Планы на дзень: 8 і 9 лістапада

Насычаны кінатыдзень праляцеў на адным дыханні. Але ў апошнія дні «Лістапада» можна паспець яшчэ вельмі шмат! Напрыклад, паглядзець першы ў гісторыі фестывалю фільм з Судана, новую працу рэжысёра «Крамных зладзюжак» Хіраказы Карэеда і трапіць на фільмы, якія прапусцілі. А ўвечары чакаем гасцей на закрыцці: будзем аб'яўляць пераможцаў і разам з «Лістападам» дабяромся да тытраў, за якімі – толькі працяг дарогі да радасці. 

ПравдаКадр з фільма «Праўда»

8 лістапада

Кінатэатр «Цэнтральны»

Усе, хто не паспеў на паказ карціны «Адам» рэжысёра Марыям Тузані раней, могуць нагнаць упушчанае ў 12:00. Далей у 14:00 па-за конкурсам пакажуць ігравую стужку «Праўда» Хіраказдзу Карэ-эда, вядомага беларускаму гледачу па фільме «Крамныя зладюжкі». У яго новай працы распавядаецца гісторыя французскай кіназоркі, пра якую публікуюць адкрытыя мемуары. Яна сустракаецца са сваёй дачкой, і нечакана агаляецца праўда пра актрысу, і абвінавачванні гучаць ва ўнісон прызнанням ў каханні.

У 16:00 паўторна пакажуць сучасны раман выхавання «Генезіс» Філіпа Лесажа, а ў 18:30 – кранальную стужку «Маціяс і Максім» Ксаўе Далана аб неразлучных сябрах і ўплыў на іх нечаканай здымкі ў кароткаметражным фільме.

«Нябачнае жыццё Эўрыдыкі» Карыма Айнуза стаў лепшым фільмам конкурсу «Асаблівы погляд» Канскага МКФ. Эўрыдыка марыць стаць піяністкай, Гіда – быць свабоднай і каханай. Але дэспатычны бацька сясцёр прысудзіць іх да расстання. Гісторыя пра стойкасць тых, што любяць, у дэкарацыях Рыа-дэ-Жанейра 50-х гадоў на экране ў 21:00.

Дзень у «Цэнтральным» завершыцца паказам «Магіі звера» Дамініка Молла ў 23:30. У наваколлі альпійскай вёсачкі таямнічым чынам знікае багатая парыжанка Эвелін Дзюка. Да гэтага здарэння нечакана аказваюцца датычныя пяць чалавек, і ў кожнага – свой шкілет у шафе.

Говоря о деревьяхКадр з фільма «Гаворачы пра дрэвы»

Кинотеатр Silver Screen Galileo (зал №2 и зал №6)

Упершыню на фестываль прыехаў фільм з Судана. Убачыць «Кіно пра кіно» Сухайбы Гасмельбары «Кажучы пра дрэвы» можна будзе ў 16:00. Рэжысёры і даўнія сябры пасля доўгіх гадоў расстання і выгнання аб'ядноўваюць сілы, каб ажыццявіць даўнюю мару - адрадзіць кінематограф у Судане.

Паказы дакументальнага кіно працягнуцца ў 17:00. «Калі памідоры сустрэліся з Вагнерам» Марыяны Эканому раскажа пра жыхароў выміраючай вёсачкі, якія вырошчваюць экалагічна чыстыя памідоры і натхняюцца музыкай Вагнера. Далей у 18:00 эксперыментальная «Акварэль» пагрузіць гледача ў сапраўды кінематаграфічнае падарожжа па пераўтваральнай прыгажосці і неўтаймаванай моцы вады. Зняты ў наватарскім фармаце 96 кадраў/сек фільм Віктара Касакоўскага папярэджвае, што чалавек - нішто ў параўнанні з сілай і зменлівай воляй самага каштоўнага элемента Зямлі. А ў 18:40 можна будзе зноў убачыць дакументальны фільм секцыі «Пра каханне» «Белая мама» Яўгеніі Астанінай.

«Радзіма – гэта месца ў часе» Томаса Хайзі апавядае пра людзей, якія выпадкова знаходзяць адзін аднаго, а потым зноў губляюць. Падарожжа ў часе, якое дазваляе адчуць каханне з дапамогай гукаў, вобразаў і мовы, пачнецца ў 20:00. А завяршыць свой вечар можна за вывучэннем сапраўднай скарбніцы нявыдадзеных матэрыялаў аб «Чужым» разам з яго стваральнікам Рыдлі Скотам на паказе «Памяць. Вытокі Чужога» у 21:40.

Лучшие времена Дориен Б.Кадр з фільма «Лепшыя часы Дорыен Б.»

