Белая мама

Расія, 2018, 97 хв.

Рэжысёр

Зося Радкевіч ,
Яўгенія Астаніна

Прадзюсер

Аляксандр Растаргуеў,
Ілля Малкін,
Павел Кастамараў

Cцэнар

Сусана Баранжыева,
Яўгенія Астаніна

Правы

«ЧБк фільм»

Аператар

Зося Радкевіч, Аліна Макарава, Сяргей Макараў

Вытворчасць

Black and White Production

Аліна Макарава – маці шасцярых дзяцей. Ва ўсіх іх цёмная скура, бо былы муж жанчыны – эфіоп. А новы муж – белы. Але сумесных дзяцей з ім нарадзіць не атрымоўваецца. І тады Аліна вырашае ўсынавіць хлопчыка. Белага. Цяжкага. Родныя дзеці супраць усынаўлення – мамы і так не хапае на ўсіх. Але Аліна непахісная ў сваім жаданні. З дапамогай хітрасці і пяшчоты яна запэўнівае ўсіх, што новы малодшы брат класны і стане радасцю для сям’і…

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 МКФ «Пасланне да чалавека» (Расія) – лепшы поўнаметражны дакументальны фільм, прыз міжнароднай федэрацыі кінапрэсы ФІПРЭСІ, узнагарода тэлеканала «Культура»
МФ дакументальнага кіно «АртДокФэст» (Расія) – лаўрэат нацыянальнай прэміі «Лаўровая галінка» за лепшы кінафільм
2019 МФ дакументальнага кіно аб правах чалавека «Docudays UA» (Украіна) – прыз глядацкіх сімпатый
ПРА РЭЖЫСЁРА
Зося Радкевіч  - 1

Зося Радкевіч

Рэжысёр, аператар. Нарадзілася ў 1990 годзе ў Маскве. Скончыла майстэрню дакументальнага кіно і тэатра Марыны Разбежкінай. Адзін з рэжысёраў фільма «Зіма, сыходзь!» (2012, прэм’ера на МКФ у Лакарна). Яе поўнаметражны дэбютны фільм «Мой сябар Барыс Нямцоў» быў прызнаны лепшым дакументальным фільмам на Кракаўскім МКФ.

Абраная фільмаграфія

2012 Зіма, сыходзь!

2016 Мой сябар Барыс Нямцоў

Яўгенія Астаніна  - 1

Яўгенія Астаніна

Рэжысёр, сцэнарыст, мантажор. Скончыла Растоўскі ўніверсітэт, абараніла кандыдацкую дысертацыю і выкладала філасофію. У якасці мантажора ўдзельнічала ў некалькіх знакамітых расійскіх дакументальных праектах («Тэрмін» (2014), «Кіеў/Масква» (2015)), а таксама ў сеткавым дакументальным праекце «Рэчаіснасць» (2013). «Белая мама» – яе поўнаметражны рэжысёрскі дэбют.