27-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» адмяняецца
27-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» адменены. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале арганізатара мерапрыемства - Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
«У сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй аргкамітэтам прынята рашэнне аб адмене ў 2020 годзе ўсіх мерапрыемстваў XXVII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад"», - гаворыцца ў паведамленні.
Дырэкцыя атрымала ліст аб адмене фестывалю нечакана, адначасова з публікацыяй інфармацыі Міністэрствам культуры ў Telegram-канале. У дадзены момант мы займаемся першачарговымі праблемамі, звязанымі з рашэннем аб адмене мерапрыемства. Дадатковыя і больш падрабязныя каментары мы зможам даць пазней. Спадзяемся на ваша разуменне.
Квіткі на адмененыя паказы «Лістапада» гледачы змогуць вярнуць у кінатэатры або білетнаму аператару - у залежнасці ад таго, дзе яны былі набыты. Па ўсіх пытаннях вяртання можна звяртацца ў кінатэатры «Піянер», «Беларусь», «Цэнтральны», Silver Screen ў ТРЦ Galileo, Falcon Club Буцік Кіно, а таксама да білетнага аператара ByCard.