6 прэмій «Оскар», 3 «Залатыя глобусы» і «Сатурн»: упершыню ў пракаце – легендарны «Форэст Гамп»

На свой 25-гадовы юбілей карціна «Форэст Гамп» выходзіць у адрэстаўраванай версіі і ўпершыню на вялікіх экранах Беларусі. Звышякасная 4К-версія дасць магчымасць зноў убачыць свет вачыма героя Тома Хэнкса. Іранічны і натхняючы зрэз амерыканскай гісторыі ад старту кар’еры Элвіса Прэслі да росквіту Apple – з 13 па 26 лютага ў Falcon Club Буцік Кіно.

forest-gump-1-1.jpg

Форэст Гамп – добры хлапец з нізкім IQ, які жыве на амерыканскім Поўдні. Мама вучыць яго, што дурны той чалавек, які робіць як дурань, а сам Форэст нічым не горш за іншых. З гэтай устаноўкай і дастатковай доляй удачы ён і праходзіць праз сваё насычанае жыццё: робіцца зоркай футбола і настольнага тэнісу, заканчвае каледж і ваюе ў В’етнаме, атрымлівае медаль з рук прэзідэнта і знаёміцца з Джонам Ленанам, пачынае шматмільярдны бізнес і натхняе людзей на бег. Але для Форэста гэта ўсё не мае значэння: ён можа думаць толькі пра Джэні, сяброўку дзяцінства, якую ён кахае ўжо тры дзясяткі гадоў.

«Форэст Гамп» заснаваны на аднайменным рамане Уінстана Грума 1986 года. Карціна адрозніваецца ад кнігі як па фабуле і характару галоўнага героя, так і агульнай танальнасцю: фільм Роберта Земекіса больш сентыментальны і менш сатырычны.

У паслужным спісе рэжысёра фільма Роберта Земекіса ўжо былі кінахіты «Раман з каменем», «Хто падставіў труса Роджэра» і трылогія «Назад у будучыню». Земекіс таксама праславіўся наватарскім падыходам да спецэфектаў. У «Форэсце Гампе» ён выкарыстоўвае камп’ютарную графіку і літаральна размяшчае галоўнага героя ў кадры рэальнай гістарычнай хронікі.


У сусветным пракаце драма сабрала больш $680 мільёнаў і заняла другое месца ў агульным чарце 1994 года, але ў краінах СНД яна будзе паказана ўпершыню. «Форэст Гамп» таксама стаў пераможцам прэміі «Оскар» у 6 з 13 намінацый, у тым ліку «Найлепшы фільм», «Найлепшы рэжысёр» і «Найлепшы акцёр», і абагнаў культавыя карціны – «Крымінальнае чытво» і «Пабег з Шоўшэнка». Сайт IMDB дадаў стужку ў свой рэйтынг лепшых фільмаў усіх часоў (12 месца). У рэйтынгу «ТОП-250 лепшых фільмаў па версіі «Кинопоиска» «Форэст Гамп» знаходзіцца на трэцяй пазіцыі.

Галоўную ролю ў карціне Земекіса выканаў Том Хэнкс («Выратаваць радавога Райна», «Зялёная міля»). Для Хэнкса прэмія «Оскар» за «Форэста Гампа» стала другой запар і замацавала яго статус галоўнага акцёра пакалення.

У Мінску драму Роберта Земекіса пакажуць у арыгінальнай агучцы з рускімі субтытрамі.