Партнёрам
Кінафестываль «Лістапад» – самая вялікая і статусная падзея ў сферы кіно ў Беларусі.
За тыдзень фестываль наведваюць да 40 000 гледачоў і больш за 150 гасцей з усяго свету. Сярод іх – культурная і дзелавая эліта сусветнага кінематографа.
У 2018 годзе ў фестывальных паказах удзельнічалі 174 фільма з 55 краін . Гэта ігравыя і дакументальныя фільмы, фільмы для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі, новае кіно беларускіх аўтараў. Адбылося 232 паказаў у 7 кінатэатрах .
Большасць паказаў суправаджаецца сустрэчамі ў фармаце Q&A са стваральнікамі фільмаў . Вялікая адукацыйная праграма, майстар-класы, рэтраспектывы, выставы, канцэрты, прэзентацыі дапаўняюць фестывальную праграму.
На ММКФ «Лістапад» можна пабачыць толькі лепшае кіно. У асноўны конкурс запрашаюцца фільмы, адзначаныя прызамі самых прэстыжных кінафестываляў свету. У конкурсе маладога кіно ўдзельнічаюць дэбютныя работы аўтараў з усяго свету, якія ўжо здабылі прызнанне прафесіяналаў і гледачоў.
Фестываль факусіруецца на адборы і прадстаўленні публіцы лепшага з кінематографа краін былога сацыялістычнага блока.
Партнёрства з Мінскім міжнародным кінафестывалем «Лістапад» дае шырокія магчымасці для камунікацыі са спажыўцамі, кінапрафесіяналамі і культурнай элітай праз:
- брэндзіраванне на 7 пляцоўках фестывальных кінатэатраў;
- выкарыстанне рэкламных магчымасцяў фестывалю;
- правядзенне спецыяльных мерапрыемстваў пад брэндам партнёра;
- правядзенне адной або некалькіх фестывальных праграм пад брэндам партнёра;
- заснаванне спецыяльнага прыза ад імя партнёра;
- арганізацыя прыезду на фестываль спецыяльнага госця;
- удзел партнёра ў фестывальных медыя-актыўнасцях у СМІ, на афіцыйным сайце ММКФ і ў сацыяльных сетках;
- шмат іншага
Калі Вас зацікавіла наша прапанова, тэлефануйце: +375 (17) 233-98-74, +375 (17) 233-98-39 альбо пішыце на: artcorporation.marketing@gmail.com.
Наша прапанова - спампаваць тут.