Спецыяльныя прызы 26-га ММКФ «Лістапад»
Прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі «За гуманізм і духоўнасць у кіно» – Хуан Хуан, рэжысёр і сцэнарыст фільма «Ушу-сірата» (Кітай).
Спецыяльны прыз Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта – «Бацька», рэжысёры Петар Вылчанаў, Крысціна Грозева (Балгарыя, Грэцыя).
Спецыяльны прыз Выканаўчага камітэта СНД «Кіно без межаў» – «Керасін», рэжысёр Юсуп Разыкаў (Расія).
Спецыяльны прыз Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «МІР» «Мова кіно – мова ўзаемаразумення» – рэжысёр Віктар Аслюк (Беларусь) за фільм «Абход».
Прыз Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў Беларускага саюза кінематаграфістаў «Саламяны зубр» «За здольнасць перадаваць неперадавальнае» – «Summa», рэжысёр Андрэй Куціла.
Генеральным партнёрам Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» выступае Прэміяльная картка Mastercard Беларусбанка. Картка World Mastercard Black Edition ААТ «Беларусбанк» выпускаецца ў рамках клуба прывілей Персона.
Арганізатар «Лістапада» – Цэнтр візуальных і выканаўчых мастацтваў «АРТ Карпарэйшн». Заснавальнікі ММКФ – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры падтрымцы Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз кінематаграфістаў» і рэкламнага агенцтва Forte Grey.
Сачыце за навінамі на афіцыйным сайце, а таксама ў сацыяльных сетках Facebook, Instagram, УКантакце, Twitter.