На парозе маўчання

Беларусь, 2019, 30 хв.

Рэжысёр

Кірыл Ярохін

Прадзюсер

Канстанцін Варабей

Cцэнар

Дзяніс Пацына

Правы

Майстэрня сацыяльнага кіно

Аператар

Мікалай Радчанка

У ролях

Настасся Мілушава, Ілля Чарапко-Самахвалаў, Марына Блінова, Алеся Філатава, Андрыян Райскі

Вытворчасць

Майстэрня сацыяльнага кіно

У чорна-белы свет Ксюшы ўрываецца каханне. Але разам з тым і дамаганні айчыма робяцца яшчэ больш настойлівымі. Дакуль можна трываць гэта і як знайсці ў сабе мужнасць супрацьстаяць, калі ты ўсяго толькі самотны чалавек у свеце, на краі зямлі, у маленькім горадзе, праз які праносяцца хуткія цягнікі?

ПРА РЭЖЫСЁРА
 Кірыл Ярохін - 1

Кірыл Ярохін

У 2011 годзе скончыў Мінскі інстытут кіравання па спецыяльнасці “Дызайн прадметна-прасторавых комплексаў”. У 2012 скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, аддзяленне кінарэжысуры. Падчас навучэння зняў паўнаметражны фільм “Вова”.