Калонія

Канада, 2018, 102 хв.

Рэжысёр

Жэнеўева Дзюлюд-Дэ Сэль

Прадзюсер

Фані Дру,
Сара Манерынг

Cцэнар

Жэнеўева Дзюлюд-Дэ Сэль

Правы

Indie Sales Company

Аператар

Лена Мій-Рёяр, Эцьен Русі

У ролях

Эмілі Б’ер, Ірланд Катэ, Якаб Уайтдак-Лавуа, Касандра Гасэлен-Пелецье, Рабэн Абэр, Наэмі Гадэн-Віньё

Вытворчасць

Colonelle Films

Мілія, сціплая 12-гадовая дзяўчынка з прадмесця, пераходзіць вучыцца ў гарадскую сярэднюю школу. Згубленая ў новым для сябе, не заўжды прыемным асяроддзі, яна стараецца зладзіць з дыскамфортам, спрабуе звыкнуцца з недарэчнасцямі школьнага жыцця і перажывае першыя перамогі і паразы юнацтва. Яна сустракае Джымі, хлопца, які жыве па суседству і які таксама адчувае сваё адрозненне ад іншых людзей. Дзякуючы сяброўству з ім, Міліі становіцца значна прасцей прыняць сябе такой, якая яна ёсць.

ЎЗНАГАРОДЫ
2019 Берлінскі МКФ (Германія) – прыз «Хрустальны мядзведзь» за лепшы фільм у конкурснай праграме для дзяцей і юнацтва Пакаленне «К-плюс»
2019 Прэмія канадскай кінаакадэміі (Канада) – Найлепшы фільм, найлепшы iгравы дэбют, найлепшая жаночая роля
2018 МКФ у Квэбэку (Канада) – гран-пры журы ў афіцыйным конкурсе, прыз глядацкiх сімпатый
2018 МКФ у Уістлеры (Канада) – узнагарода імя Філіпа Барсоса за Найлепшы канадскі ігравы фільм, лепшую рэжысуру, лепшую жаночую ролю
ПРА РЭЖЫСЁРА
Жэнеўева Дзюлюд-Дэ Сэль - 1

Жэнеўева Дзюлюд-Дэ Сэль

Першы кароткаметражны ігравы фільм Жэнеўевы Дзюлюд-Дэ Сэль «Стрыжка» (2014) быў узнагароджаны прэміяй на кінафестывалі «Сандэнс» у дадатак да дзесяткаў іншых узнагарод. Прэм'ера наступнага фільма – дакументальнай стужкі «Запрашаем у F.L.», адбылася на МКФ у Таронта. Рэжысёру быў уручаны прыз «Лепшы новы рэжысёр» на фестывалі дакументальнага кіно ў Манрэалі.