Ліліян
Аўстрыя, 2019, 128 хв.
Рэжысёр
Андрэас Хорват
Прадзюсер
Ульрых Зайдль
Cцэнар
Андрэас Хорват
Правы
Cercamon
Аператар
Андрэас Хорват
У ролях
Патрыцыя Планік
Вытворчасць
Ulrich Seidl Film Produktion
Не прыжыўшыся ў Нью-Ёрку, Ліліян вырашае пешшу прайсці праз усю Амерыку, каб вярнуцца ў родную Расею. Яе шлях ляжыць праз пусткі і гарады, горы і пустыні, ад Нью-Ёрка да апаляючай холадам Аляскі. Яе падарожжа – гэта хроніка павольнага знікнення.
ПРА РЭЖЫСЁРА

Андрэас Хорват
Нарадзіўся ў Зальцбургу ў 1968 годзе. Вывучаў фатаграфію ў Вене і мульцімедыйнае мастацтва ў Зальцбургу. Рэжысёр і фатограф, адзначаны шматлікімі ўзнагародамі. Яго дакументальныя фільмы дэманстраваліся на кінафестывалях у Венецыі, Лакарна, Карлавых Варах, Ротэрдаме, Лондане, Чыкага, Сан-Францыска ды іншых. «Ліліян» –мастацкі дэбют Андрэаса Хорвата ў кіно.
Абраная фільмаграфія
2019 Ліліян
ВІДЭА