Фільм закрыцця (па-за конкурсам). Альфонс Цытэрбаке – адлік пайшоў

Германiя, 2019, 93 хв.

Рэжысёр

Марк Шліхтар

Прадзюсер

Ніколь Келерхалс,
Увэ Шот,
Штэфан Арндт

Cцэнар

Аня Фладэ-Крузэ,
Джон Чэмбэрс,
Марк Шліхтар

Правы

Beta Film, Renate Zylla

Аператар

Крыстоф Валь

У ролях

Цільман Дзёблер, Аляксандра Марыя Лара, Дэвід Штрысаў, Леапольд Фердынанд Шыл, Ліза Моэл, Рон Энтані Рэнсэнбрынк, Катарына Тальбах, Вольфганг Штумф

Вытворчасць

X Filme Creative Pool GmbH

11-гадовы Альфонс Цытэрбаке марыць стаць астранаўтам як яго кумір Аляксандр Герст. Але прыемнага мала, калі ў цябе пад бокам строгі бацька, а ў школе да цябе чапляюцца аднакласнікі ды прыдзіраюцца настаўнікі. Але ўсё ж у Альфонса з'яўляецца шанец давесці ўсім, які ён таленавіты вынаходнік! Ён абавязкова прыме ўдзел у конкурсе авіяканструктараў, выйграе пуцёўку ў лагер астранаўтаў, што дакладна спадабаецца яго новай аднакласніцы Эміліі. Адна бяда – Ніко, галоўны вораг Альфонса, таксама вырашае прыняць удзел у конкурсе. Цяпер у героя і яго сяброў няма выбару, яны проста павінны перамагчы.

ЎЗНАГАРОДЫ
Кінапрэмія «Тыграняты» (Германія) – намінацыя ў катэгорыі «Лепшы сцэнарый дзіцячага фільма»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Марк Шліхтар - 1

Марк Шліхтар

Марк Шліхтар нарадзіўся 15 снежня 1962 г. у Мюнстэры, Германія. Да паступлення на курс рэжысуры ў Германскую акадэмію кіно і тэлебачання ў Берліне наведваў тэатральную школу і працаваў акцёрам тэатра і кіно. За свой першы поўнаметражны фільм «Экс» (1995) быў узнагароджаны на кінафестывалі ў Мюнхене, а таксама атрымаў спецыяльную прэмію Нямецкай акадэміі выканаўчых мастацтваў. «Альфонс Цытэрбаке – адлік пайшоў» – яго першы вопыт у дзіцячым кіно.

Абраная фільмаграфія

2019 Альфонс Цытэрбаке – адлік пайшоў