Зазірні ў новы свет: у Falcon Club Буцік Кіно – «2040: Будучыня чакае»

Стаміліся ад песімістычных прагнозаў эколагаў? У «2040: Будучыня чакае» рэжысёр, сцэнарыст і акцёр Дэйман Гамо адпраўляецца ў сапраўды неверагоднае вандраванне ў  будучыню. Яго мэта – зразумець, як будзе выглядаць наша планета, калі мы пачнём ужываць лепшыя з даступных рашэнняў. Дакументальную стужку пра нашу будучыню ад рэжысёра фільма «Цукар» пакажуць з 20 лютага па 4 сакавіка.

2040: Будущее ждёт

Вы калі-небудзь задумваліся: як можа выглядаць жыццё на планеце праз 20 год? Уявіце, калі б мы выкарыстоўвалі лепшыя адкрыцці і тэхналогіі і вырашылі праблемы, якія існуюць сёння? Усё залежыць толькі ад нас. Загляніце ў новы свет зараз.

Як будзе выглядаць жыццё на Зямлі праз 20 гадоў, ведае далёка не кожны. Дэйман Гамо ведае, ведае і можа распавесці. Ён напісаў сваёй чатырохгадовай дачцэ ліст: «… я паказваю ёй альтэрнатыўную будучыню замест змрочнага малюнка канца свету, да якога мы ўжо прызвычаіліся. Але гэта не спроба ўвесці ў зман, не бацькоўскі падман – усё, што я ёй паказваю ў 2040-м, павінна ў той ці іншай форме існаваць ужо сёння».

Прэм’ера «2040: Будучыня чакае» адбылася на Берлінскім кінафестывалі ў 2019 годзе. Фільм таксама прыняў удзел у Міжнародным кінафестывалі ў Сіэтле. Стужка Дэймана Гамо – і дакументальны фільм, у якім аўтар размаўляе з вядомымі вучонымі, і ў той жа час мастацкі твор з яскравымі спецэфектамі.

«Гамо можа натрапіць на бурклівых цынікаў, але яго высакародныя матывы і аптымізм немагчыма не ацаніць», – адзначае Hollywood Reporter. «Рэжысёр робіць усё магчымае, каб гаварыць пра вялікія праблемы займальна і даступна», – падкрэслівае Sydney Morning Herald. «Гамо натхняе людзей, а не турбуе ці прыгнятае іх. Вы выходзіце з кіназалы, і вам хочацца паглядзець яшчэ больш падобных карцін», – піша Guardian.

У вас таксама ёсць магчымасць зазірнуць у шчаслівую будучыню на паказах у Falcon Club Буцік Кіно.