца ў 17:00 ў зале №2.

У межах Асноўнага конкурсу дакументальнага кіно пройдзе паказ «На вадзе» Горана Дэвіча ў зале №6. За паэтычным і палітычным вывучэннем зменлівасці і вернасці людзей і асяроддзя ў кантэксце югаслаўскіх войн можна будзе паназіраць ш 18:00.

Ondes-sonores-2-1-1.jpgКадр з фільма «Джачынта Шэльсі. Першы рух нерухомана»

Далей на экране залы №2 – «Калі-небудзь у красавіку» Федерыка Саваніта і Франчэска Костабіле. Пошук натхнення і шлях рэжысёра П'ера Пазаліні ў невядомым і жорсткім свеце чакае гледачоў ў 18:40.

У 20:30 у зале №6 – «Маленькі чалавек, час і трубадур» Інэке Сміц, удзельнік асноўнага конкурсу дакументальнага кіно. Фільм-падарожжа абхазскага мастака па малой незнаёмай радзіме адкажа на пытанне, што ж такое дом у свеце, які хапіла полымя? Адразу пасля паказа герой фільма прадставіць гледачам невялічкі лялькавы выступ.

Намаганне рэжысёра Себасцьяна Д'аяла Вальва зразумець таямнічы свет кампазітара-пустэльніка ажыццявіцца ў «Джачынта Шэльсі. Першы рух нерухомана» у 21:00 у зале №6.

Кино Олега ЧерногоКадр з фільма Алега Чорнага 

Кінатэатр «Піянер» (вялікая і малая залы)

Першы паўнаметражны фільм Дэні Котэ «Уілкакс» распавядае пра неарданарную асобу ў пошуках сваёй кропкі адліку - свабоды. Даведайцеся гісторыю яго прыгод і шчасця па-за грамадствам у 12:00.

Далей пакажуць паўтор стужкі «Лістападзіка», якія спадабаліся гледачам: фільм адкрыцця «Рока мяняе свет» Каці Бернат у 12:30 і «Калонію» Жэнеўевы Дзюлюд-дэ-Сэль у 14:30. А ў 13:30 гледачы зноў атрымаюць магчымасць трапіць на «Дзень пасля мяне» Німрода Эльдара пра падарожжа да самога сябе і неабходнасці падтрымліваць родных людзей нават тады, калі гэта здаецца немагчымым.

У 16:00 будзем знаёміцца з Кіно Алега Чорнага рэжысёра беларускага паходжання, выпускніка Дзюсельдорскай акадэміі мастацтваў Лё Фрэнуа. Гледачоў чакае шэраг яго кароткіх метраў: «Праекцыя ўжо пачалася», «Эфебы і куртызанкі», «Генеральная лінія», «Поўдзень ля магілы Фальканэці», «Што да рымскіх салдатаў», «Скерыа», «Дудачкі», «Горшы фільм», «Лімт без дрэваў для Бертольда Брэхта», «Праметэй і Эпіметэй».

Раскрашенная птицаКадр з фільма «Размаляваная птушка»

Крымінальная камедыйная драма «Барбеошоп, або ў палоне валасоў» Хамаюна Ганізадэ зноў будзе здзіўляць ў 16:30. Далей па-за конкурсам пакажуць сучасны раман выхавання «Генезіс» Філіпа Лесажа. Карціну, што прысвечана праблемам адзіноцтва і кахання ў падлеткавым узросце можна будзе паглядзець у 18:30.

У 19:00 пакажуць яшчэ раз расійскую стужку «Давай развядземся» Ганны Пармас, а ў 21:45 гледачы змогуць зноў па кавалках сабраць фрагменты рэальнасці з фільмам «Аб бясконцасці» Роя Андэрсана.

Дзень у кінатэатры скончыцца ў 21:30 фільмам-удзельнікам Асноўнага конкурсу гульнёвага кіно, экранізацыя рамана Ежы Касінскага «Размаляваная птушка» Вацлава Маргоўла. Глядач апынецца ў гісторыі незваротных змен хлопчыка, які змагаецца за жыццё ў поўным несвядомасці і жорсткасці свеце вайны.

Сашин адКадр з фільма «Сашава пекла»

Кінотэатр «Беларусь»

У 13:30 гледачоў чакаюць Беларуская панарама: «Пастка» Дар'і Юркевіч, «Рыба маіх дзён» Андрэя Крывецкага і Зміцера Рачкоўскага, «Нічога» Юліі Дублеўскай, «На парозе маўчання» Кірыла Ярохіна.

