Агульная інфармацыя

Фестываль праводзіцца штогод у лістападзе.

Конкурсная праграма складаецца з чатырох секцый:

  • ігравога кіно (асноўны конкурс і конкурс дэбютных фільмаў «Маладосць на маршы»);
  • дакументальнага кіно (асноўны конкурс і конкурс нацыянальных кінашкол);
  • конкурса фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лiстападзiк»;
  • Нацыянальнага конкурса (уключае ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя фільмы).

Штогод ММКФ «Лістапад» прывозіць у Мінск лепшае кіно з усяго свету. Асноўныя конкурсы ігравога і дакументальнага кіно сфакусіраваныя на новых фільмах, створаных у краінах былога сацыялістычнага лагера: краінах СНД, Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Азіі, Балтыі. На галоўную ўзнагароду Мінскага МКФ прэтэндуюць карціны гэтага рэгіёна, што атрымалі прызнанне самых прэстыжных кінафестываляў свету. Конкурс «Маладосць на маршы» прадстаўляе калекцыю дэбютных работ аўтараў з усяго свету, якія здабылі прызнанне прафесіяналаў і гледачоў.

На ММКФ «Лістапад» працуе сем складаў міжнароднага журы. Самыя пачэсныя ўзнагароды фестывалю –  гран-пры «Золата Лістапада» («За лепшы фільм»), «Срэбра Лістапада» («Фільм як з'ява мастацтва», прысуджаецца Міжнародным журы кінапрэсы), «Бронза Лiстапада» (прыз глядацкіх сімпатый за лепшы ігравы фільм).

На працягу фестывальнага тыдня на 6 пляцоўках адбываецца больш за 200 сеансаў. Большасць паказаў суправаджаецца сустрэчамі са стваральнікамі фільмаў у фармаце Q&A. Майстар-класы, рэтраспектывы, выставы дапаўняюць фестывальную праграму. ММКФ «Лістапад» штогод наведваюць да 40 000 гледачоў і больш за 100 гасцей з усяго свету. Сярод іх – культурная і дзелавая эліта сусветнага кінематографа.

Засанвальнікамі ММКФ «Лістапад» з'яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Фестываль праводзіцца пад патранажам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Місія ММКФ «Лістапад»:

  • захоўваць адзіную кінематаграфічную прастору і штогод прадстаўляць максімальна поўную карціну кінематографа краін былога сацыялістычнага блока, Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Азіі, краін Балтыі, Усходняй і Цэнтральнай Еўропы;
  • штогод прадстаўляць беларускім кінагледачам разнастайнасць мастацкіх і дакументальных фільмаў з усяго свету, атрымаўшых высокую ацэнку кінематаграфістаў і гледачоў;
  • фарміраваць высокі сацыяльна-культурны статус кіно і далучаць маладых кінематаграфістаў да індустрыі.

Першы кінафорум «Лістапад» прайшоў у Мінску ў 1994 годзе, і да 2002 года насіў назву Міжнародны кінафестываль краін СНД і Балтыі.

У 1996 годзе галоўнай узнагародай кінафестывалю стаў прыз глядацкіх сімпатый. З 2010 года пераможцаў вызначае прафесійнае журы.

У 2011 годзе Міжнародная федэрацыя асацыяцый кінапрадзюсераў FIAPF выдала «Лістападу» часовую акрэдытацыю. У 2013 годзе Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» атрымаў сталую акрэдытацыю FIAPF у знак прызнання высокай якасці арганізацыі. Фестываль папоўніў спіс самых прэстыжных кінафорумаў, сярод якіх – сусветна вядомыя Бярлінскі, Венецыянскі, Варшаўскі і Маскоўскі фестывалі.

Галоўнай навінкай 2014 года стаў спецыяльны конкурс для беларускіх фільммейкераў, якія жывуць і працуюць не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах свету.

23-гі Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» пройдзе з 4 па 11 лістапада 2016 года.
 
 

Спампаваць прэзентацыю ММКФ «Лістапад»