Рыба маіх дзён
Беларусь, 2019, 25 хв.
Рэжысёр
Андрэй Крывецкі,
Дзмітрый Рачкоўскі
Прадзюсер
Канстанцін Варабей
Cцэнар
Таццяна Бойка
Правы
Майстэрня сацыяльнага кіно
Аператар
Максім Калбанаў
У ролях
Святлана Паўлава, Арына Краснянская, Дзмітрый Малашчыцкі, Ягор Падабед, Ганна Харланчук-Южакова, Алена Сідарава
Вытворчасць
Майстэрня сацыяльнага кіно
Галоўная гераіня з галавою сышла ў кар’еру і ў выніку губляе сувязь са сваёй сям’ёй, не можа знайсці агульнай мовы з сынам. Парушаецца сувязь часоў. Мінулага і цяперашняга. Мовы і традыцый. Яна нібы рыба, што знаходзіцца ў вакууме свайго акварыума…
ПРА РЭЖЫСЁРА

Андрэй Крывецкі
Выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, акцёр тэатра і кіно. Працаваў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага. У 2017 годзе паступіў на Вышэйшыя курсы кіно і тэлебачання УДІК (г. Масква). Аўтар фільма «Дваццацьшаснаццаць» (2016, сумесна з Дзмітрыем Рачкоўскім). Удзельнік міжнародных кінафестываляў.
Абраная фільмаграфія
2016 Дваццацьшаснаццаць