У межах Нацыянальнага конкурсу ў 15:30 можна трапіць на «Хронікі ртуці» рэжысёраў Бена Геза і Сашы Кулак. У дакументальным фільме тры героя-ідэаліста жывуць у пакінутым шахцёрскім горадзе з верай у альтэрнатыўную «амерыканскую мару».

Яшчэ аднаго ўдзельніка Нацыянальнага конкурсу пакажуць у 18:00 «Сашава пекла» Мікіты Лаўрэцкага - фільм-сустрэча рэпера, які набірае папулярнасць і яго віртуальнага сябра-сааўтара.

WHITE MAMA_SBtitles.01_28_54_21.jpgКадр з фільма «Белая мама»

Музей гісторыі беларускага кіно

Былы муж Аліны – эфіоп, а цяперашні – белы. Ад папярэдняга шлюбу ў яе ёсць дзеці з цёмным колерам скуры, а ў новым шлюбе не атрымліваецца нарадзіць дзіця. Тады Аліна вырашае ўзяць хлопчыка з дзіцячага дома, і яна ўпэўнівае сям'ю, што новы брат стане агульнай радасцю. Глядзіце лаўрэата расійскіх кіеафестываляў і МФ дакументальнага кіно пра правы чалавека «Docudays UA» на Украіне «Белая мама» Яўненіі Астанінай і Зосі Радкевіч у 18:30.

Далей у 20:30 можна будзе яшчэ раз паглядзець новы фільм беларускага кінадакументаліста Віктара Аслюка «Абход» пра жыццё і працу простага вясковага міліцыянера.

Індустрыяльная платформа Bel:Cinema

У чацвер вас чакаюць новыя падзеі Індустрыяльнай платформы, і першае з іх – Дзень віртуальнай рэальнасці ў Avalon VR (ГЦ Galleria, 5 паверх). VR-фільмы ў сям'і краін свету, спікер-сэсіі, воркшопы – не застанецца часу сумаваць.

На пляцоўцы кінастудыі «Беларусьфільм» у 12:30 пройдзе агульная гутарка «Беларусьфільм»: Патрабуецца блокбастэр. Да праблем нацыянальнага фільма». Спікер – Антон Сідарэнка, галоўны рэдактар Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».

Далей адбудзецца прэзентацыя Вільнюскага міжнароднага кінафестывалю KINO PAVASARIS у 13:30   прэзентацыя кінапраектаў у 14:00.

У 16:30 на майстар-класе «Як атрымаць міжнародны грант на кіно. Практыка без тэорыі» Марыя Іванова – прадзюсэр, рэжысер, журналіст ю, заснавальніца праекта Grant Buro і кінакампаніі Buta Films дапаможа вврашыць, як дзейнічаць, каб павялічыць свае шансы на атрыманне замежных грантаў, а таксама падыме пытанне фінансавання незалежных і дэбютных фільмаў.

Скончыцца праца пляцоўкі майстар-класам ад B2B DOC, які пачнецца ў 18:00. Сустрэча «Дыстрыб'юцыя дакументальных фільмаў: кінатэатры, тэлеканалы кінафестывалі» арганізаваная для шырокага кола кінадакументалістаў. На ёй прафесіянал сферы медыа Сяргей Трафімаў з Эстоніі і ўкраінскі дакументаліст Ілья Гладштэйн пазнаёмяць удзельнікаў з працай дыстрыб'юцыі дакументальных фільмаў у Еўропе і былых савецкіх краінах, а таксама адкажуць на пытанні пра арганізацыю пракатаў сваіх работ, умовах працы з прадзюсэрамі і іншых аспектах прасоўвання дакументальнага кіно. Мадэратарам сустрэчы стане Алекс Шыраеў – прадзюсэр у Dixit International AB і кіроўца праекта аб'яднання кінадакументалістаў «В2В Doc».

Генеральным партнёрам Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» выступае Прэміальная карта Mastercard Беларусбанка. Карта World Mastercard Black Edition ААТ «Беларусбанка» выпускаецца ў межах клуба прывілей Персона.

Арганізатар «Лістапада»- Цэнтр візуальных і выканаўчых мастацтваў «АРТ Карпарэйшн». Заснавальнікі ММКФ - Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры падтрымцы Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз кінематаграфістаў» і рэкламнага агенства Forte Grey.

Сачыце за навінамі па афіцыйным сайце, а таксама ў сацыяльных сетках FacebookInstagramВКонтактеTwitter.