Булбул можа спяваць

Індыя, 2018, 95 хв.

Рэжысёр

Рыма Дас

Прадзюсер

Рыма Дас,
Джая Дас

Cцэнар

Рыма Дас

Правы

Pascale Ramonda

Аператар

Рыма Дас

У ролях

Пакіджа Бегам, Арналі Дас, Манараджан Дас, Баніта Тхакурыя, Манабендра Даc

Вытворчасць

Flying River Films

Булбул, Боні і Суман жывуць райскім, бестурботным жыццём. Яны гуляюць пад дажджом, лазяць па дрэвах, купаюцца ў рацэ. На парозе юнацтва неразлучныя сябры адкрываюць у сабе новую пачуццёвасць і дух бунтарства. Калі жыхары пасёлка спрабуюць даць маладым закаханым урок маралі, сяброўства падлеткаў падвяргаецца сур’ёзным выпрабаванням.

ЎЗНАГАРОДЫ
2019 Берлінскі МКФ (Германія) – Спецыяльная згадка журы конкурсу «Generation 14plus»
2019 МКФ у Дубліне (Ірландыя) – Прыз кінакрытыкаў Дубліна за лепшую рэжысуру
2019 МКФ у Сiнгапуры – Прыз за лепшае выкананне (Манабендра Даc) ў катэгорыі «Азіяцкі мастацкі фільм»
2019 Кiнапрэмiя асамскай iндустрыi (Iндыя) – Лепшы фiльм, Лепшая жаночая роля, Лепшая мужчынская роля
2019 МКФ в Мумбаi (Iндыя) – Прыз «Залатая брама» за лепшы фiльм
ПРА РЭЖЫСЁРА
Рыма Дас - 1

Рыма Дас

Рыма Дас самастойна засвоіла прафесіі сцэнарыста, рэжысёра і прадзюсара. Яна сама манціруе і здымае фільмы ў якасці аператара. З’яўляецца генеральным дырэктарам студыі «Flying River Films», якая падтрымлівае незалежных рэжысёраў у сваім рэгіёне. Вядома як аўтар рэалістычных фільмаў аб жыцці карэнных жыхароў штата Асам з удзелам непрафесійных акцёраў «Чалавек з біноклем» (2016) ці «Вясковыя рок-зоркі» (2017). «Булбул можа спяваць» – яе трэці мастацкі фільм.

Абраная фільмаграфія

«Чалавек з біноклем» (2016)

«Вясковыя рок-зоркі» (2017)