50-я, Бразілія. «Нябачнае жыццё Эўрыдыкі» – фільм закрыцця 26-га «Лістапада» – выходзіць у пракат

Адкрыйце для сябе нябачную главу з жыцця жанчын: з 5 сакавіка ў «Лістапад. Калекцыі» – яскравы «трапічны» кінараман Карыма Айнуза. «Нябачнае жыццё Эўрыдыкі» пралье святло на жыццё жанчын у 50-я гады ХХ стагоддзя. Нягледзячы на тое, што сам рэжысёр вызначае жанр фільма як меладрама, не чакайце, што ўбачыце любоўныя інтрыгі, прыпраўленыя легкадумнымі жартамі. «Нябачнае жыццё Эўрыдыкі» – сур’ёзнае выказванне на тэму правоў жанчын, сямейных адносін і імкнення знайсці сябе. Фільм-уладальнік прыза конкурсу «Асаблівы погляд» Канскага кінафестывалю стартуе ў сталічным пракаце з 5 сакавіка.

Невидимая жизнь Эвридики

Рыа-дэ-Жанэйра, 50-я гады мінулага стагоддзя. Эўрыдыка і яе старэйшая сястра Гіда мрояць пра жыццё ў Еўропе. Эўрыдыка марыць стаць піяністкай і паехаць вучыцца ў Вену, Гіда прагне свабоды і кахання. Яна бяжыць з дому з палюбоўнікам, спадзеючыся знайсці рай у далёкай Грэцыі. Планам абедзвюх сясцёр не суджана здзейсніцца. Лёс у выглядзе іх дэспатычнага бацькі прысуджае іх да разлукі. Але нават далёка адна ад адной яны будуць звязаныя нябачнай ніццю і будуць верыць у непазбежнасць сустрэчы.

«У аснову сцэнарыя лёг аднайменны раман Марты Батальі, я быў крануты гэтай кнігай, яна абудзіла ўва мне шмат успамінаў. Я рос у кансерватыўнай бразільскай сям'і, аснову якой пераважна складалі жанчыны – гэта быў астравок матрыярхату ў грамадстве, якім кіруюць мужчыны. Самі ж мужчыны альбо кінулі сям'ю, альбо кудысьці зніклі. І я рады, што ў патрыярхальныя часы 60-х мне было наканавана выхоўвацца ў сям'і, дзе галоўныя ролі былі адведзены жанчынам. Я вырашыў зняць фільм па раману «Нябачнае жыццё Эўрыдыкі Гузман», бо гэта дапамагло мне праліць святло на лёс тых, хто шмат гадоў заставаўся ў цені: мая маці, бабуля, цётка і многія іншыя жанчыны таго часу», - распавядае рэжысёр Карым Айнуз.

 

Карым Айнуз таксама вядомы па карцінах «Цэнтральны аэрапорт Тэмпельхоф», «Пляж будучыні» і «Паеду, таму што павінен, вяртаюся, таму што люблю». «Пляж будучыні» быў узнагароджаны прызам Себасцьяна як лепшы лацінаамерыканскі фільм фестывалю ў Сан-Себасцьяне і намінаваўся на «Залатога мядзведзя» «Берлінале-2014».

Невидимая жизнь Эвридики

Акрамя кінафестывалю ў Канах, меладрама «Нябачная жыццё Эўрыдыкі» Карыма Айнуза была прадстаўлена ў праграмах дваццаці фестываляў, у тым ліку на МКФ у Лондане, Гётэборгу і Таронта. Бразілія вылучыла карціну на атрыманне прэміі «Оскар-2020» у намінацыі «Лепшы фільм на замежнай мове». У Беларусі «Нябачнае жыццё Эўрыдыкі» упершыню паказалі ў рамках 26-га ММКФ «Лістапад». Стужка стала фільмам закрыцця кінафестывалю.

Паглядзець аўтэнтычную меладраму ў стылі рэтра можна з 5 па 11 сакавіка ў «Піянеры» і па 18 сакавіка ў Falcon Club Буцік Кіно. У дзень прэм'еры ў рамках праекта «Зала №4» «Неверагоднае жыццё Эўрыдыкі» прадставіць праграмны дырэктар ММКФ «Лістапад» Ігар Сукманаў.