Кінатэатр «Піянер» (вялікая і малая залы)

У кінатэатры фестывальны дзень пачнецца ў 12:00 з паўтору «Вушу-сіраты», а ў 12:30  канчаткова завершыцца «Лістападзік» фільмам-закрыцця Марка Шліхтэра «Альфонс Цытэрбаке – адлік пайшоў». Фільмы пакажуць адпаведна ў малой і вялікай залах.

Калі вы яшчэ не паглядзелі «Залежныя (усяго толькі 6,5, спяшайцеся ў малую залу кінатэатра ў 14:40. А ў вялікай зале ў 15:00 можно будзе яшчэ раз убачыць с  Анке Блондэ – фільм аб тым, як перажыць чорную паласу.

У 17:00 пройдзе поўторны паказ мастацкага фільма Яна Камасы «Цела божае» пра хлопца, які выдае сябе за святара і змяняе жыццё акругі. 

Другая частка вечара «Кіно Алега Чорнага» чакае свайго гледача. У 17:10 малады рэжысёр адкажа на пытанні і прадставіць свае караткаметражкі: «Скерца» пра нябачныя нам жыцці вакол. «Дудачкі» увядуць вас у замяшанне. «Горшы фільм» раскажа пра эксцэнтрычнага рэжысёра Стэнэ Брэкіджэ. Чалавек кіне выклік стыхіі ў «Ліст без дрэў для Бертольта Брэхта». У «Праметэй і Эпіметэй» знікненне чалавека ў балеце ценяў.

Калі не паспелі паглядзець фільм «Праўда» ў «Цэнтральным», тады ў 17:00 другі паказ – не прапусціце! А пасля праграму «Маладосць на маршы» завершыць гульнёвая стужка «Белым па белому» у 19:30.

Зноў трапіць у рэальнасць Усходняй Украіны недалёкай будучыні можна ў 21:15 на паўторным паказе «Атлантыды» Валянціна Васяновіча. А ў 21:30 гледач пагрузіцца ў распісанае па хвілінах жыццё Лолы з фільма «Зямля пад маімі нагамі», якая крута зменіцца дзякуючы яе сястры – пацыентке псіхіятрычнай клінікі. 

Одной волшебной ночьюКадр з фільма «А потым мы танчылі»

Falcon Club Бутык Кіно

У 19:30 камедыя «Адной чароўнай ноччу» пісьменніка і рэжысёра Крыстофа Анарэ пакажа перапляценні мінулага і сучаснага гераіні, якая назірае за мужам з боку і крок за крокам успамінае гісторыю свайго замужжа. Актрыса К'яра Мастраяні атрымала ўзнагароду за лепшую жаночую ролю ў конкурсе «Асаблівы погляд» Канскага МКФ у гэтым годзе і зараз будзе захапляць сваёй гульнёй беларускага гледача.

Фільм «А потым мы танчылі» закрые Асноўны конкурс ігравога кіно. Дынамічную стужку шведскага рэжысёра Левана Акіна аб грузінскім танцоўшчыку, які марыў вырвацца ў лідэры, можна будзе паглядзець а 20:45.

Кінатэатр «Масква»

Здаецца, талерка разбілася аб камеру толькі ўчора, а ўжо заўтра ў 17:30 у кінатэатры «Масква» адбудзецца Цырымонія закрыцця «Лістапада» -2019, на якой абвесцяць пераможцаў конкурсных праграм і ўручаць Прызы Прэзідэнта. Пасля афіцыйнай часткі, а 19:00 пройдзе паказ фільма закрыцця «Нябачнае жыццё Эўрыдыкі» - маляўнічай меладрамы аб стойкасці тых, што любяць з настроем Рыа-дэ-Жанейра 50-х гадоў.

ПроксимаКадр з фільма «Проксіма»

9 лістапада

Лістапад.Пастскрыптум

Мы гатовыя сустракаць кінаманаў, якія не захочуць развітвацца з «Лістападам», 9 лістапада: у 19:00 адразу ў трох кінатэатрах – «Масква», «Falcon Club Буцік кіно» і voka cinema by Silver Screen – пазаконкурсная гульнявая карціна «Проксіма» аб адносінах касманаўта і яе дачкі паставіць кропку ў чарадзе фестывальных паказаў.

Генеральным партнёрам Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» выступае Прэміяльная картка Mastercard Беларусбанка. Картка World Mastercard Black Edition ААТ «Беларусбанк» выпускаецца ў рамках клуба прывілей Персона.

Арганізатар «Лістапада» – Цэнтр візуальных і выканаўчых мастацтваў «АРТ Карпарэйшн». Заснавальнікі ММКФ – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры падтрымцы Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз кінематаграфістаў» і рэкламнага агенцтва Forte Grey.

Сачыце за навінамі на афіцыйным сайце, а таксама ў сацыяльных сетках FacebookInstagramУКантакцеTwitter.

Аўтар тэкста – Дыяна Раткевіч