Навагоднія віншаванні ад кінафестывалю «Лiстапад»


Набліжаюцца зімовыя святы – нагода ўзгадаць пра тое, што адбылося ў 2020 годзе. У нас не было магчымасці сустракацца з вамі так часта, як мы прызвычаіліся. Але ваша цяпло і падтрымка не давалі апусціць рукі, напаўнялі сіламі і натхненнем. Цяпер мы перакананыя ў адным: нягоды і цяжкасці можна перажыць, калі падтрымліваюць тыя, хто любіць. І гэтая любоў ўзаемная!

Мы з аптымізмам глядзім у наступны год і верым, што ён прынясе прыемныя,  хвалюючыя, лёсавызначальныя моманты і ўражанні. Сустрэньце яго прыгожа і лёгка, адчуйце надзею і радасць для вялікіх здзяйсненняў у будучыні. І памятайце, што творчасць і дабро заўсёды перамагаюць.

З Калядамі і Новым годам, сябры!