Сведкі Пуціна

Латвія, Швейцарыя, Чэхія, 2018, 102 хв.

Рэжысёр

Віталь Манскі

Прадзюсер

Наталля Манская,
Габрыэла Бусман,
Філіп Рэмунда,
Віт Клусак

Cцэнар

Віталь Манскі

Правы

Deckert Distribution

Вытворчасць

Studio Vertov, GoldenEggProduction, Hypermarket Films

Падзеі фільма пачынаюцца 31 снежня 1999 года, калі расіянам прадставілі іх новага прэзідэнта. Фільм заснаваны на ўнікальных і строга дакументальных сведчаннях сапраўдных прычын і наступстваў змены кіраўніка краіны. Галоўнымі героямі з’яўляюцца Міхаіл Гарбачоў, Барыс Ельцын, Уладзімір Пуцін і рускі народ, а таксама сам аўтар, які прапануе нам сур’ёзную і глыбокую размову аб прыродзе ўлады.

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 МКФ у Карлавых Варах (Чэхія) – сусветная прэм’ера, конкурсная праграма дакументальнага кіно, гран-пры за лепшы дакументальны фільм
МКФ у Таронта (Канада) – праграма «TIFF Docs»
IDFA (Нідэрланды) – нідэрландская прэм’ера, праграма «Майстры»
МКФ у Рызе (Латвія) – спецыяльны паказ
МКФ у Ванкуверы (Канада) – праграма «Impact»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Віталь Манскі - 1

Віталь Манскі

Нарадзіўся ў 1963 годзе ў Львове. Рэжысёр дакументальнага кіно, прадзюсар, скончыў УДІК (1989). Жыве ў Латвіі. Яго фільмы ўдзельнічалі ў міжнародных фестывалях і былі адзначаны прызамі. Як прадзюсар супрацоўнічаў з Рэнатай Літвінавай, Аляксандрам Растаргуевым, Сяргеем Мірашнічэнка, Дзмітрыем Жалкоўскім і Сяргеем Лазніцам. У 1996 г. заснаваў праект, мэта якога – стварыць архіў аматарскіх відэа часоў СССР. Генеральны прадзюсар Нацыянальнай прэміі ў галіне неігравога кіно і тэлебачання «Лаўровая галінка». Прэзідэнт МКФ «АртДокФэст».