Узнагароды конкурсу ігравога кіно «Маладосць на маршы» 26-га ММКФ «Лістапад»

Да радасці

Найлепшы фільм конкурсу імя кінарэжысёра В. Ц. Турава

«Ліліян», рэжысёр – Андрэас Хорват (Аўстрыя)

 

Спецыяльны прыз

«Белым па белым», рэжысёр – Тэа Курт (Іспанія, Чылі, Францыя, Германія)

 

Дыплом «За пошук новых шляхоў сказаць нешта пра сваю краіну і за творчы падыход да гэтага»

«Мае думкі ціхія», рэжысёр – Антоніа Лукіч (Украіна)

 

Члены журы:

Філіп Лесаж (Канада) – старшыня журы

Мейке Дэ Ёнг (Нідэрланды)

Кацярына Філіпава (Расія)

Генеральным партнёрам Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» выступае Прэміяльная картка Mastercard Беларусбанка. Картка World Mastercard Black Edition ААТ «Беларусбанк» выпускаецца ў рамках клуба прывілей Персона.

Арганізатар «Лістапада» – Цэнтр візуальных і выканаўчых мастацтваў «АРТ Карпарэйшн». Заснавальнікі ММКФ – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры падтрымцы Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз кінематаграфістаў» і рэкламнага агенцтва Forte Grey.

Сачыце за навінамі на афіцыйным сайце, а таксама ў сацыяльных сетках FacebookInstagramУКантакцеTwitter.