АВА

Германія, 2017, 88 хв.

Рэжысёр

Сабіна Норат

Прадзюсер

Аляксандр Тандоўскі,
Іра Тандоўскі

Cцэнар

Сабіна Норат,
Мая Коста

Правы

Tondowski Films

Аператар

Макс Прайс

У ролях

Караліна Дорцвейлер, Карын Ханжэўскі, Эліза Ліхтэнфельд

Вытворчасць

Tondowski Films

Дванаццацігадовая Ава жыве ў спартыўнай школе-інтэрнаце. Усё сваё жыццё яна займалася гімнастыкай – маці аддала яе ў спорт зусім малечай. Калі мама памірае, усё змяняецца. Упэўненая, што гімнастыка наблізіць яе да мамы і супакоіць боль, Ава трэніруецца яшчэ больш упарта, чым звычайна. Быццам бы ўсё ідзе добра, але непрадбачаныя абставіны прымушаюць Аву навучыцца прымаць уласныя рашэнні. 

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 Шанхайскі МКФ (Кітай) – сусветная прэм’ера
ПРА РЭЖЫСЁРА
Сабіна Норат - 1

Сабіна Норат

Нарадзілася і вырасла ў Берліне. Працавала бортправадніцай ў нямецкай авіякампаніі «Люфтганза». У якасці стажора касцінгавага агенцтва прымала ўдзел у адборы акцёраў для рэкламы і мастацкага кіно. У 2002 годзе паступіла ў Лонданскі універсітэт мастацтваў, пазней перавялася ў Берлінскую акадэмію нямецкага кіно і тэлебачання, дзе вывучала рэжысуру. Падчас вучобы здымала кароткаметражныя фільмы. «Ава» – яе дыпломная праца.

Абраная фільмаграфія

2017 Ава